Змены ў правілах прыёму

Упершыню ў БДУ без уступных выпрабаванняў будуць залічаць на спецыяльнасці "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія" "медалістаў" і пераможцаў трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гаворка ідзе пра выпускнікоў, якія скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі з залатым, сярэбраным медалём або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай. У гэты спіс уключаны таксама ўладальнікі дыпломаў I, II, III ступені трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе.

Падрыхтоўка па ўказаных спецыяльнасцях вядзецца на філалагічным факультэце БДУ. Выпускнікам названых спецыяльнасцей прысвойваецца кваліфікацыя "Выкладчык беларускай (рускай) мовы і літаратуры" у залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Акрамя асноўнай кваліфікацыі, выпускнік атрымлівае і дадатковую: "Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік", "Спецыяліст па камп'ютарнай філалогіі", "Спецыяліст па дзелавой камунікацыі", або ў рамках спецыяльнасці "Руская філалогія" - "Выкладчык рускай мовы як замежнай".

Залічэнне ў БДУ без уступных выпрабаванняў "медалістаў" і пераможцаў трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды на спецыяльнасці "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія" прынята ў адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 лютага 2016 г. № 10 аб унясенні дапаўнення ў Пералiк педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленні на якія ва ўстановы вышэйшай адукацыі залічваюцца без уступных выпрабаванняў.