Завочныя курсы па падрыхтоўцы да ЦТ

Паважаны абітурыент!

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыліся завочныя курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па мовах (беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай) і да ўступных экзаменаў у навучальныя ўстановы па беларускай і рускай літаратурах. Вучэбныя матэрыялы распрацаваны прафесарамі і дацэнтамі нашага факультэта ў адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў па пэўным вучэбным прадмеце.

Навучанне ажыццяўляецца праз інтэрнэт на базе адукацыйнага анлайн-рэсурсу БДУ (dl.bsu.by). Вучэбны курс складаецца з 32 тэм, працягласць навучання – 2 семестры (15 кастрычніка - 27 мая). Заданні па курсе Вы будзеце атрымоўваць 1 раз на тыдзень.  Задаць пытанні, якія ўзніклі пад час выканання работы, можна на форуме сваёй групы або непасрэдна куратару Вашай групы. Нашы спецыялісты адкажуць Вам у 3‑дзённы тэрмін. Мы ўпэўнены, што атрыманыя веды будуць для Вас карыснымі і дапамогуць здзейсніць Вашу мару: паступіць у тую вышэйшую навучальную ўстанову, якую Вы выбралі.

Кошт навучання па кожным прадмеце – 81 BYN (за семестр). Аплаціць навучанне можа ў любым аддзяленні Белінвестбанка або праз сістэму АРІП (касы, банкаматы, інфа-кіёскі, інтэрнэт-банкінг, WebMoneyEasyPayiPay).

Умовы прыёму слухачоў:

1) зарэгістравацца на сайце dl.bsu.by (па ўсіх пытаннях звяртацца на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па тэлефонах: 8-017-2202624, 8-017-3273818);
2) у раздзеле «Дыстанцыйныя школы БДУ» выбраць «Дыстанцыйныя курсы падрыхтоўкі да ЦТ філфак» і заключыць дамову па адпаведным прадмеце;
3) аплаціць курсы ў любым аддзяленні Белінвестбанка па рэквізітах: BY16BLBB30150100336910001001 ў Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанка» па г. Мінску і Мінскай вобл.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па працоўных днях з 10 да 17 па тэлефоне, 8-017-3273818 (Інэса Леанідаўна), а таксама па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..