ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА-ЛІНГВІСТА

Школа разлічана на навучэнцаў 8–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, што мараць прадоўжыць вывучэнне розных моў, у тым ліку дзяржаўных беларускай і рускай, паглыбляць свае веды па гісторыі беларускага і славянскага прыгожага пісьменства. Падчас вучобы ў школе навучэнцы пазнаёмяцца з найбольш значнымі помнікамі беларускага пісьменства, змогуць рыхтаваць навуковыя працы для ўдзелу ў розных конкурсах і алімпіядах, павысіць свой моўны ўзровень. Заняткі будуць праводзіцца дактарамі і кандыдатамі філалагічных навук, прафесарамі і дацэнтамі кафедраў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Заняткі праводзяцца 2 разы на месяц па суботах з 10.00 на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак (+375-17) 222-36-02, 222-31-42.

Заявы прымаюцца па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., або асабіста па адрасе г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пакой 51 (кафедра беларускага мовазнаўства).

Адказны арганізатар Школы юнага філолага-лінгвіста – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Назаранка Юлія Віктараўна.