ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ЛАЦІНІСТА

Слухачамі школы могуць стаць вучні 9–11-х класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць паступіць на філалагічны факультэт, у тым ліку на спецыяльнасць «Класічная філалогія». У ходзе вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі лацінскай мовы, антычнай культурай і літаратурай. Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры класічнай філалогіі.

Заняткі праходзяць 1 раз у месяц у кабінеце грэчаскай філалогіі на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31, аўд. 207). Навучанне бясплатнае.

Адказны арганізатар Школы юнага лацініста – дацэнт кафедры класічнай філалогіі Прыстаўка Ягор Уладзіміравіч (тэл. +375 29 770-44-93).

Тэмы заняткаў

№ п\п

Тэма заняткаў

1.      

Антычныя графіці: што і навошта пісалі на сценах старажытныя грэкі і рымляне?

2.      

Пра што спяваюць сірэны: новае жыццё старажыных міфаў.

3.      

Ад альфы да амегі: вывучаем грэчаскі алфавіт.

4.      

Грэчаскія і лацінскія карані ў славянскіх мовах.

5.      

Чаму аўгіевы стайні не канулі ў Лету: антычныя афарызмы ў рускай мове.

6.      

Сакрэты антычных аратараў.

7.      

Героі і супергероі: грэчаскія міфы ў коміксах Марвэл.

8.      

Квэст па царству Аіда: антычныя вобразы ў камп’ютарных гульнях.