ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – РУСІСТА

Наша школа запрашае вучняў 8-9 і 10-11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Школа будзе цікавая для тых, хто хоча атрымаць адказы на такія пытанні:

– хто такія філолагі?

– дзе працуюць і зарабляюць сёння філолагі?

– што такое «сучасная руская мова»?

– што такое «сучасная руская мова ў Беларусі»?

– якая гісторыя і перадгісторыя літаратуры, моў і культуры ўсходніх славян?

На занятках нашы слухачы:

– пераканаюцца, што вывучаць філалогію ва ўніверсітэце – гэта не толькі цікава, але і перспектыўна;

– убачаць, як выкарыстоўваюцца філалагічныя веды на практыцы;

– даведаюцца шмат цікавага і карыснага пра рускую мову і рускую літаратуру;

– разаўюць пісьменнасць, эрудыцыю, лагічнае мысленне;

– пазнаёмяцца з разумнымі цікавымі людзьмі, сустрэнуць аднадумцаў.

Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень на філалагічным факультэце (вул. Карла Маркса, 31). Расклад на кожны тыдзень прыведзены на галоўнай старонцы «Школы юнага філолага».

Запісацца ў школу можна будзе на афіцыйным сайце філалагічнага факультэта ў раздзеле “Школа юнага філогага” (“Школа філолага-русіста”) з 1 лютага 2020 года.

Каб запісацца ў школу, спампуйце, запоўніце і дашліце нам бланк-заяву. Узор заявы і адрас электроннай пошты прыведзены на галоўнай старонцы «Школы юнага філолага». Больш нічога рабіць не трэба. Прыходзьце на заняткі, якія вас зацікавілі!

Навучанне бясплатнае.

Тэлефануйце нам: +375 (17) 328-62-85 (кафедра рускай мовы); +375 (44) 516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева).