ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦЫ І ФАЛЬКЛАРЫСТА

Школа юнага літаратуразнаўца і фалькларыста (пры філалагічным факультэце БДУ). Слухачамі школы могуць стаць навучэнцы 5–11 класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія маюць жаданне паступіць на філалагічны факультэт БДУ на спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, “Руская філалалогія”, “Славянская філалогія”. На працягу навучання слухачы знаёмяцца з асновамі тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі, літаратурай славянскіх краін (сербскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, украінскай). Як пішуцца вершы, які свет чарадзейнай казкі, ці могуць творы пра вайну быць вясёлымі, што робіць мастацкі пераклад зразумелым і цікавым, што ў фантастычнай літаратуры ад навуковай фантастыкі – на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці адказ падчас наведвання школы. Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства 2–3 разы на месяц па серадах, у 17.00, на кафедры (аўд. 53). Навучанне бясплатнае.

Адказны арганізатар Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста – дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Дзюкава Элла Юр’еўна.

Кантакты: тэл. (029) 684-08-84; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Тэмы заняткаў

 

№ п/п

Тема занятия

Дата

1.

Вясёлы раман пра вайну. “Прыгоды ўдалога ваякі Швейка” чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака».

9 студзеня 2020

11.00

2.

«Тэксталогія. Шлях мастацкага тэксту ад чарнавіка да кнігі».

22 студзеня 2020

17.00

3.

«Тарас Шаўчэнка і славянства».

29 студзеня 2020

17.00

4.

«Як стаць паэтам?»

12 лютага 2020

17.00

5.

Займальна аб вершах.

26 лютага 2020

17.00

6.

Фантастычная літаратура: сутнасць, разнастайнасць.

11 сакавіка 2020

17.00

7.

Мастацкі свет чарадзейнай казкі.

25 сакавіка 2020

17.00

8.

Міфы ў фальклоры і міфы аб фальклоры.

8 красавіка 2020

17.00

9.

«Русалкі - уладарніцы расы»: міфалагічныя, фальклорныя і літаратурныя інтэрпрэтацыі вобраза Русалкі.

15 красавіка 2020

17.00

10.

Міфалогія і літаратура.

6 мая 2020

17.00

11.

“Перакладчыкі — перакрадчыкі? Пра мастацкі пераклад у сучасным свеце”

13 мая 2020

17.00

12.

Балгарскі свет.

20 мая 2020

17.00