ЮНЫ КІТАЯЗНАЎЦА

КЛУБ КІТАЙСКАЙ КУЛЬТУРЫ «ЦАН ЦЗЭ»

(ПРЫ КАФЕДРЫ КІТАЙСКАЙ ФІЛАЛОГІІ)

Запрашаюцца вучні агульнаадукацыйных навучальных устаноў г. Мінска. Мэта клуба – прафесійная арыентацыя абітурыентаў; папулярызацыя кітайскай мовы, літаратуры і культуры ў Беларусі; правядзенне наступных тэматычных пасяджэнняў: «Мастацтва каліграфіі», «Кітайскі этыкет», «Субкультуры ў Кітаі», «Рэлігія ў Кітаі: гістарычны нарыс», «Жанчыны ў Кітаі і Беларусі», «Расліны ў Кітаі: міфалогія і біялогія», «Сучасная кітайская літаратура»  і інш, а таксама майстар-класаў з удзелам кітайскіх спецыялістаў-носьбітаў мовы.

Кіраўнік – выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Фу Сюеін.

Месца правядзення – Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікала, 4).

Час правядзення – кастрычнік-май (кожную нядзелю месяца ў 14.00). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак: (+375-17) 327-63-78. Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/cangjie

Хочаце больш даведацца аб мове, літаратуры і культуры Паднябеснай? Запрашаем Вас у школу юнага кітаязнаўцы пры кафедры кітайскай філалогіі. Заняткі і майстар-класы (два разы на месяц) праводзяць кітайскія і беларускія выкладчыкі. Чакаем Вас, шаноўныя вучні школ, гімназій і ліцэяў, на філалагічным факультэце!

Навучанне бясплатнае.

Патрабуецца запаўненне заявы.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 327-63-78; email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.