ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ІТАЛЬЯНІСТА

Слухачамі школы могуць стаць вучні агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру перакладчыка, настаўніка замежнай мовы. Пад час вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі італьянскай мовы, вывучаюць культуру краіны. Заняткі праводзяць студэнты творчага аб’яднання «Педагагічная майстэрня» пад кіраўніцтвам кандыдата фiлaлагічных навук, дацэнта, заг. кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка А. А.

Заняткі праводзяцца з 11.15 па 12.15 кожную суботу снежня, акрамя 28.12.2019, на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак: (+ 375-17) 209-57-51, 209-57-52.