ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА-АНГЛІСТА

У школу юнага філолага-англіста – знаўцы англійскай мовы і культуры – запрашаюцца навучэнцы 10-11 класаў сярэднеадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Калі вы любіце англамоўныя краіны і іх культуру, калі вам цікава, як там жывуць людзі, як яны праводзяць свае будні, працуюць, адпачываюць і падарожнічаюць, то наша школа – гэта тое, што вам трэба! Сумныя, аднатыпныя заняткі – ГЭТА НЕ ПРА НАС!

На нашых занятках вы:

  • павялічыце свой слоўнікавы запас;
  • асвоіце граматыку і зможаце паспяхова яе ўжываць;
  • зможаце без праблем успрымаць англійскае маўленне на слых;
  • пачнеце размаўляць на англійскай мове.

Вучыце англійскую лёгка!

Заняткі праводзіць выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Мельнікава Дзіяна Сяргееўна.

Заняткі праходзяць 2 разы на месяц на філалагічным факультэце (вул. Карла Маркса, 31). Расклад на кожны месяц прыведзены на галоўнай старонцы «Школы юнага філолага».

Навучанне бясплатнае.

Як можна запісацца?

  1. Спампуйце, запоўніце і дашліце нам бланк-заяву.

Узор заявы і адрас электроннай пошты размешчаны на галоўнай старонцы «Школы юнага філолага».

  1. Проста патэлефануйце нам: +375 (29) 564-37-07 (Мельнікава Дзіяна Сяргееўна).