ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА-ГЕРМАНІСТА

Слухачамі школы могуць стаць навучэнцы 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру перакладчыка, настаўніка замежнай мовы (нямецкай).

У працэсе вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі нямецкай мовы, нямецкай культурай і літаратурай. Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры нямецкага мовазнаўства БДУ і лектары-носьбіты мовы з Германіі.

Заняткі праходзяць 1 раз на месяц у кабінеце нямецкай філалогіі на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31, аўд. 312). Мерапрыемствы праводзяцца ў форме лекцый, семінараў, майстар-класаў, конкурсаў, экскурсій.

Навучанне бясплатнае. Для запісу неабходна запоўніць заяву.

Школа юнага германіста працуе па двух напрамках:

  1. Юны перакладчык.
  2. Клуб нямецкай мовы і культуры.

Прыкладная тэматыка заняткаў у лютым:

15.02.2020 г. у 11:15 (для напрамку «Юны перакладчык») на тэму «Што мы ведаем пра перакладчыка?»

Кантакты: заг. кафедрай Катоўская С.С.,.

Тэл.: 327-50-10, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.