БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІ ЦЭНТР МІЖКУЛЬТУРНАЙ КАМУНІКАЦЫІ

На філалагічным факультэце БДУ пры кафедры кітайскай філалогіі 1 снежня 2015 года адкрыты Беларуска-кітайскі цэнтр міжкультурнай камунікацыі.
Прыярытэтныя накірункі дзейнасці Беларуска-кітайскага цэнтра міжкультурнай камунікацыі:
1. Распаўсюджванне кітайскай культуры, мовы і літаратуры ў Беларусі.
2. Узаемны акадэмічны і навуковы абмен (выкладчыкамі, аспірантамі, магістрантамі і студэнтамі).
3. Правядзенне адкрытых лекцый у фармаце “Кітайскі народны ўніверсітэт”, прысвечаных пытанням гісторыі і традыцыйнай культуры Кітая, кітайскай мове ў сінхраніі і дыяхраніі, кітайска-ўсходнеславянскім моўным і літаратурным сувязям.
4. Арганізацыя і правядзенне міжнародных праектаў (канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, форумы і інш.).
5. Міжнародныя даследаванні ў галіне супастаўляльнага мовазнаўства і літаратуразнаўства, тэорыі і практыкі перакладу (з кітайскай – на рускую і беларускую мовы і наадварот), міжкультурнай камунікацыі.
6. Абмен вучэбнай і навукова-метадычнай літаратурай і перыёдыкай.
7. Распрацоўка і публікацыя сумесных выданняў па лінгвістыцы і літаратуразнаўству, методыцы выкладання замежных моў, краіназнаўству, лінгвакультуралогіі.
8. Арганізацыя і правядзенне на філалагічным факультэце культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных традыцыям, звычаям, літаратуры і мастацтву Кітая.
Стратэгічны партнёр Беларуска-кітайскага цэнтра міжкультурнай камунікацыі БДУ – Кітайска-беларускі цэнтр міжкультурнай камунікацыі Далянскага ўніверсітэта тэхналогій.
 
白中跨文化交流中心
 
2015年12月1日,在语文系汉语学教研室开设白中跨文化交流中心。
白中跨文化交流中心主要工作方向为:
 
1.在白俄罗斯推广中国文化、汉语及中国文学。
2.教学和科研互换(互换教师、研究生、硕士生及学生)。
3.在“中国人民大学”的框架下,开展介绍中国历史、中国传统文化、共时性和贯时性汉语、中国及东斯拉夫语言和文学关系的公开讲座。
4.组织并举办国际性的活动(研讨会、圆桌会议、讲习班、论坛会等)。
5.开展在比较语言学、文艺学,翻译理论及实践(汉译俄、汉译白、俄译汉、白译汉),跨文化交流方面的国际性研究。
6.教学及科学文献及月刊互换。
7.共同编写及出版语言学、文艺学、外语教学、国情学、文化语言学方面的书刊。
8.在语文系组织并举办介绍中国传统、习俗、文学和艺术等方面的文化及教学活动。
 
白中跨文化交流中心的战略伙伴是大连理工大学中白跨文化交流中心。