Падрыхтоўка спецыялістаў з замежных краін

Філалагічны факультэт з’яўляецца адным з вядучых цэнтраў па падрыхтоўцы русістаў з замежных краін і практыкуе розныя формы вывучэння рускай мовы як замежнай. Штогод на факультэце навучаюцца каля 200 замежных студэнтаў, стажораў і аспірантаў з розных краін свету. Навучальны працэс ажыццяўляюць усе кафедры факультэта. Кафедра прыкладной лінгвістыкі прапаноўвае на выбар курсы тэарэтычнага і прыкладнога характару. Магчыма таксама рэалізацыя індывідуальных праграм навучання і індывідуальных заняткаў са слухачамі.

Формы і ўзроўні навучання рускай мове як замежнай:

  • Поўны курс навучання па праграмах:
    • вышэйшай адукацыі I ступені (5 гадоў),
    • вышэйшай адукацыі II ступені (магістратура, 2 гады).
  • Уключанае навучанне (1 семестр, 1 год, 2 гады).
  • Аспірантура і дактарантура па спецыяльнасцях (з абаронай дысертацыі ў спецыялізаваных Саветах універсітэта):
    • беларуская літаратура;
    • руская літаратура;
    • літаратура народаў стран замежжа;
    • тэорыя літаратуры; тэксталогія;
    • фалькларыстыка;
    • журналістыка;
    • беларуская мова;
    • руская мова;
    • славянскія мовы;
    • тэорыя мовы;
    • прыкладная і матэматычная лінгвістыка;
    • тэорыя і методыка навучання і выхавання
  • Стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі.
  • Курсы рускай мовы.

Арыенціровачны кошт навучання па кантракту (у доларах ЗША):

  • поўнае навучанне – ад $ 2328 за год;
  • уключанае навучанне – ад $ 300 за месяц;
  • аспірантура і дактарантура – ад $ 3336 за год (дзённая форма навучання), $1980 за год (завочная форма навучання);
  • стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі – ад $ 233 за месяц.

Для афармлення запрашэння на навучанне неабходна адаслаць па факсу або па электроннай пошце наступныя дакументы: копію старонкі пашпарта (дата нараджэння, № пашпарта, час дзеяння пашпарта, грамадзянства, фотаздымак), дакументы аб адукацыі, заяву на азначаную форму навучання.

Пасля атрымання гэтых дакументаў універсітэт высылае афіцыйнае запрашэнне для атрымання візы ў консульстве Рэспублікі Беларусь у вашай краіне.

Пасля афармлення кантракта на навучанне і выдання Загаду аб залічэнні ў БДУ належыць атрымаць часовую рэгістрацыю (дазвол на часовае пражыванне) на перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Для гэтага неабходна падаць у кабінет 102 наступныя дакументы:

  1. запоўненую анкету-заяву;
  2. пашпарт з вучэбнай візай;
  3. міграцыйную карту;
  4. 3 фатаграфіі;
  5. медыцынскую страхоўку (афармляецца ў кабінеце 102);
  6. пропуск з інтэрната;
  7. квітанцыі аб аплаце дзяржпошліны за рэгістрацыю.

На час афармлення пашпарта Вам выдадуць Даведку, якая яго замяняе. Увага: здаць пашпарт на рэгістрацыю неабходна на працягу 3-х дзён пасля вашага прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь. Пашпарты афармляюцца на працягу 10 дзён. Атрымаць пашпарт з рэгістрацыяй можна толькі пасля прад'яўлення даведкі аб праходжанні поўнага медыцынскага агляду.

Адміністрацыйныя выдаткі (2008-2009 навучальны год)

  1. Запрашэнне на вучобу ў БДУ – 35 долараў ЗША
  2. Сустрэча, дапамога па ўладкаванні (па жаданні) – 40 долараў ЗША
  3. Часовая рэгістрацыя на перыяд знаходжання ў РБ – 45 долараў ЗША
  4. Медыцынскае страхаванне – 85 долараў ЗША / 1 год
  5. Абавязковы медыцынскі агляд – 55 долараў ЗША
  6. Віза на вакацыі – 45 долараў ЗША
  7. Віза на выезд – 30 долараў ЗША

Аплата ажыццяўляецца пасля прыезду кандыдата ў БДУ у доларах ЗША і беларускіх рублях.

Замежныя студэнты размяшчаюцца ў нумарах універсітэцкіх інтэрнатаў, якія знаходзяцца недалёка ад вучэбнага корпуса факультэта. Харчаванне слухачы ажыццяўляюць самастойна ў студэнцкай сталоўцы, у кафэ, рэстаране. Пражыванне ў інтэрнатах – ад 20 да 40 долараў ЗША ў месяц у залежнасці ад умоў пражывання. Магчыма пражыванне на кватэры. Аплата ад 120 да 300 долараў ЗША ў месяц.  

Адрас універсітэта:

220050, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4.
Белдзяржуніверсітэт. Аддзел работы з замежнымі студэнтамі Упраўлення міжнародных сувязей.
Тэлефон: +375 17 209-53-95
Факс: +375 17 209-54-47
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Адрас кафедры:

220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, ауд. 55.
Тэл.: +375 17 227-18-95, +375 17 227-65-72
Факс: +375 17 227-65-83
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.