Кафедра

Адрас:
ауд. 208
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 327-61-40

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Пракапчук Вольга Генрыхаўна

Сайт: http://graecolatini.bsu.by

Дата стварэння: 01.09.1995

Колькасць выкладчыкаў: 12, з іх прафесараў - 1, дацэнтаў – 6.

Спецыялізацыя:

1-21 05 05 01 Мовазнаўства

1-21 05 05 02 Літаратуразнаўства

Навуковыя накірункі:

Класічныя мовы ў кантэксце беларускай культуры.

Этапы выканання навуковай тэмы:

  1. Вывучэнне перакладаў з лацінскай і грэчаскай моў на беларускую мову.
  2. Вывучэнне лацінамоўных надпісаў у музеях і храмах Беларусі.
  3. Вызначэнне месца лацінамоўнай літаратуры Беларусі ў еўрапейскай літаратуры.
  4. Вывучэнне словаўтваральных працэсаў у рускай і беларускай мовах і ўплыў на іх класічных моў.
  5. Стварэнне перакладаў і каментароў лацінскіх і старажытнагрэчаскіх тэкстаў на беларускую мову.

 

Дзейнасць кафедры:

Кафедра класічнай філалогіі забяспечвае кваліфікаванымі спецыялістамі па класічнай філалогіі гуманітарныя факультэты вядучых навучальных устаноў краіны, медыцынскія ўніверсітэты і каледжы. Выпускнікі кафедры таксама працуюць у Нацыянальнай бібліятэцы і Навуковай бібліятэцы НАН Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, г. зн. там, дзе патрэбныя спецыялісты, якія валодаюць лацінскай і старажытнагрэчаскай мовамі.

Кафедра выпускае падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, праграмы, вучэбна-метадычныя комплексы, іншыя навуковыя распрацоўкі па дысцыпліне «Лацінская мова»  і «Старажытнагрэчаская мова», неабходныя для забеспячэння навучальнага працэсу на розных факультэтах БДУ (філалагічным, гістарычным, філасофіі і сацыяльных навук, юрыдычным, міжнародных адносін, сацыякультурных камунікацый, біялагічным, хімічным), а таксама ў іншых ВНУ Беларусі.

 

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Будучы ключом да антычнай культуры, старажытнагрэчаская і лацінская мовы з'яўляюцца, як вядома, не толькі асновай еўрапейскай цывілізацыі, але і падмуркам фармавання філалагічнай сістэмы ў цэлым. Абедзве яны паўплывалі на станаўленне славянскіх моў і праз антычную спадчыну, і праз хрысціянскую культуру, і праз тэксты Святога пісання. Таму незалежнай Беларусі неабходныя не толькі выкладчыкі класічных моў і антычнай літаратуры, але і перакладчыкі. Іх чакаюць у роўнай меры і новалацінская літаратура Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), і несмяротныя тварэнні антычных аўтараў, пераклады якіх на беларускую мову адзінкавыя. У прыватнасці, упершыню на беларускую мову пераклад паэмы Яна Вісліцкага «Пруская вайна» ажыццёўлены нашай выпускніцай Жанай Некрашэвіч. Як вядома, гісторыя сярэднявечнай Беларусі адлюстравана ў афіцыйных актах і дакументах ВКЛ, дзе разам са старабеларускай і польскай вельмі інтэнсіўна ўжываецца лацінская мова. Цікавы таксама і той факт, што ўсе тры Статуты ВКЛ (1528, 1566, 1588 гг.), напісаныя на старабеларускай мове, былі перакладзеныя на лацінскую, што не толькі стала данінай еўрапейскай традыцыі і юрыдычнай культуры, але і пазнаёміла еўрапейскага чытача з юрысдыкцыяй маладой дзяржавы.

Усе выкладзеныя факты вызначаюць асаблівасці вывучэння і выкладання класічных моў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, а таксама задачы і перспектывы развіцця кафедры класічнай філалогіі, адкрытай ў 1995 г. Годам раней быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў на аддзяленне класічных моў і антычнай літаратуры філалагічнага факультэта. У рамках падрыхтоўкі спецыялістаў дадзенага профілю разам з антычнымі аўтарамі вывучаюцца творы лацінамоўнай літаратуры Беларусі, якія становяцца прадметам навуковых даследаванняў студэнтаў і аспірантаў. У тэматыцы курсавых і дыпломных работ асаблівае месца адводзіцца мастацкаму перакладу з класічных моў, а таксама ўплыву антычных сюжэтаў і вобразаў на творчасць беларускіх пісьменнікаў, аналізуюцца навуковыя пераклады антычных і сярэднявечных аўтараў на ўсходнеславянскія мовы.

Адным з асноўных дасягненняў у працы кафедры з'яўляецца тое, што яна, па сутнасці, стала агульнаўніверсітэцкай. Калі да 1995 г. лацінская мова вывучалася толькі на філалагічным і гістарычным факультэтах, то з 1997 г. гэтая дысцыпліна ўвайшла ў навучальныя планы васьмі ўніверсітэцкіх факультэтаў і юрыдычнага каледжа. Старажытнагрэчаская мова, акрамя класічнага аддзялення, чытаецца на аддзяленні славянскай філалогіі, на факультэце філасофскіх і сацыяльных навук, а таксама ўвайшла ў магістэрскі курс амаль усіх аддзяленняў філалагічнага факультэта. Змена статусу латыні ва Універсітэце запатрабавала не толькі вялікай адмысловай падрыхтоўкі выкладчыкаў, але і выклікала неабходнасць стварэння шэрагу навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў, якія адлюстроўваюць спецыфіку кожнага факультэта.

Да адкрыцця класічнага аддзялення падрыхтоўка спецыялістаў здзяйснялася з 1990 г. як спецыялізацыя па класічных мовах на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі А.В. Гарнік, Л.М. Мужчынінай, А.З. Цісыкам, Г.І. Шаўчэнкай і старшым выкладчыкам Г.Р. Налівайкай.

У 1994 г. пачалі працаваць у якасці выкладчыкаў выпускнікі, якія атрымалі дыплом са спецыялізацыяй па класічных мовах: А.У. Кірычэнка, М.А. Пякарская, Н.В. Пратасевіч, Ю.А. Сядзініна, І.А. Шкурдзюк, якія ў далейшым выявілі сябе як добрыя спецыялісты і здольныя маладыя навукоўцы. У 1999 г. у шэрагі кафедры ўліліся першыя выпускнікі класічнага аддзялення, якія атрымалі дыпломы з адзнакай, што маюць некаторы досвед навукова-даследчай працы (В.Г. Валошка (Пракапчук) (у цяперашні час – загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Д.М. Гоман (у цяперашні час – кандыдат філалагічных навук, дацэнт), В.С. Зарэмба (у цяперашні час – вядучы спецыяліст, кандыдат філалагічных навук, дацэнт), В.І. Канышка, К.А. Тананушка).

За 25 гадоў свайго існавання кафедра класічнай філалогіі падрыхтавала ўжо шэсць выпускаў спецыялістаў. Той факт, што больш за 30 выпускнікоў працуюць выкладчыкамі класічных моў і антычнай літаратуры ў вышэйшых навучальных установах краіны, відавочна паказвае, наколькі запатрабаваныя філолагі-класікі ў Беларусі. Кафедра падтрымлівае сувязь са сваімі выпускнікамі.

Зараз на кафедры працуе 12 выкладчыкаў. З 2017 г. кафедрай кіруе кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.Г. Пракапчук.

У цяперашні час супрацоўнікі кафедры распрацоўваюць навуковую тэму «Класічныя мовы ў кантэксце беларускай культуры» (кіраўнікі – В.Г. Пракапчук, А.В. Гарнік). Мэта даследавання: ўвядзенне ў навуковы абарот лацінамоўнай спадчыны Беларусі; папаўненне корпуса перакладаў антычных тэкстаў на беларускую мову; забеспячэнне вучэбнай і метадычнай літаратурай па дысцыплінах цыклу класічнай філалогіі шэрагу факультэтаў БДУ, а таксама іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі.

У межах даследавання складзены лацінска-руска-беларускі слоўнік (25 000 лексем), выдадзена 8 зборнікаў навуковых артыкулаў «Studia philologica», прысвечаных праблемам класічнай філалогіі, грэка-лацінскай тэрміналогіі і рэцэпцыі антычнай культуры ў еўрапейскую. Выдадзена больш за 15 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Супрацоўнікі кафедры зрабілі больш за 70 дакладаў на канферэнцыях рознага ўзроўню. Традыцыйным стаў удзел супрацоўнікаў кафедры ў штогадовым Міжнародным навукова-метадычным інтэрнэт-семінары «Актуальныя пытанні класічнай філалогіі».

Вялікая ўвага на кафедры надаецца навуковай працы студэнтаў, прычым студэнты-класікі далучаюцца да яе з першага курса, прымаюць актыўны ўдзел у штогадовых факультэцкіх, універсітэцкіх і міжвузаўскіх канферэнцыях. У рамках даследавання навуковай тэмы кафедры студэнты спецыяльнасці «Класічная філалогія» пад кіраўніцтвам В.Г. Пракапчук распрацавалі праект «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі». У форме прэзентацый студэнты прадставілі калекцыі лацінамоўных надпісаў, сабраных у каталіцкіх храмах сваіх родных рэгіёнаў, з перакладам і навуковым апісаннем. Праект ўдзельнічаў у конкурсе студэнцкіх даследчых праектаў, па выніках якога была арганізавана выстава «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі», прысвечаная Году малой радзімы. Праект таксама быў прадстаўлены на XVIII Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, якая прайшла 17–19 красавіка ў Мінску. Ідзе праца над праектам «Лацінамоўныя і грэчаскамоўныя надпісы ў Нацыянальным гістарычным музеі» (кіраўнік праекта – ст. выкл. Д.Г. Мінкевіч), па выніках якога плануецца выдаць з перакладам і навуковым каментаром малавядомыя шырокай аўдыторыі карты і гравюры з фондаў Музея.

 Пры матэрыяльнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Грэцыя ў Беларусі кафедра абсталяваная самымі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі (кампутар, прынтэр, сканер, ксеракс). Кампутар далучаны да інтэрнэту, што дае магчымасць карыстацца фондамі розных бібліятэк свету. 15 сакавіка 2019 г. пры кафедры пры падтрымцы Ганаровага консульства Грэцыі быў створаны кабінет грэчаскай філалогіі, які выкарыстоўваецца для больш эфектыўнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне класічнай філалогіі і аптымізацыі дзейнасці па распрацоўцы новых форм вучэбна-даследчай працы студэнтаў. Кабінет абсталяваны мультымедыйным экранам, кампутарам. Абавязкі вядучага спецыяліста кабінета грэчаскай філалогіі выконвае кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.С. Зарэмба. Таксама пры кафедры быў уладкаваны кабінет для самападрыхтоўкі студэнтаў аддзялення класічнай філалогіі. Такім чынам, навучальны працэс забяспечаны ўсім неабходным. Дзякуючы патэнцыялу маладых навуковых кадраў і вялікаму досведу працы прафесараў і дацэнтаў кафедры закладаецца падмурак школы класічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Классическая  филология» код специальности 1-21 05 05

Типовой учебный план 2013 

Семестр 7-8. Латинский язык и авторы

Семестр 7-8. Древнегреческий язык и авторы

Семестр 7. Методика преподавания классических языков

Семестр 7. История древнегреческого языка

Семестр 8. История латинского языка

Семестр 7-8. Новогреческий язык

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2013
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2013
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2013
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2013

Семестр 1. История зарубежной литературы (античная литература)

Семестр 2-3. Латинский язык

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2013
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2013
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2013

Семестр 2-3. Латинский язык

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2013

Семестр 1. История зарубежной литературы (античная литература)

Семестр 1-2. Латинский  язык

Семестр 3-4. Древнегреческий язык

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2018

Семестр 2-3. Латинский язык и народная латынь

 

Специальность «История (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Историко-архивоведение»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Международное право»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Правоведение»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Экономическое право»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Философия»

Семестр 1. Латинский язык

Семестр 2. Древнегреческий язык

 

Специальность «Психология»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Культурология (по направлениям)»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Современные иностранные языки (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Биология (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Химия (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык