Кафедра

Адрас:
ауд. 56
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-35-82

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Казакова Таццяна Пятроўна

Сайт: khblit.narod.ru

Колькасць выкладчыкаў: 10, з іх прафесараў - 1, дацэнтаў – 7, ст. выкладчыкаў - 1.

Спецыялізацыя: Літаратуразнаўства

Навуковыя накірункі: Даследаванне паэтыкі, тыпалогіі, мастацкіх традыцый, заканамернасцей і асаблівасцей развіцця беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стст.

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

У калектыве кафедры працуе 10 чалавек: прафесар М. В. Хаўстовіч,

дацэнты: Т. П. Казакова, І. Э. Багдановіч, І. М. Запрудскі, У. Г. Кароткі , І. А. Бурдзялёва, Л. Г. Кісялёва; Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая

старшы выкладчык: В. П. Крычко

выкладчык: Н. В. Гальго (кандыдат філалагічных навук)

лабарант: Т. С. Кохан.

Супрацоўнікі кафедры чытаюць курсы лекцый па гісторыі беларускай літаратуры ХІ - ХV ст., гісторыі беларускай літаратуры ХVІ -ХVII ст. (дацэнт Т. П. Казакова, дацэнт У. Г. Кароткі, старшы выкладчык В. П. Крычко, выкладчык, кандыдыт філалагічных навук Н.В. Гальго) гісторыі беларускай літаратуры ХVIIІ першай паловы ХIX ст., гісторыі беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. (дацэнт І. Э. Багдановіч, дацэнт І. М. Запрудскі , прафесар М .В. Хаўстовіч, Л.Г. Кісялёва, І.А. Бурдзялёва, Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая) на розных аддзяленнях факультэта: беларускай філалогіі, рускай філалогіі, славянскай філалогіі, рамана-германскай, усходняй філалогіі.

На кафедры распрацаваны шэраг спецкурсаў: "Хрысціянства і беларуская літаратура" (дацэнт Т. П. Казакова ); "Чалавек, эпоха, стыль у старажытнай літаратуры ўсходніх славян" (дацэнт У. Г. Кароткі); "А. Міцкевіч і еўрапейская рамантычная традыцыя" і "Пісьмовая культура і беларуская гісторыя" (дацэнт І. Э. Багдановіч); "Асветніцкія і рамантычныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры п.п. ХІХ ст." (прафесар М. В. Хаўстовіч); "Праблемы атрыбуцыі ананімных твораў беларускай літаратуры ХІХ ст." (дацэнт І. М. Запрудскі); "Рэдагаванне навуковых і навукова-папулярных тэкстаў" (дацэнт Л. Г. Кісялёва), "Сентыменталізм у беларускай літаратуры" (дацэнт І. А. Бурдзялёва), "Праблемы тэксталогіі ў старабеларускай літаратуры" (выкладчык, кандыдат філалагічных навук Н.В. Гальго). З 2004 года выкладчыкі кафедры чытаюць курсы спецыялізацый: "Новыя аспекты вывучэння старабеларускай літаратуры: Рэнесанс і Барока" і "Літаратура Беларусі ў эстэтычных сістэмах: ад Барока да мадэрнізму".

Студэнты вядуць навукова-даследчую працу ў межах шасці спецсемінараў кафедры, штогод удзельнічаюць ва універсітэцкай навуковай канферэнцыі, сямёра студэнтаў сталі прызёрамі Рэспубліканскага навуковага конкурсу студэнцкіх работ.

Супрацоўнікі кафедры ў шматлікіх манаграфіях, вучэбных дапаможніках і навуковых артыкулах з новых метадалагічных пазіцый паказваюць шматвяковы працэс станаўлення і развіцця літаратуры на беларускіх землях, глыбока даследуюць вытокі і ўплывы ў беларускай літаратуры ХІ - ХІХ ст, перакладаюць на сучасную мову творы з царкоўна-славянскай, польскай, лацінскай і іншых моваў. Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве сістэмна даследавана польскамоўная паэзія Беларусі эпохі Рэнесансу, паказаны ўплыў антычнай і хрысціянскай традыцыі на творчасць польскамоўных паэтаў. Канцэптуальна асэнсаваны праблемы станаўлення беларускай нацыянальнай ідэі ў літаратуры ХІХ ст.. паказаны беларускі літаратурна-грамадскі рух у 30 - 40-ыя г. ХІХ ст., цэласна вывучаны рамантычныя тэндэнцыі і мастацкая паліфанічнасць беларускай літаратуры ХІХ ст.

Найноўшыя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў вывучэнні полілінгвістычнага пісьменства Беларусі выкарыстаны пры падрыхтоўцы новых тыпавых праграм 2005-2006 гг: "Гісторыя беларускай літаратуры ХІ - ХVІІ стст." (С. В. Кавалёў, Т. П. Казакова, У. Г. Кароткі), "Гісторыя беларускай літаратуры XVIII - ХІХ стст. " (М. В. Хаўстовіч, Л. К. Тарасюк, І. Запрудскі). Калектыў кафедры ўзяўся за стварэнне серыі вучэбных дапаможнікаў, прысвечаных асобным эпохам і перыядам у гісторыі беларускай літаратуры (на гэты час выдадзена: М. В. Хаўстовіч "Гісторыя беларускай літаратуры 30 - 40-х гг. ХІХ стст.", С. В. Кавалёў "Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.", І.М. Запрудскі "Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст.", І.А. Бурдзялёва "Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў: Майстры, плыні, традыцыі. Курс лекцый".

На кафедры праводзіцца мэтанакіраваная падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў праз дактарантуру і аспірантуру: абаронены 2 доктарскія (С. В. Кавалёў, М. В. Хаўстовіч) і 5 кандыдацкіх дысертацыі (І. М. Войніч, І. М. Запрудскі, Ж. В. Некрашэвіч, С. М. Тычына, Н.В. Гальго). Аспіранты і магістранты кафедры плённа распрацоўваюць актуальныя праблемы медыявістыкі і гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст.

У межах планавых навукова-даследчых тэмаў праводзіцца канцэптуальна цэласны аналіз шматмоўнай беларускай літаратуры ХІ - ХІХ ст., апублікаваны невядомыя раней творы пісьменнікаў і паэтаў азначанага перыяду, што істотна пашырыла панараму духоўнай спадчыны нашага народа. Творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў разглядаюцца ў кантэксце філасофска-эстэтычных кірункаў сусветнай літаратуры. У святле сучасных навуковых канцэпцый прааналізаваны сюжэтна-кампазіцыйныя запазычанні і перайманні, наватарскае і традыцыйнае ў творчасці Кірыла Тураўскага і Грыгорыя Цамблака (дацэнт Т. П. Казакова , старшы выкладчык В. П. Крычко), П. Скаргі, А. Мужылоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага (дацэнт У. Г. Кароткі), Я. Радвана, Г. Пельгрымоўскага, Я. Баршчэўскага, І. Ходзькі, Т. Лады-Заблоцкага, Р. Падбярэзскага (прафесар М. В. Хаўстовіч ), Ф. Багушэвіча, Я. Чачота, Т. Зана, А. Кіркора, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Каратынскага (дацэнт І.М. Запрудскі), А. Міцкевіч, З. Тшачкошўскай (дацэнт І. Э. Багдановіч).

Кафедра актыўна супрацоўнічае з Інстытутам мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, з Міжнароднай асацыяцый беларусістаў, з Варшаўскім і Люблінскім універсітэтамі. Сумесна з НАН Беларусі супрацоўнікі кафедры (С.В. Кавалёў, Т.П. Казакова, У.Г. Кароткі) выдалі "Анталогію даўняй беларускай літаратуры: XI - першая палова XVIII ст. (нав. рэд. В. А. Чамярыцкі) и двухтомную "Гісторыю беларускай літаратуры ХІ - ХІХ ст. (пад рэд. В. Чамярыцкага)".

Значнымі падзеямі ў навуковым жыцці славянскіх народаў сталі праведзеныя кафедрай міжнародныя навуковыя канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Мінск, 2003 г.) і "Польска-беларускія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі" (Мінск, 2005 г.). Традыцыйна праводзяцца кафедральныя навуковыя чытанні ў маляўнічых мясцінах Беларусі (г. п. Радашковічы, Іслач, г. Капыль і інш.), матэрыялы якіх выдаюцца ў зборніках "Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры" (выйшла дзесяць выданняў з 2001 - 2010 г.).

Кафедра праводзіць навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара С. Х. Александровіча, старшага навуковага супрацоўніка інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі А.Ф. Коршунава, памяці члена-карэспандэнта НАН Беларусі А.А. Лойкі і вядучага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі Г.В. Кісялёва; сустрэчы з вядомымі навукоўцамі, паэтамі і пісьменнікамі Беларусі, ладзіць літаратурныя вечарыны: "Неэмблематычны Багушэвіч", "Любім і цэнім, бо яны нашы...", "Беларуская вечарына - 3".

Актуальныя праблемы літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІ - ХІХ ст. знайшлі адлюстраванне ў наступных манаграфіях і навуковых выданнях:

Багдановіч І.Э. Мастацкія алегорыі ў творчасці Ф. Багушэвіча // Веснік БДУ. Сер. IV Філалогія, Журналістыка. Педагогіка. 2001. №1. С. 3 - 6.

Багдановіч І.Э. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мінск, 2001, 387 с.

Бурдзялёва І.А. Эстэтыка сентыменталізму ў творчасці Яна Чачота // Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2007. - № 2. С. 27 - 31.

Бурдзялёва І.А. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры ХІХ - пач. ХХ ст. Мінск, 2009, 167 с.

Запрудскі І.М. Верш "Зайграй, зайграй, хлопча малы...": заўвагі пра паэтыку, эстэтыку і методыку выкладання // Роднае слова. 2002. №8. С. 53 - 56.

Запрудскі І.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск, 2003, 138 с.

Кавалеў С.В. Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст. Курс лекцый. Мінск, 2005, 110 с.

Кавалеў С.В. Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы. Мінск, 2005, 200 с.

Кавалеў С.В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 2002, 218 с.

Казакова Т.П. (у сааўтарстве) Гісторыя Беларусі. Хрэстаматыя для 7 класа. / Пад рэд. П.А. Лойкі. Мінск, 2002, 122 с.

Казакова Т.П. Грыгорый Цамблак: царкоўны дзеяч і пісьменнік. Мінск, 2008, 127 с.

Казакова Т.П. Традыцыі візантыйскага красамоўства ў «Слове пахвальным Дзімітрыю» Грыгорыя Цамблака // Літаратуразнаўства. Этналогія: Матэрыялы ІV Міжнар. кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін" (Мінск, 6 - 9 чэрвеня 2005 г.). Мінск, 2010. (Беларусіка=Albaruthenica; кн.29).

Кароткі У.Г. (у сааўтарстве) Старажытная літаратура ўсходніх славян ХІ - ХІІІ стагоддзяў. Хрэстаматыя. Гродна, 2004, 250 с.

Кароткі У.Г. Вытокі беларускай кніжнай культуры эпохі Рэнесансу // Беларуская мова і літаратура. 2005. № 2. С. 53 - 56.

Кісялёва Л.Г. Маргіналіі: Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый". Мінск, 2007, 142 с.

Крычко В.П. Жанравыя формы аратарскай прозы ў старабеларускай эпісталаграфіі ХІІ ст. // Веснік БДУ. Сер. IV. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2004. № 1. С. 22 - 27.

Крычко В.П. Каментарыі да другой кнігі трэцяга тома працы Я.Ф.Карскага "Беларусы" // Карский, Е.Ф. Белорусы: В 3 т. Т.3, кн.2. Очерки словесности белорусского племени / Е.Ф. Карский; коммент. Т.И. Вабищевич, В.М. Казберука, О.П. Кричко. - Минск: БелЭн, 2007. - 704 с.: (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). - С.662-682.

Тарасюк Л.К. Апалогія красы: кніга пра беларускую паэзію. Мінск, 2002, 171 с.

Тарасюк Л.К. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў канцы ХІХ ст. // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Мінск, 2003. С. 78 - 84. Вып. 4

Тарасюк Л.К. Апалогія красы: кніга пра беларускую паэзію. / Л. К. Тарасюк. Мінск, 2003, 141 с.

Хаўстовіч М.В. Гісторыя беларускай літаратуры 30 - 40-х гг. ХІХ с. Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. выш. навуч. устаноў. Мінск, 2002, 171 с.

Хаўстовіч М.В. На парозе забытае святыні: Творчасць Я. Баршчэўскага. Мінск, 2002, 186 с.

Хаўстовіч М.В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. Мінск, 2003, 203 с.

Хаўстовіч М. В. Айчына здалёку і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандр Рыпінскі. - Мінск, 2006. - 280 с.

Хаўстовіч М. В. Рамуальд Падбярэскі. - Мінск: ВТАА "Права і эканоміка", 2008. - 148 с.

Хаўстовіч М.В. Вакол "Пінскае шляхты" // Пачуць як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва. Мінск, 2010.

Калектыў кафедры гісторыі беларускай літаратуры працуе плённа, захоўвае традыцыі і смела ўваходзіць у прастору сусветнага літаратуразнаўства, актыўна выдае свае навукова-даследчыя працы.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2013

 

Семестр 1-3. Гісторыя беларускай літаратуры

Семестр 3-4, 7-8. Гісторыя беларускай літаратуры (завочн.)

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2013

 

Семестр 1-4. Гісторыя беларускай літаратуры

Семестр 1-4, 6-7. Гісторыя беларускай літаратуры (завочн.)

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 2-4. Гісторыя славянскай літаратуры (2)

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 1-2. Гісторыя беларускай літаратуры