Кафедра

Адрас:

ауд. 51

вул. К. Маркса, 31

Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-31-42

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч

Дата стварэння: 1993 г.

Колькасць выкладчыкаў: 22, з іх прафесараў – 4, дацэнтаў – 14.

Спецыалізацыі:

  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства
  • Сучасная беларуская мова

Навуковыя напрамкі:

  • даследаванне помнікаў беларускага пісьменства XIV-XVII стст.
  • вывучэнне беларускай дыялектнай мовы
  • вывучэнне асноўных напрамкаў развіцця беларускай мовы ў галіне яе нормаў, розных структурных узроўняў
  • фарміраванне і сучасны стан беларускай тэрміналогіі
  • даследаванне гісторыі беларускага мовазнаўства

 

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра беларускага мовазнаўства вядзе свой пачатак ад традыцый выкладання беларускай мовы, закладзеных яшчэ ў першыя гады заснавання ўніверсітэта. Ужо ў 1921–22 навучальным годзе на базе факультэта грамадскіх навук мелася этнолага-лінгвістычнае аддзяленне з беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай секцыямі. Адным з першых выкладчыкаў беларускай мовы і методыкі яе выкладання быў выдатны педагог, класік беларускай літаратуры Якуб Колас (з 1923 па 1926 г.).

З 1943 па 1956 г. мовазнаўчая падрыхтоўка праводзілася ў межах кафедры беларускай мовы і літаратуры, загадчыкам якой быў дацэнт Міхась Рыгоравіч Ларчанка. У гэты час у складзе кафедры пачала сваю навукова-педагагічную дзейнасць старшы выкладчык Марыя Андрэеўна Жыдовіч, якая пазней стала першым доктарам філалагічных навук не толькі ва ўніверсітэце, але і ў рэспубліцы.
У 1956 г. як самастойная навукова-педагагічная адзінка аформілася кафедра беларускай мовы, якую ўзначаліў былы франтавік дацэнт Міхаіл Іванавіч Жыркевіч. У 1967 г. на гэтай пасадзе яго змяніў доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Леў Міхайлавіч Шакун, які загадваў кафедрай па 1992 г.
У 1993 г. адбылася рэарганізацыя кафедры беларускай мовы, у выніку чаго як самастойныя навукова-педагагічныя адзінкі сталі дзейнічаць дзве кафедры: сучаснай беларускай мовы і гісторыі беларускай мовы. Узначальвалі кафедру сучаснай беларускай мовы ў розныя гады прафесар Леанід Іванавіч Бурак (з 1993 па 1996 г.), дацэнт Лідзія Іванаўна Сямешка (з 1997 па 1999 г.), прафесар Арнольд Яфімавіч Міхневіч (з 2000 па 2001 г.), дацэнт Зінаіда Іванаўна Бадзевіч (з 2002 па 2019 г.). На чале кафедры гісторыі беларускай мовы бяззменна знаходзіўся прафесар Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч (з 1993 па 2019 г.).
З красавіка 2019 г. выкладанне ўсіх вучэбных дысцыплін, звязаных з беларускай мовай, ажыццяўляецца новастворанай кафедрай беларускага мовазнаўства. Выкладчыкі кафедры вядуць асноўныя курсы па сучаснай беларускай мове, стылістыцы і культуры маўлення, гісторыі беларускай мовы і гісторыі беларускага мовазнаўства, дыялекталогіі, палеаграфіі, спецыялізацыях “Беларуская мова як замежная” і “Мовазнаўства”. Кафедрай забяспечваецца таксама вучэбны курс сучаснай беларускай мовы на аддзяленнях рускай, славянскай і рамана-германскай філалогіі, а таксама курс “Дакументная лінгвістыка” і курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, які выкладаецца на ўсіх нефілалагічных факультэтах універсітэта.
Шырокі спектр навуковай праблематыкі, які распрацоўваецца на кафедры, адлюстраваны ў разнастайных тэмах спецкурсаў, спецсемінараў і курсаў па выбару, у якіх займаюцца студэнты дзённай і завочнай форм навучання.
Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, дзякуючы чаму пастаянна папаўняюцца шэрагі беларускіх мовазнаўцаў.
Многія супрацоўнікі кафедры з’яўляюцца аўтарамі і суаўтарамі шматлікіх падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і метадычных выданняў па беларускай мове для ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі.
Адзін з прыярытэтаў кафедры – навукова-даследчая дзейнасць. Супрацоўнікі кафедры выконвалі такія навуковыя праекты па лініі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, як “Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў” (кіраўнік прафесар М. Р. прыгодзіч), “Сучасная сістэма беларускіх прозвішчаў: склад, асаблівасці правапісу, словаўтварэння, скланення і транслітарацыі” (прафесар І. А. Гапоненка). Выканаўцамі заданняў “Інавацыйныя і традыцыйныя працэсы ў станаўленні і развіцці лексічнага складу беларускай мовы” (М. Р. Прыгодзіч, Г. І. Кулеш, М. І. Свістунова, Г. К. Ціванова), “Беларуская мова і традыцыйная духоўная культура: праблемы метадалогіі і лексікаграфічнае апісанне” (А. Л. Садоўская, а таксама В. М. Жызнеўская, Г. Д. Садоўская) Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” рыхтуюцца новыя манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі.
Супрацоўнікі кафедры прымалі актыўны ўдзел у працы XVI Міжнароднага з’езда славістаў у Бялградзе (Сербія), на якім з дакладамі выступілі прафесар М. Р. Прыгодзіч, дацэнт С. М. Запрудскі, старшы выкладчык П. А. Рааго. Дакладчыкамі на навуковых кангрэсах і канферэнцыях у Альдэнбургу, Браціславе, Варшаве, Вільнюсе, Вроцлаве, Кіеве, Кракаве, Любліне, Маскве, Ольштыне, Празе, Санкт-Пецярбургу і інш. гарадах былі прафесары І. А. Гапоненка, Г. І. Кулеш, М. Р. Прыгодзіч, Т. Р. Рамза, дацэнты С. М. Запрудскі, І. І. Караткевіч, А. П. Лянкевіч, А. Л. Садоўская, М. І. Свістунова, Г. К. Чахоўскі.
На кафедры перыядычна праводзяцца навуковыя канферэнцыі і чытанні, прысвечаныя актуальным праблемам беларускага мовазнаўства, выходзяць зборнікі навуковых артыкулаў.
Калектыў кафедры сёння – гэта дактары філалагічных навук прафесары М. Р. Прыгодзіч, І. А. Гапоненка, Г. І. Кулеш, Т. Р. Рамза, дацэнты З. І. Бадзевіч, Л. А. Гедзімін, А. В. Губкіна, С. М. Запрудскі, І. І. Караткевіч, А. П. Лянкевіч, Ю. В. Назаранка, А. Л. Садоўская, М. І. Свістунова, Г. К. Ціванова, М. К. Чаеўская, Т. Л. Чахоўская, Г. К. Чахоўскі, С. М. Якуба, а таксама старшыя выкладчыкі А. М. Муравіцкая, П. А. Рааго, А. А. Радзевіч, Н. А. Ступень.
Супрацоўнікі кафедры імкнуцца захоўваць традыцыі, які былі закладзены папярэднікамі, і робяць усё магчымае па развіцці і ўдасканаленні сваёй навукова-педагагічнай дзейнасці, далучэння да роднага слова новых і новых заўзятараў беларушчыны.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2013
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2013
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2013

 

Семестр 1. Беларуская палеаграфія (завочн.)

Семестр 2. Беларуская палеаграфія

Семестр 3. Беларуская дыялекталогія (завочн.)

Семестр 3-4. Гістарычная граматыка беларускай мовы

Семестр 4. Беларуская дыялекталогія

Семестр 5. Гістарычная граматыка беларускай мовы (завочн.)

Семестр 5.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы

Семестр 7. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (завочн.)

Семестр 7. Гісторыя беларускага мовазнаўства (завочн.)

Семестр 9. Гісторыя беларускага мовазнаўства

 

Спецыяльнасць 1-260204 Дакументазнаўства (па напрамках)

Семестр 2. Дакументная лінгвістыка

Семестр 1. Дакументная лінгвістыка (завочн.)

 

Спецыяльнасць Дызайн (па напрамках) код 1-190101

Семестр 2,8 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Філасофія) код 1-210201

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Гісторыя (па напрамках) код 1-210301

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Культуралогія (па напрамках) код 1-210401

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Сучасныя замежныя мовы (па напрамках) код 1-210601

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Міжнародныя адносіны код 1-230101

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Сацыялогія код 1-230105

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Паліталогія (па напрамках) код 1-230106

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Інфармацыя і камунікацыя (па напрамках) код 1-230107

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Гісторыка-архівазнаўства код 1-230113

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Міжнароднае права код 1-240101

Семестр 6 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Правазнаўства код 1-240102

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Эканамічнае права код 1-240103

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Эканоміка код 1-240102

Семестр 5 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 8 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Сусветная эканоміка код 1-250103

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Фінансы і крэдыт код 1-250104

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Менеджмент (па напрамках) код 1-260202

Семестр 1-2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Маркетынг (па напрамках) код 1-260203

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Маркетынг (па напрамках) код 1-260203

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Біялогія (па напрамках) код 1-310101

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Геаграфія (па напрамках) код 1-310201

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 4 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Матэматыка (па напрамках) код 1-310301

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Інфарматыка (па напрамках) код 1-310304

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Прыкладная матэматыка (па напрамках) код 1-310303

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Актуарная матэматыка код 1-310305

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Эканамічная кібернетыка (па напрамках) код 1-310306

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Прыкладная інфарматыка (па напрамках) код 1-310307

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Фізіка (па напрамках) код 1-310401

Семестр 4 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Радыёфізіка (па напрамках) код 1-310402

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Фізічная электроніка код 1-310403

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя  сістэмы і тэхналогіі код 1-310404

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Хімія (па напрамках) код 1-310501

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Сацыяльная работа (па напрамках) код 1-860101

Семестр 2 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка) (завочн.)

 

Спецыяльнасць Мытная справа код 1-960101

Семестр 3 Беларуская мова (прафесійная лексіка)

 

Спецыяльнасць Камп’ютарная бяспека (па напрамках) код 1-980101

Семестр 1 Беларуская мова (прафесійная лексіка)