Кафедра

Адрас:
ауд. 208
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 327-61-40

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Пракапчук Вольга Генрыхаўна

Сайт: http://graecolatini.bsu.by

Дата стварэння: 01.09.1996

Колькасць выкладчыкаў: 12, з іх прафесараў - 1, дацэнтаў – 6.

Спецыялізацыя:

  • Мовазнаўства
  • Літаратуразнаўства
  • Кампьютарная лінгвістыка
  • Тэорыя і практыка перакладу

Навуковыя накірункі: «Славанскі мір і антычнасць».

Асноўным вынікам працы з'яўляюцца:

  • Рукапіс лацінска-руска-беларускага слоўніка (25 тысяч лексем)

  • 7 зборнікаў навуковых артыкулаў «Studia philologica», прысвечаных вышэйзгаданай тэматыцы

  • Артыкулы ў айчынных і замежных выданнях

  • Складаецца лацінска-беларускі слоўнік

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

 

 

З'яўляючыся ключом да антычнай культуры, старажытнагрэцкая і лацінская мовы ёсць, як вядома, не толькі асновай еўрапейскай цывілізацыі, але і падмуркам фармавання філалагічнай сістэмы ў цэлым. Абедзьве яны паўплывалі на станаўленне славянскіх моў і праз антычную спадчыну, і праз хрысціянскую культуру, і праз тэксты Святога пісання. Таму незалежнай Беларусі неабходныя не толькі выкладчыкі класічных моў і антычнай літаратуры, але і перакладнікі. Іх чакаюць у роўнай меры і новалацінская літаратура Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), і несмяротныя тварэнні антычных аўтараў, пераклады якіх на беларускую мову адзінкавыя. У прыватнасці, упершыню на беларускую мову пераклад паэмы Яна Вісліцкага "Пруская вайна" ажыццёўлены нашай выпускніцай Жанай Некрашэвіч. Як вядома, гісторыя сярэднявечнай Беларусі адлюстраваная ў афіцыйных актах і дакументах ВКЛ, дзе разам са старабеларускім і польскім вельмі інтэнсіўна ўжываецца лацінская мова. Цікавы таксама і той факт, што ўсе тры Статута ВКЛ (1528, 1566, 1588 гг.), напісаныя на старабеларускай мове, былі перакладзеныя на лацінскую, што не толькі стала данінай еўрапейскай традыцыі і юрыдычнай культуры, але і пазнаёміла еўрапейскага чытача з юрысдыкцыяй маладой дзяржавы.

Усе выкладзеныя факты вызначаюць асаблівасці вывучэння і выкладання класічных моў у Белдзяржуніверсітэце, а таксама задачы і перспектывы развіцця кафедры класічнай філалогіі, заснаванай у 1995 г. Годам раней быў ажыццёўлены набор на аддзяленне класічных моў і антычнай літаратуры філфака. У рамках падрыхтоўкі спецыялістаў дадзенага профіля разам з класічнымі антычнымі аўтарамі вывучаюцца творы лацінамоўнай літаратуры Беларусі, якія становяцца прадметам навуковых даследаванняў студэнтаў і аспірантаў. У тэматыцы курсавых і дыпломных прац адмысловае месца адводзіцца мастацкаму перакладу з класічных моў, а таксама ўплыву антычных сюжэтаў і выяў на творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аналізуюцца навуковыя пераклады антычных і сярэднявечных аўтараў на ўсходнеславянскія мовы.

Кафедра класічнай філалогіі за дзесяць гадоў свайго існавання падрыхтавала тры выпускі спецыялістаў. Той факт, што больш 30 выпускнікоў працуюць выкладчыкамі класічных моў і антычнай літаратуры ў вышэйшых навучальных установах краіны, відавочна паказвае, як запатрабаваныя філолагі-класікі ў Беларусі. Кафедра падтрымлівае сувязь са сваімі выпускнікамі.

Адным з асноўных дасягненняў у працы кафедры з'яўляецца тое, што яна, па сутнасці, стала агульнауніверсітэцкай. Калі да 1995 г. лацінская мова вывучалася толькі на філалагічным і гістарычным факультэтах, то з 1997 г. гэтая дысцыпліна ўвайшла ў навучальныя планы васьмі ўніверсітэцкіх факультэтаў і юрыдычнага каледжа. Старажытнагрэцкая мова, акрамя класічнага аддзялення, чытаецца на факультэце філасофскіх і сацыяльных навук, а таксама ўвайшла ў магістарскі курс амаль усіх аддзяленняў філалагічнага факультэта. Змена статуса латыні ва Універсітэце запатрабавала не толькі вялікай адмысловай падрыхтоўкі выкладчыкаў, але і выклікала неабходнасць стварэння шэрагу навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў, якія адлюстроўваюць спецыфіку кожнага факультэта.

Да адкрыцця класічнага аддзялення падрыхтоўка спецыялістаў здзяйснялася з 1990 г. як спецыялізацыя па класічных мовах на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі А.В. Гарнік, Л.Н. Мужчынінай, А.З. Цісыкам, Г.І. Шаўчэнкай і старэйшым выкладчыкам Г.Р. Налівайкай.

У 1994 г. пачалі працаваць у якасці выкладчыкаў выпускнікі, якія атрымалі дыплом са спецыялізацыяй па класічных мовах: А.У. Кірычэнка, М.А. Пекарская, Н.В. Пратасевіч, Ю.А. Седзініна, І.А. Шкурдзюк, якія ў далейшым выявілі сябе як добрыя спецыялісты і здольныя маладыя навукоўцы. У 1999 г. у шэрагі кафедры ўліліся першыя выпускнікі класічнага аддзялення, якія атрымалі дыпломы з адзнакай, што маюць некаторы досвед навукова-даследчай працы (Д.Н. Гоман (у цяперашні час - кандыдат філалагічных навук, старэйшы выкладчык), В.С. Зарэмба (у цяперашні час - кандыдат філалагічных навук, дацэнт), В.І. Канышка, К.А. Тананушка). Зараз на кафедры працуе 10 выкладчыкаў, сярэдні ўзрост якіх складае 27 гадоў.

Акрамя агульнаадукацыйных курсаў лацінскай і старажытнагрэцкй моў, а таксама агульнага курсу антычнай літаратуры, на кафедры распрацаваныя і чытаюцца наступныя дысцыпліны: уводзіны ў класічную філалогію, гісторыя Старажытнай Грэцыі, гісторыя Рыма, лацінская мова і аўтары, старажытнагрэцкая мова і аўтары, гісторыя старажытнагрэцкай мовы, гісторыя лацінскай мовы, гісторыя старажытнагрэцкай літаратуры, гісторыя рымскай літаратуры, антычная міфалогія, методыка выкладання класічных моў, народная латынь, грэка-рымскія старажытнасці, а таксама 7 спецкурсаў, сярод якіх літаратура эпохі элінізму, медыцынская латынь, грэцкія запазычанні ў лацінскай мове і інш. На кафедры функцыянуе спецсемінар "Тэорыя і практыка перакладу з класічных моў на ўсходнеславянскія". З 2004 г. чытаецца курс новагрэцкай мовы - адзіны ў ВНУ Беларусі.

Супрацоўнікамі кафедры распрацоўваюцца дзве навуковыя тэмы: "Антычная культура і яе ўплыў на культуру ўсходніх славян" (кіраўнік - дацэнт Г.І. Шаўчэнка) і "Удасканаленне форм і метадаў арганізацыі навучальнага працэсу ў навучанні класічным мовам" (кіраўнікі - дацэнты А.А. Гарнік, Г.І. Шаўчэнка).

У межах даследавання складзены лацінска-руска-беларускі слоўнік (25 000 лексем), выдадзена 6 зборнікаў навуковых артыкулаў "Studia philologica", прысвечаных праблемам класічнай філалогіі, грэка-лацінскай тэрміналогіі і рэцэпцыі антычнай культуры ў еўрапейскую. Выдадзена 11 падручнікаў. Супрацоўнікі кафедры зрабілі больш 50 дакладаў на канферэнцыях рознага ўзроўня.

Вялікая ўвага надаецца навуковай працы студэнтаў, прычым студэнты-класікі далучаюцца да яе з першага курсу, прымаюць актыўны ўдзел у штогадовых факультэцкіх, універсітэцкіх і міжвузаўскіх канферэнцыях.

Пры матэрыяльнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Грэцыя ў Беларусі кафедра абсталяваная самымі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі (кампутар, прынтэр, сканар, ксеракс). Кампутар далучаны да Інтэрнэту, што дае магчымасць карыстацца фондамі розных бібліятэк свету. Такім чынам, навучальны працэс забяспечаны ўсім неабходным. Дзякуючы патэнцыялу маладых навуковых кадраў і вялікаму досведу працы дацэнтаў кафедры закладваецца падмурак школы класічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Классическая  филология» код специальности 1-21 05 05

Типовой учебный план 1-21 05 05

Семестр 7-8. Латинский язык и авторы

Семестр 7-8. Древнегреческий язык и авторы

Семестр 7. Методика преподавания классических языков

Семестр 7. История древнегреческого языка

Семестр 8. История латинского языка

Семестр 7-8. Новогреческий язык

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

Семестр 1. История зарубежной литературы (античная литература)

Семестр 2-3. Латинский язык

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

Семестр 2-3. Латинский язык

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. История зарубежной литературы (античная литература)

Семестр 1-2. Латинский  язык

Семестр 3-4. Древнегреческий язык

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 2-3. Латинский язык и народная латынь

 

Специальность «История (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Историко-архивоведение»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Международное право»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Правоведение»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Экономическое право»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Философия»

Семестр 1. Латинский язык

Семестр 2. Древнегреческий язык

 

Специальность «Психология»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Культурология (по направлениям)»

Семестр 2. Латинский язык

 

Специальность «Современные иностранные языки (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Биология (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык

 

Специальность «Химия (по направлениям)»

Семестр 1. Латинский язык