jQuery(document).ready(function($){ $("ul.tabs").jTabs({content: ".tabs_content", animate: true}); });

Кафедра

Адрас: аўд. 58

вул. К. Маркса, 31

Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 327-63-78

Дата стварэння: 2011 год

Відэаролік (кітайская мова)

Відэаролік (руская мова)

БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІ ЦЭНТР МІЖКУЛЬТУРНАЙ КАМУНІКАЦЫІ

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Колькасць выкладчыкаў: 8, з іх прафесараў - 1, дацэнтаў - 2

Спецыялізацыя: Мовазнаўства. Літаратуразнаўства

Навуковыя накірункі:

  • Актуальныя праблемы выкладання кітайскай мовы і літаратуры: тэорыя і практыка;
  • Кітайска-ўсходнеславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

 
На сучасным этапе ў нашай краіне назіраецца актывізацыя міжнароднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай па ўсіх напрамках: эканамічным, грамадска-культурным, адукацыйным, што абумоўлівае значную патрэбу ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных і кампетэнтных спецыялістаў. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гэтай справе выконвае пачэсную і адказную місію, рыхтуючы кадры для розных галін вытворчасці, навукі і адукацыі.

Валоданне замежнымі мовамі з улікам спецыфікі дзейнасці выступае ў якасці важнейшага сродку падтрымкі і пашырэння сацыяльных, эканамічных і культурных сувязей з іншымі краінамі, руху дасягненняў беларускай навукі, тэхнікі, вытворчасці на сусветнай арэне. Асаблівую актуальнасць у кантэксце вышэйсказанага набывае навучанне кітайскай мове, літаратуры, культуры, што дазваляе павысіць прафесійную канкурэнтназдольнасць спецыялістаў, выпускнікоў ВНУ, іх адкрытасць у справе наладжвання новых партнёрскіх стасункаў.

На філалагічным факультэце БДУ, пачынаючы з 2001 года, ажыццяўляецца навучанне студэнтаў па спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”, якія атрымліваюць наступную кваліфікацыю: “Філолаг. Выкладчык кітайскай мовы і літаратуры, англійскай мовы. Перакладчык”. Падрыхтоўка кадраў па дадзенай спецыяльнасці павінна вырашыць шэраг важных задач: па-першае, забяспечыць зменлівы рынак працы высокакваліфікаванымі і функцыянальна граматнымі работнікамі; па-другое, задаволіць запатрабаванасць у перакладчыках і выкладчыках кітайскай мовы, што абумоўлена актыўнымі сувязямі Беларусі і Кітая.

Сучаснае жыццё вылучае свае прыярытэты ў адукацыйнай парадыгме: не простае веданне фактаў, не ўменні і навыкі як такія, а здольнасць выкарыстаць, прымяніць набытае; не аб’ём інфармацыі, а ўменне атрымліваць яе і мадэліраваць; не пасіўнае выкарыстанне, а стварэнне і супрацоўніцтва, улік і развіццё індывідуальнасці. Такія зыходныя прынцыпы ў справе падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” імкнецца рэалізаваць прафесарска-выкладчыцкі склад філалагічнага факультэта. Першы выпуск студэнтаў-кітаістаў адбыўся ў 2006 годзе, другі – ў 2011г. Пачынаючы з 2006 года БДУ штогод ажыццяўляе набор абітурыентаў па спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”. Прыемна адзначыць, што нашы выпускнікі вельмі запатрабаваныя і працуюць у гандлёва-прамысловых прадстаўніцтвах, консульствах, установах адукацыі рознага тыпу, дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах.

Пачэсную задачу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў выконвала агульнаўніверсітэцкая кафедра кітаязнаўства пры Рэспубліканскім інстытуце імя Канфуцыя, якая ў 2011 годзе была рэарганізавана ў кафедру кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта. Акрамя беларускіх спецыялістаў, штогод з беларускімі студэнтамі працуюць выкладчыкі з КНР, якія навучаюць іх усім тонкасцям кітайскай мовы. Прыярытэтныя напрамкі адукацыйнай і навуковай дзейнасці кафедры кітайскай філалогіі наступныя: актуальныя праблемы выкладання кітайскай мовы і літаратуры, пытанні гісторыі і традыцыйнай культуры Кітая, кітайская мова ў сінхраніі і дыяхраніі, кітайска-ўсходнеславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.

Акрамя насычаных аўдыторных заняткаў, супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі наладжваюць культурныя мерапрыемствы, вечарыны, прысвечаныя традыцыям, звычаям, літаратуры і мастацтву Кітая. Падчас вучобы студэнты праходзяць некалькі відаў практык (перакладчыцкая, педагагічная), якія з’яўляюцца інтэгральнай часткай працэса падрыхтоўкі спецыялістаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах і праводзяцца на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, якія актыўна супрацоўнічаюць з Кітаем. Сярод іх – Міністэрства замежных спраў, Гандлёва-прамысловая палата, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Гомсельмаш і інш. Адзначым, што студэнты-кітаісты, якія навучаюцца на філалагічным факультэце, не раз заваёўвалі прызавыя месцы ў разнастайных конкурсах, фестывалях, прысвечаных веданню гісторыі, культуры, мовы, мастацтва Кітая (сярод іх  Міжнародны конкурс – “Кітайская мова – Мост”).

Студэнты аддзялення”Усходняя (кітайская) філалогія” маюць магчымасць павысіць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень дзякуючы эфектыўнай сістэме акадэмічнага абмену з рознымі ўніверсітэтамі КНР (Пекін, Шанхай, Далянь і інш.), а таксама магістарскім праграмам, якія закліканы ўдасканаліць моўную, краязнаўчую і культуралагічную кампетэнцыю навучэнцаў, фарміраваць іх практыка-арыентаваныя ўменні і навыкі.

Навукова-даследчыя намаганні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў знаходзяць увасабленне ў выпускных кваліфікацыйных работах, тэматыка і метадалогія даследавання якіх адпавядае самым сучасным адукацыйным патрабаванням. Акрамя даследаванняў, прысвечаных праблемам развіцця, функцыянавання і выкладання кітайскай мовы і літаратуры, асаблівая ўвага надаецца вывучэнню ўсходнеславянска-кітайскіх культурных, моўных і літаратурных сувязей, што набывае на сённяшні дзень бясспрэчную прыярытэтнасць.

Належную падтрымку беларускім студэнтам-кітаістам аказваюць Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя. На філалагічным факультэце для навучання кітайскай мове функцыянуе спецыялізаваны лінгафонны кабінет, які быў абсталяваны сучаснай камп’ютэрнай, аўдыё-і відэатэхнікай за кошт кітайскага боку. Дзякуючы падтрымцы разнастайных устаноў КНР былі набыты слоўнікі, энцыклапедычныя даведнікі, падручнікі, дапаможнікі па кітайскай мове і літаратуры. Думаецца, што ў будучым такое супрацоўніцтва дазволіць максімальна задаволіць патрэбы вучэбнага працэсу.

Такім чынам, можна канстатаваць, што на філалагічным факультэце БДУ кітаістыка прапісалася грунтоўна і назаўсёды. Гэта пазіцыя кіраўніцтва ўніверсітэта, філалагічнага факультэта, якая знаходзіць паразуменне і падтрымку з боку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных структур, якія спрыяюць станаўленню і развіццю кітаістыкі ў нашай краіне.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Cпециальность «Восточная филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2008

Семестр 1-9. Основной иностранный язык

Семестр 1. Страноведение

Семестр 2-8. История литературы страны изучаемого языка (китайского)

Семестр 5. Теоретическая фонетика

Семестр 6. Лексикология изучаемого языка

Семестр 7. История изучаемого языка

Семестр 7. Методика преподавания иностранного языка

Семестр 7. Теоретическая грамматика

Семестр 9. Теория и практика перевода

Семестр 9. Стилистика иностранного языка

 

Специальность «Международные отношения» код специальности 1-23 01 01
 
Семестр 1. Иностранный язык (первый) (китайский)
Семестр 1. Иностранный язык (первый) (японский)
Семестр 2, 5. Иностранный язык профессиональной деятельности (первый) (японский)
Семестр 2-4. Иностранный язык профессиональной деятельности (первый) (китайский)
Семестр 3-6. Иностранный язык профессиональной деятельности (первый) (арабский)
Семестр 3. Иностранный язык профессиональной деятельности (второй) (японский)
Семестр 4. Теория и практика перевода по иностранному языку (первому) (китайскому)
Семестр 4. Теория и практика перевода по иностранному языку (первому) (арабскому)
Семестр 6 Деловая и дипломатическая переписка на иностранном языке (первом) (арабском)