Кафедра

Адрас:

ауд. 50
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-31-49

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна

Дата стварэння: 1939 г.

Колькасць выкладчыкаў: 15, з іх прафесараў — 3, дацэнтаў — 8, ст. выкл. — 2.

 

Спецыялізацыя: гісторыя рускай літаратуры.

Навуковы напрамак: "Руская літаратура: тыпалогія, паэтыка, традыцыі".

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра рускай літаратуры была створана ў 1939 годзе і пазначана ў архіве, як «кафедра рускай і ўсеагульнай літаратуры» (1939 - 1944). Загадчыкам кафедры быў прызначаны кандыдат філалагічных навук,  дацэнт І.В.Гутараў (1939 - 1941). Пачынаючы з 1944г. па 1950г. яна ўваходзіць у састаў «Кафедры ўсеагульнай літаратуры», з 1950г. па 1954г. «Кафедры рускай і усеагульнай літаратуры» і толькі з 1954 года  набывае назву «Кафедра рускай літаратуры». Загадчыкам яе зноў становіцца І.В.Гутараў, які ў той час абараніў доктарскую дысертацыю і стаў прафесарам. Загадваў кафедрай з 1951 па 1960 год. З чэрвеня 1960 г. па 1966 год загадчыкам кафедры становіцца доктар філалагічных навук, прафесар Л.І.Фіглоўская. У 1966 годзе кафедра дзеліцца на «Кафедру рускай класічнай літаратуры», загадчыкам якой прызначаецца доктар філалагічных навук,  прафесар Ф.І.Куляшоў (1966-1969), а затым доктар філалагічных навук, прафесар П.І.Ткачоў (1989 - 1993). «Кафедрай савецкай літаратуры» загадвае прафесар Л.І.Фіглоўская (1966 - 1979). Пасля смерці Л.І.Фіглоўскай загадчыкам гэтай кафедры становіцца кандыдат філалагічных навук, дацэнт (з 1982 г - доктар філалагічных навук, прафесар) І. П.Кахно, а з 1989 па 1993 - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Д.В.Федараў. У 1993 г. кафедра рускай класічнай літаратуры і рускай савецкай літаратуры былі аб'яднаны ў кафедру рускай літаратуры. Яе загадчыкам на працягу 1993 - 1997 гадоў быў прафесар П.І.Ткачоў, а з 1998 г. па цяперашні час - доктар філалагічных навук, прафесар  С. Я. Ганчарова-Грабоўская.

Асноўныя навуковыя працы кафедры: Прафесар І.В. Гутараў (Поэтическое мастерство В.Маяковского, 1950; Эстетические основы советской литературы, 1950; Философско-эстетические взгляды А.С. Пушкина, 1957; Основы советского литературоведения, 1967). Прафесар Ф.І.Куляшоў (Лекции по истории русской литературы конца XIX - начала XX века, 1980; Л.Толстой, 1978;  Творческий путь А.Куприна, 1987). Прафесар П.І.Ткачоў (Памфлетное наследие Я.Галана и традиции М. Горького, 1970; Иду на «Вы», 19754 ; Границы жанра, 1977; Сатиры злой звенящая строка... природа смеха в памфлете, 1980). Прафесар Л.І. Фіглоўская (Творчасць Якуба Коласа, 1959). Прафесар І.П. Кахно (Черты портрета:Страницы жизни и деятельности А.В. Луначарского, 1972; А.В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики, 1979). Дацэнт Л.Л. Кароткай (На путях к атеизму, 1971; Антицерковная сатира XVIII века», 1982). Дацэнт Н.В. Галаўко (Литературно-эстетические взгляды поэтов «Искры», 1972); Русская критика в борьбе за реализм (А. Н. Плещеев, М.Л.Михайлов), 1980). Прафесар С.А. Лысенка (Советская драматургия 20-х гг., 1979; Романтика борьбы и созидания, 1980). Прафесар С.Н.Чубакоў (Лев Толстой о войне и милитаризме, 1973; Слово и оружие, 1975; Все дело жизни: Лев Толстой и поиски мира, 1978). Прафесар А.А. Станюта (Постижение человека: Творчество Ф. М. Достоевского 1840-1860-х гг., 1976; «Лицо и лик: В мире Достоевского», 1999). Прафесар С.Я. Ганчарова-Грабоўская (Комедия-памфлет в жанровой системе драматургии ХХ века, 1994; Модификация жанра трагикомедии в русской драматургии  80-90-х годов, 1994; Комедия в русской драматургии 1980-90-х годов  (жанровая динамика и типология), 1999; Комедия - памфлет: генезис, становление, поэтика, 2002;  Поэтика современной русской драмы (конца ХХ - начала ХХІ века), 2003;  Комедия в русской драматургии конца ХХ-ХХІ века, 2006). С.Я. Ганчарова-Грабоўская, I.С. Скарапанова, Т.В. Алешка, Г.Л. Нефагiна - вучэбныя дапаможнiкi «Русская литература ХХ века (20-40-е гг.): курс лекций, Мн., 2007; «Русская литература первой пол. ХХ века. Мн., 2009.  Прафесар І.С. Скарапанава (Поэзия в период гласности,1993;  Русская постмодернистская литература: новая философия,  новый язык, 2000; Русская постмодернистская литература, 1999, 2000, 2001, 2002, 2005). Дацэнт  Кузьміна С.Ф. (Пушкин-Мандельштам-Набоков, 2000). Дацэнт М.І. Цімошчанка (Мы шли единой стремниной (А.Блок и Вяч. Иванов), 2002). Дацэнт Т.В. Алешка (Творчество Б. Ахмадулиной в контексте традиций русской поэзии, 2001).  Дацэнт І.І. Шпакоўскі (Агиография Древней Руси ХI-ХIV  вв., 2001). Дацэнт Д.Л. Башкіраў (Переводная литература Древней Руси, 2000; Переводная литература второй половины ХIV-ХVI вв., 2001). Д.Л. Башкіраў, І.І. Шпакоўскі (История литературы Древней Руси: курс лекций, Мн., 2008). Дацэнт Н.Л.Блішч (Автобиографическая проза А.Ремизова (проблема мифотворчества), 2002).

Кафедра выдае навуковыя працы «Научные труды кафедры русской литературы БГУ», Вып. 1, 2, 3, 4, 5, 6.

Кафедра рускай літаратуры на 2006 г.

Навуковая тэма кафедры:  «Русская литература: художественный текст и историко-литературный контекст» (2006-2010)

Загадчык кафедры: доктар філалагічных навук, прафесар Ганчарова- Грабоўская Святлана Якаўлеўна. Асноўныя напрамкі навуковай работы: гісторыя рускай літаратуры, драматургія ХХ ст. як руская, так і беларуская, тэорыя і паэтыка жанраў, жанравае ўзаемадзеянне, мадыфікацыя і тыпалогія жанравых структур. Аўтар манаграфій: «Комедия в русской драматургии 1980-90-х годов  (жанровая динамика и типология)», "Комедия - памфлет: генезис, становление, поэтика", навуковых брашур: «Комедия-памфлет в жанровой системе драматургии ХХ века», «Модификация жанра трагикомедии в русской драматургии  80-90-х годов», вучэбных дапаможнікаў: «Роман М. Шолохова "Поднятая целина" в контексте современной литературы о коллективизации», «Современная драматургия (вторая половина 80-х-90-е годы)» у сааўтарстве з Г. Л. Нефагінай, «Хрестоматия по современной русской драматургии (конец XX - нач.XXI века)», «История русской литературы ХХ века (1920-1940)», «Поэтика современной русской драмы (конца  ХХ - начала ХХІ века)», 2003; « Комедия в русской драматургии конца ХХ - ХХІ века», 2006). Чытае курс гісторыі рускай літаратуры ХХ ст., спецкурс і спецсемінар па паэтыцы  рускай драмы.

            Члены кафедры:.

1. Скарапанава Ірына Сцяпанаўна - доктар філалагічных навук, прафесар. Асноўныя напрамкі навуковай работы: парадыгма рэалізма, мадэрнізма, постмадэрнізма ў літаратуры ХХ ст. Аўтар  манаграфіі «Русская постмодернистская литература: новая философия,  новый язык», вучэбных дапаможнікаў: «Русская постмодернистская литература», «Поэзия в период гласности»,  «Борис Пастернак». Чытае курс гісторыі  рускай літаратуры ХХ ст., спецкурс па вершаскладанню, вядзе спецсемінар па паэзіі ХХ ст.

2. Блішч Наталля Леанідаўна -доктар філалагічных навук, прафесар. Асноўныя напрамкі навуковай работы - творчасць А.Рэмізава, руская літаратура ХIХ - ХХ ст.. Аўтар манаграфіі «Автобиографическая проза А.Ремизова (проблема мифотворчества)». Чытае курс гісторыі рускай літаратуры XIX ст. 

3. Алешка Таццяна Вячаславаўна -  кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Асноўныя напрамкі навуковай работы: творчасць Б.Ахмадулінай, паэзія ХХ ст. Аўтар манаграфіі: «Творчество Б. Ахмадулиной в контексте традиций русской поэзии», вучэбнага дапаможніка «История русской литературы ХХ века (1920-1940)» (у сааўтарстве з С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай). Чытае курс гісторыі рускай літаратуры ХХ ст., спецкурс па рускай  паэзіі ХХ ст.

4. Башкіраў Дзьмітрый Леанідавіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Асноўныя напрамкі навуковай работы: драматургія Л.Андрэева, дрэўнеруская літаратура, творчасць Ф.М. Дастаеўскага. Аўтар вучэбных дапаможнікаў : «Переводная литература Древней Руси», «Переводная литература второй половины ХIV -ХVI  вв.», «История древнерусской литературы». Чытае курс дрэўнерускай літаратуры, рускай літаратуры канца ХIХ - пачатку ХХ ст.,  спецкурс па інтэртэкстуальнасці ў дрэўнерускай літаратуры.

5. Зарэмба Людміла Іванаўна - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Асноўныя напрамкі навуковай работы: феномен «Слова о полку Игореве», яго пераклады на беларускую мову, літаратура беларускага замежжа. Чытае курс лекцый па гісторыі рускай літаратуры ХIХ ст., спецкурс па паэтыцы «Слова о полку Игореве», вядзе спецсемінар па гэтай жа праблеме.

6. Федараў Дзьмітрый Васілевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Асноўныя напрамкі навуковай работы: руская проза ХХ ст. Аўтар вучэбнага дапаможніка: «Нравственно-философские проблемы прозы 70-80-х годов» у сааўтарстве з Г. Л. Няфагінай. Чытае курс лекцый па гісторыі рускай літаратуры ХХ ст., спецкурс па літаратуры рускага замежжа, вядзе спецсемінар па прозе ХХ ст.

7. Шпакоўскі Ігар Іванавіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Асноўныя напрамкі навуковай работы: жанр апавядання ў рускай і беларускай літаратуры ХХ ст., дрэўнеруская літаратура. Аўтар вучэбных дапаможнікаў: «Агиография Древней Руси ХI -ХIV вв.», @История русской литературы ХVIII в.». Чытае курс лекцый па дрэўнерускай літаратуры, спецкурс па паэтыцы апавядання ў рускай прозе ХХ ст. 

8. Яніцкая Святлана Станіславаўна -  дацэнт, кандыдат філалагічных навук. Асноўныя напрамкі навуковай работы: гісторыя русскай літаратуры ХVIII ст., жанр раманса. Чытае лекцыйныя курсы па гісторыі русскай літаратуры XVIII ст.

9. Верына Ульяна Юр'еўна - старшы выкладчык, кандыдат філалагічных навук. Асноўныя напрамкі навуковай работы: гісторыя рускай літаратуры  2-й паловы XIX ст., сучасная беларуская літаратура. Чытае курс гісторыі рускай літаратуры ХIХ ст.

10. Гарбачоў Аляксандр Юр'евіч - старшы выкладчык. Асноўныя напрамкі навуковай работы: паэзія і проза ХХ ст. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Современная русская проза (писатели-почвенники)». Чытае курс гісторыі рускай літаратуры ХХ ст., сучаснай рускай літаратуры.

11. Жыбуль Вера Юр'еўна - выкладчык, кандыдат філалагічных навук. Асноўныя напрамкі навуковай работы: руская  літаратура ХХ стагоддзя. Аўтар манаграфіі «Модернистская парадигма детской литературы Серебряного века». Чытае курс рускай літаратуры  ХХ ст., спецкурс па дзіцячай літаратуры.

 

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

Семестр 1-7. История русской литературы

Семестр 8. История литературы русского зарубежья

Семестр 9. Современная русская литература

Семестр 9. История русской литературной критики

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

Семестр 2-7. История русской литературы

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

Семестр 3-8. История русской литературы

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 2-4. История русской литературы

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2008

Семестр 2-4. История русской литературы