Кафедра

Адрас:
ауд. 57
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-35-82

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык кафедрай: Роўда Іван Сямёнавіч

Дата стварэння: 1938 г.

Колькасць выкладчыкаў: 20, з іх прафесараў – 6, дацэнтаў – 8.

Навуковыя напрамкі:

  • Руская і беларуская мовы ў сінхраніі і дыахраніі;
  • Даследаванне беларуска-рускіх моўных кантактаў у сітуацыі білінгвізму.

Спецыялізацыя: мовазнаўства.

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

 

 

У беларускай вышэйшай школе руская мова як самастойны прадмет сістэматычна пачаў выкладацца пасля адкрыцця БДУ. Спачатку падрыхтоўка русістаў вялася на этнолага-лінгвістычным аддзяленні факультэта грамадскіх навук, на базе якога праз год быў створаны педагагічны факультэт. У яго склад увайшлі і літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне, якое рыхтавала настаўнікаў сярэдняй школы.

Сваю гісторыю кафедра пачынае з 1938 года. Першым загадчыкам кафедры быў вядомы лінгвіст праф. Ц.П. Ломцеў. У пасляваенныя гады кафедрай кіравалі дац. І.О. Шнітко (да 1955 г.), дац. А.Я. Бірала (да 1965 г.), прафесар М.Г. Булахаў (да 1975 г.). Амаль чвэрць стагоддзя ўзначальваў кафедрў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Буларусь, акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар Шуба П.П. З 1999 года кафедру ўзначальвае доктар філалагічных навук, прафесар І.С. Роўда.

У розныя гады на кафедры працавалі такія вядомыя лінгвісты, як дацэнт М.І. Карнеева-Петрулан і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР дацэнт А.Р. Мурашка.

У цяперашні час на кафедры працуюць 5 дактароў навук і 10 кандыдатаў навук.

Кафедра надае вялікую ўвагу навукова-даследчай працы ў галіне русістыкі, славістыкі, беларусістыкі, агульнага мовазнаўства, тэорыі і методыкі выкладання, супастаўляльнага мовазнаўства. Праф. П.П.Шуба з'яўляўся членам аўтарскіх калектываў Беларускай граматыкі (у 2-х тамах). Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (у 5-ці тамах), энцыклапедыі "Беларуская мова". На кафедры працуюць аўтары вучэбнага комплексу "Беларуская мова" для 1-4 класаў (праф. І.С Роўда, праф. Т.М. Валынец, праф. І.Э. Ратнікава). Да 2000 года ў склад аўтарскага калектыву ўваходзіў і праф. П.П.Шуба. Членамі кафедры надрукаваны многія падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для ВНУ і сярэдняй школы.

На факультэце функцыяніруе савет па абароне доктарскіх дысертацый па спецыяльнасці "руская мова". Штогод у савеце абараняюцца кандыдатскія і (радзей) доктарскія дысертацыі, падрыхтаваныя аспірантамі, дактарантамі, суіскальнікамі кафедры.

Раз у два гады кафедра праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Руская мова: сістэма і функцыянаванне".

Адзін са спосабаў выяўлення таленавітых у лінгвістычных адносінах навучэнцаў - алімпіяды па рускай мове. Ужо больш за 20 гадоў кафедра прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд. Супрацоўнікі кафедры дац. А.Я. Долбік, дац. Р.Р. Чэчат, дац. С.У. Махонь, дац. В.Л. Леановіч, дац. Л.Р. Супрун-Бялевіч, ст. выкл. В.А.Облава, ст.выкл. Ж.Э. Бычкоўская і інш. распрацоўваюць заданні, уваходзяць у склад журы, арганізуюць заняткі і кансультацыі для каманд-удзельніц, выступаюць на семінарах для настаўнікаў.

Доўгія гады кафедра з'яўляецца адным з навуковых цэнтраў па вывучэнню беларускіх і рускіх народных гаворак (на тэрыторыі Гомельшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны).

Кафедра выступіла членам-заснавальнікам Міжнароднай Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (МАПРЯЛ). У рабоце кангрэсаў МАПРЯЛ прымалі ўдзел праф. П.П.Шуба, праф. І.С. Роўда, праф. Т.М. Валынец, праф. І.Э. Ратнікава і інш.

Кафедра падтрымлівае цесныя навуковыя і вучэбныя сувязі з вядучымі ўніверсітэтамі свету. У розныя гады ва ўніверсітэтах Германіі, Англіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Кітая рускую мову выкладалі праф. П.П. Шуба, праф. А.І. Яновіч, праф. І.С.Роўда, праф. Т.М.Валынец, дац. Т.А. Тарасевіч і інш.

Дысцыпліны

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Cпециальность «Белорусская филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Русская филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

Семестр 1-9. Современный русский язык

Семестр 10-11. История русского языкознания (заочн.)

Семестр 3-4. Историческая грамматика русского языка

Семестр 3-4. Русская диалектология (заочн.)

Семестр 4. Русская диалектология

Семестр 5-6. Историческая грамматика русского языка (заочн.)

Семестр 5-6. История русского литературного языка

Семестр 7. Стилистика и культура речи

Семестр 8-9. Лингвистика текста (заочн.)

Семестр 8-9. Русский язык как иностранный

Семестр 8-9. Стилистика и культура речи (заочн.)

Семестр 8-9. Языкознание (курс специализации)

Семестр 8. Лингвистика текста

Семестр 9-11. Языкознание (курс специализации, заочн.)

Семестр 9. История русского языкознания

 

Cпециальность «Восточная филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2008

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Славянская филология» код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

Семестр 6-8. Современный русский язык