Кафедра

Адрас:
ауд. 59
вул. К. Маркса, 31
Мінск
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-33-65

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Таяноўская Ірына Уладзіміраўна

Дата стварэння: 1988 г.

Колькасць выкладчыкаў: 16, з іх прафесараў – 1, дацэнтаў – 14.

Гл. таксама:

Спецыялізацыі:

  • Рыторыка
  • Лінгвадыдактыка

Навуковыя напрамкі: тэарэтычныя і практычныя праблемы рыторыкі і методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры ў ВНУ і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ арганізуе вывучэнне комплекса дысцыплін, якія павінны максімальна забяспечыць практыка-арыентаваны характар падрыхтоўкі дыпламаваных спецыялістаў-філолагаў. Да асноўных прадметаў, навучанне якім замацавана за кафедрай, адносяцца методыкі выкладання беларускай і рускай мовы, беларускай, рускай і замежнай літаратуры, а таксама рыторыка і аратарскае майстэрства.

Кафедра належыць да ліку тых структурных адзінак філалагічнага факультэта, якія маюць параўнальна нядаўнюю, але насычаную фактамі і падзеямі гісторыю.

У чэрвені 1988 года ўпершыню аформілася структурнае падраздзяленне, якое атрымала назву «кафедра методыкі выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры». Узначаліла кафедру і садзейнічала фарміраванню лепшых традыцый яе працы доктар педагагічных навук, прафесар Л. А. Мурына, якой пазней было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

Асноўны склад сучаснага калектыву кафедры быў арганізаваны з ліку супрацоўнікаў кафедры методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры (загадчык кафедры дацэнт З. Б. Варановіч) і кафедры методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры (загадчык кафедры прафесар Л. А. Мурына). Пазней, у сувязі з адраджэннем у структуры універсітэцкай адукацыі курса рыторыкі і ўключэннем яго ў навучальныя планы шэрагу факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, кафедра была пераіменавана і атрымала назву «кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры». З 2004 года кафедрай загадвае кандыдат педагагічных навук, дацэнт І. У. Таяноўская.

Ужо ў першыя гады станаўлення кафедры на ёй пачалі стварацца арыгінальныя працы, якія з'явіліся асновай для паспяховай арганізацыі навучальнага працэсу, у прыватнасці кніга Л. А. Мурынай «Методика русского языка в школах Белоруссии». У далейшым выйшлі ў свет напісаныя прафесарам Л. А. Мурынай дапаможнікі па рыторыцы (на рускай і беларускай мовах). Адным з вядомых вучоных-метадыстаў рэспублікі прафесарам Ф. М. Літвінка быў выдадзены курс лекцый «Методыка вывучэння раздзелаў школьнага курса рускай мовы», які садзейнічае ўкараненню функцыянальнага падыходу да вывучэння лінгвістычнай тэорыі. Калектывам кафедры паслядоўна ствараліся шматлікія кампанеты вучэбна-метадычных комплексаў: «Практыкум па гісторыі рыторыкі», «Практыкум па тэорыі рыторыкі», «Рыторыка: Курс лекцый», «Практыкум па методыцы выкладання рускай мовы», «Лекцыі па актуальных пытаннях методыкі выкладання рускай і беларускай мовы», «Лекцыі па актуальных пытаннях методыкі выкладання рускай і беларускай літаратуры», «Формы кантролю самастойнай работы студентаў па методыцы выкладання беларускай і рускай літаратуры», «Матэрыялы для самастойнай работы па методыцы выкладання беларускай і рускай мовы», «Формы кантролю самастойнай работы студентаў па рыторыцы» і інш.

Доўгія гады методыку выкладання рускай літаратуры на філалагічным факультэце вяла старшы выкладчык кафедры В. А. Каравушкіна – адукаваны, вопытны, адданы сваёй прафесіі педагог, аўтар шэрагу вельмі патрэбных на практыцы вучэбных выданняў, у тым ліку дапаможніка «Урок літаратуры ў сярэдняй школе». У розныя гады на кафедры працавалі, аддаючы сваё прафесійнае майстэрства падрыхтоўцы студэнтаў, дацэнты З. Б. Варановіч, М. П. Дубаграева, М. Б. Яфімава, В. А. Лашкевіч, старшыя выкладчыкі К. В. Рыжанкова, Т. В. Сянюта, Г. Б. Шапілава, метадыст Р. Я. Левіна і інш. У якасці сумяшчальніка на кафедры выкладаў прафесар В. У. Протчанка – вядомы беларускі навуковец-метадыст, аўтар некалькіх навуковых манаграфій, які за заслугі ў галіне адукацыі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

За не такі ўжо працяглы тэрмін свайго існавання кафедра прайшла вялікі шлях у накірунку падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Сёння з 16 прадстаўнікоў кафедры – 2 доктара і 13 кандыдатаў педагагічных навук. На кафедры распрацоўваецца навуковая тэма «Сістэмныя асновы і прыкладныя аспекты распрацоўкі метадычнага забеспячэння выкладання рыторыкі, беларускай і рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах», праводзяцца навуковыя семінары, педагагічныя чытанні, навукова-практычныя канферэнцыі.

У навучальным працэсе калектыў кафедры спалучае традыцыйныя формы акадэмічнага выкладання з укараненнем інавацыйных адукацыйных тэхналогій і прыёмаў, сярод якіх – праблемнае і праектнае навучанне, інфармацыйна-камп’ютэрныя тэхналогіі, дыдактычныя гульні, тэхналогія схемных і знакавых мадэлей і да т. п. Акрамя базавых курсаў, на кафедры чытаюцца 14 аўтарскіх спецкурсаў па актуальных праблемах методыкі выкладання мовы, літаратуры, рыторыцы. Пры кафедры працуе 13 спецсемінараў для студэнтаў розных спецыяльнасцей як стацыянарнай, так і завочнай формаў навучання; рэалізуецца падрыхтоўка курсавых і дыпломных даследаванняў на базе не толькі тэарэтычнага аналізу, але і непасрэдных назіранняў і педагагічнага эксперыменту. Калектывам кафедры ажыццяўляецца агульнае і групавое кіраўніцтва педагагічнай практыкай студэнтаў-філолагаў, якая выконвае прафесійна-адаптацыйныя, дыягнастычныя, карэкцыйна-адукацыйныя, асобасна-развіццёвыя, выхаваўчыя, даследніцкія і іншыя функцыі. З 2005/2006 навучальнага года на кафедры з мэтай развіцця дыферэнцыраванага падыходу да пабудовы філалагічнай адукацыі ўпершыню арганізавана профільная, паглыбленая падрыхтоўка студэнтаў-філологаў па спецыялізацыі «Рыторыка», якая ахоплівае пытанні дзелавой і педагагічнай рыторыкі, выбару мэтазгодных камунікатыўных стратэгій і тактык, аналізу і сінтэзу тэкстаў рознай рытарычнай накіраванасці.

Супрацоўнікамі кафедры ажыццяўляецца навучанне класічнаму для універсітэтаў прадмету – рыторыцы – студэнтаў не толькі розных спецыяльнасцей філалагічнага факультэта, але і іншых факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, у тым ліку юрыдычнага (спецыяльнасці «Правазнаўства», «Паліталогія», «Эканамічнае права»), гістарычнага (спецыяльнасці «Гісторыя», «Дакументазнаўства», «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»), факультэта міжнародных адносін (спецыяльнасці «Міжнароднае права», «Сусветная эканоміка», «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», «Сучасныя замежныя мовы»). Пры гэтым у цэнтры ўвагі пастаянна знаходзіцца забеспячэнне адпаведнай прафесійнай арыентацыі выкладання для кожнага з названых кантынгентаў.

Важным і адказным напрамкам дзейнасці кафедры з’яўляецца ўдзел у падрыхтоўцы праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый, дыдактычных матэрыялаў, тэставых заданняў, рабочых сшыткаў, індывідуальных картак і іншых кампанентаў вучэбна-метадычных комплексаў для агульнаадукацыйнай школы. На кафедры працуюць аўтары падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па рускай мове (прафесар Ф. М. Літвінка, заг. кафедры І. У. Таяноўская, дацэнты Т. У. Ігнатовіч, Т. В. Мальцэвіч, І. М. Саніковіч, І. Э. Саўко), беларускай мове (дацэнт І. М. Саматыя), беларускай літаратуры (дацэнт Н. Б. Рашэтнікава), рускай літаратуры (дацэнт В. І. Царова) і інш. У стварэнні навукова-метадычных артыкулаў, прысвечаных актуальным пытанням выкладання філалагічных дысцыплін у школе, таксама ўдзельнічалі дацэнты Л. М. Гамеза, В. Ю. Дылеўская, Т. Я. Зыль, В. У. Праскаловіч, Т. У. Рубанік, С. А. Шантаровіч, старшы выкладчык Н. І. Сталівоненка і інш. Многія выкладчыкі кафедры рэгулярна выступаюць з лекцыямі перад настаўнікамі ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх установах развіцця адукацыі.

Супрацоўнікі кафедры удзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні прадметных алімпіяд па рускай и беларускай мовах, конкурсаў навуковых прац вучняў агульнаадукацыйных устаноў і тым самым садзейнічаюць развіццю пазнавальных інтарэсаў і філалагічнай эрудыці адораных школьнікаў. Акрамя таго, выкладчыкі кафедры рэгулярна з’яўляюцца членамі журы шматлікіх прамоўніцкіх конкурсаў, сярод якіх – Рэспубліканскі прамоўніцкі конкурс cтудэнтаў «Грамадзянскасць, слова, духоўнасць», прамоўніцкі конкурс «Цыцэроній» на базе Акадэміі міліцыі Рэспублікі Беларусь, конкурс прамоўніцкага майстэрства вучняў юрыдычнага каледжа БДУ «Златавуст», рытарычны конкурс школьнікаў у межах Форуму русістаў Беларусі і інш.

У арганізацыі функцыянавання факультэцкага Цэнтра філалагічных паслуг, які забяспечвае падрыхтоўку абітурыентаў да ўступных экзаменаў і спрые атрыманню студэнтамі-філолагамі ведаў і ўменняў па дадатковых моўных курсах, актыўны ўдзел прымаюць яго дырэктар – дацэнт В. У. Праскаловіч, метадыст А. І. Сакольчык і іншыя выкладчыкі кафедры. Неабходную дапамогу студентам у арганізацыі их самастойнай работы на кафедры аказваюць Т. М. Кур'яновіч і А. І. Сакольчык.

Супрацоўнікі кафедры падтрымліваюць плённыя кантакты з навукоўцамі блізкага і далёкага замежжа, у прыватнасці ў форме удзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і падрыхтоўцы навуковых выданняў у Расійскай Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Арол, Архангельск, Белгарад), Украіне (Кіеў, Ялта), Казахстане (Уральск), Балгарыі (Сафія), Польшчы (Варшава, Перамышль, Слупск), Чэхіі (Градзец Кралаве) і інш. У апошні час на кафедры стала весціся падрыхтоўка і замежных аспірантаў з Кітая, Турэцкай Рэспублікі і інш.

Дзейнасць супрацоўнікаў кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры падпарадкавана задачы фарміравання камунікатыўна развітай і адказнай, інтэлектуальна і духоўна багатай, творча актыўнай асобы студэнта і школьніка ХХІ стагоддзя, чалавека высокай культуры і маўленчага майстэрства, падрыхтоўцы прафесіянала ў галіне выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры, а таксама рыторыкі.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2013

 

Семестр 5 Риторика

Семестр 6 Культура делового общения

Семестр 6 Риторические жанры

Семестр 7 Методика преподавания русского языка

Семестр 8 Методика преподавания русской литературы

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2013

Семестр 5 Рыторыка

Семестр 6 Культура дзелавога суразмоўніцтва

Семестр 6 Рытарычныя жанры

Семестр 7 Методыка выкладання беларускай мовы

Семестр 8 Методыка выкладання беларускай літаратуры

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 7 Методика преподавания славянского языка

Семестр 7 Методика преподавания славянской литературы

Семестр 9 Риторика

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

 

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 4 Риторика

Семестр 7 Методика преподавания зарубежной литературы

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 4 Риторика

Семестр 7 Методика преподавания зарубежной литературы

 

Специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия (по направлениям)»

 

Семестр 9 Риторика

 

Специальность «Мировая экономика»

Семестр 4 Ораторское мастерство

 

Специальность «Документоведение (по направлениям)»

Семестр 9 Риторика