Кафедра

Адрас:
ауд. 207
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 327-61-40

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Чарота Іван Аляксеевіч

Дата стварэння: 1993 г.

Колькасць выкладчыкаў: 7, з іх прафесараў – 1, дацэнтаў – 4.

 

Спецыялізацыя: мастацкі пераклад.

Навуковыя напрамкі: гісторыя славянскіх літаратур і культур, межславянскія літаратурныя сувязі і ўзаемадзеянне славянскіх літаратур і культур, перакладазнаўства

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра славянскіх літаратур была ўтворана ў 1993 г. Да 1997 г. яна мела назву кафедра славістыкі. Першым яе загадчыкам стаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт К. Р. Хромчанка, вядомы ў краіне сваімі даследаваннямі ў сферы беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязей. У 1997 г. пасля абароны доктарскай дысертацыі кафедру ўзначаліў прафесар І. А. Чарота. Адкрыццё новай кафедры было абумоўлена адкрыццём новага аддзяленне – славянскіх моў і літаратур. У склад кафедры ўвайшлі выкладчыкі факультэта, якія ў сілу сваіх навуковых прыярытэтаў спецыялізаваліся на вывучэнні той альбо іншай славянскай літаратуры. У іх ліку дацэнты І. А. Чарота і Т. В. Кабржыцкая, выкладчыкі В. К. Каратай, П. І. Навойчык, І. Я. Войніч, Адразу пасля заканчэння аспірантуры ў калектыў кафедры прыйшлі М. М. Хмяльніцкі, В. У. Вострыкава, М. В. Трус. Кафедра забяспечвала выкладанне ўсяго комплексу дысцыплін па славянскаму літаратуразнаўству: гісторыя сербскай, польскай, украінскай, чэшскай і інш. літаратур, гісторыя літаратурнай крытыкі, шэраг спецкурсаў і спецсемінараў па актуальных праблемах міжславянскіх літаратурных узаемасувязей.

Аб актыўнасці і плённасці навукова-даследчыцкай працы на кафедры сведчыць вялікая колькасць дысертацый, абароненых за апошнія дзесяць гадоў выкладчыкамі і аспірантамі кафедры: “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння” (І.А.Чарота); “Наша ніва” і літаратурна-грамадскі працэс на Беларусі пачатку ХХ ст.” (П.І.Навойчык); “Адам Плуг – пісьменнік беларуска-польскага літаратурнага сумежжа” (М.М.Хмяльніцкі), “Поэтика романа Милана Кундеры” (А.У.Вострыкава); «Сюжетно-композиционная структура современного рассказа: На материале белорусской и русской прозы (І.І.Шпакоўскі); «Славенскі мадэрн» і беларуская паэзія «нашаніўскага перыяду» (М.В.Трус); “Творчасць Сяргея Пясецкага: Праблема жанрава-стылёвай адметнасці” (П.В.Рагойша); “Матывы змеяборства ў беларускім і паўднёва-славянскім фальклоры” (М.А.Кавалёва); “Літаратурная спадчына Сільвестра Косава” (І.Я.Войніч); “Беларуская літаратура ў Чэхаславакіі. 1920-1945гг. (М.І.Чмарава); “Русская и польская поэзия на рубеже ХІХ – ХХ вв.: Особенности взаимосвязей” (А.А.Лаўшук).

Выкладчыкі кафедры рэгулярна выступаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі ў СМІ, супрацоўнічаюць з Беларускай Энцыклапедыяй, а таксама шмат увагі надаюць выданню навуковых зборнікаў. Выдатным прыкладам таму можна назваць зборнік “Славянскія літаратуры”, прызначэнне якога – складаць панарамныя ўяўленні аб прыгожым пісьменстве славянскіх народаў у розныя культурна-гістарычныя перыяды. Убачылі свет ужо чатыры выпускі: “Славянскія літаратуры. Постаці” (2003) “Славянскія літаратуры. Постаці ІІ” (2003) “Славянскія літаратуры. Праблемы развіцця” (2003), “Славянскія літаратуры. Праблемы развіцця - ІІ” (2006). А з 2006 года калектыў кафедры заняўся сістэмным даследаваннем прысутнасці беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. у іншаславянскім свеце, што для айчыннага літаратуразнаўства было заўжды актуальным, а ў цяперашніх умовах набывае бясспрэчную прыярытэтнасць як важны аспект фарміравання нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі, а таксама як чыннік міжнароднага сцвярджэння Рэспублікі Беларусь і беларускасці наогул.

Супрацоўнікі кафедры – сярод якіх тры члены Саюза беларускіх пісьменнікаў, а двое з іх – Т. В. Кабржыцкая і І. А. Чарота – сталі лаўрэатамі літаратурных прэмій Украіны і Сербіі – актыўна займаюцца мастацкім перакладам з славянскіх моў, прадстаўляюць нашым суайчыннікам тое, што найбольш істотна ў літаратурах Славіі наогул і, асабліва, у ідэйна-мастацкіх пошуках пісьменнікаў-сучаснікаў. Дзеля гэтага, мэтанакіравана, у апошнія гады намі рыхтаваліся панарамныя падборкі для часопісаў (Гл., напрыклад: Всемирная литература. 1999. №4; Всемирная литература. 2001. № 1; Всемирная литература. 2004. № 2; Крыніца- Славянскі свет. 2003. № 6; Полымя. 2003. № 7; Полымя. 2005. № 6; Полымя. 2006. №№ 7 і 9, Полымя. 2007. № 5? Полымя. 2008. № 5). Большасць з нас уваходзіць у кіраўнічыя органы таварыстваў дружбы з адпаведнымі славянскімі краінамі.

Кожны год распрацоўваюцца новыя курсы, крок за крокам асвойваюцца дадатковыя сферы. У прыватнасці падрыхтаваны шэраг выданняў – “Югаславянскія казкі” (1998), “Народ сербскі: яго звычаі і абрады, святы і святыні” (2006, рыхтуецца другі выпуск), “Мовы ўсяго жывога: Сербскія народныя казкі . – Мн.: Мастацкая літаратура, 2007); “Ні на небе, ні на зямлі: Казкі славянскіх народаў”. Матэрыялы зборніка “Народ сербскі...”, дарэчы, перакладаліся студэнтамі-сербістамі выпуску 2006 года.

Выкладчыкі кафедры шмат працуюць над распрацоўкай падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы. У іх ліку можна назваць цэлую распрацаваную прафесарам І. А. Чаротай серыю "Српска књижевност. Антологија текстова", якая налічвае ўжо пяць выпускаў; вучэбныя дапаможнікі па украінскай, польскай, чэшскай літаратурах.

Такім чынам, кафедра мае свае дасягненні і, нягледзячы на параўнальна малады ўзрост, дастаткова ўпэўнена ідзе па шляху ўзбагачэння айчыннай славістыкі.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Славянская филология» (славянская и русская)  

код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

 

Семестр 1-7. История литературы страны изучаемого языка (украинская, польская, чешская, словацкая, болгарская, сербская)

Семестр 2-3. История страны изучаемого языка

Семестр 2-3. Культура страны изучаемого языка

Семестр 5. Основы литературоведческой славистики

Семестр 6. Сравнительное изучение славянских литератур

Семестр 9. История славянской литературной критики

Семестр 9. Инославянско-белорусские литературные связи

Семестр 9. Теория и практика перевода

Семестр 8-9. История славянских литератур

 

Специальность «Славянская филология» (славянская и белорусская)

 код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

Семестр 1-7. История литературы страны изучаемого языка (украинская, польская, чешская, словацкая, болгарская, сербская)

Семестр 2-3. История страны изучаемого языка

Семестр 2-3. Культура страны изучаемого языка

Семестр 5. Основы литературоведческой славистики

Семестр 6. Сравнительное изучение славянских литератур

Семестр 9. История славянской литературной критики

Семестр 9. Инославянско-белорусские литературные связи

Семестр 9. Теория и практика перевода

Семестр 8-9. История славянских литератур

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)»

код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

 

Семестр 9. Литература ближнего зарубежья

Семестр 10-11. История литературы ближнего зарубежья(заочн.)

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

 

Семестр 9. Литература ближнего зарубежья

Семестр 10-11. История литературы ближнего зарубежья(заочн.)