Кафедра

Адрас:
ауд. 49
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-31-42

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна

Дата стварэння: 1992 г.

Колькасць выкладчыкаў: 10, з іх прафесараў – 1, дацэнтаў – 7, ст. выкладчыкаў - 2

Навуковая накіраванасць: беларуская мова ў сінхраніi; нацыянальна-культурны кампанент моўных адзiнак.

Спецыялізацыі: мовазнаўства.

 

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра сучаснай беларускай мовы як самастойнае падраздзяленне была створана ў красавіку 1993 года пры рэарганізацыі кафедры беларускай мовы. Узначаліў кафедру вядомы лінгвіст прафесар Леанід Іванавіч Бурак (з 1993 г. па 1996 г.). Затым кафедрай загадвалі: дацэнт Лідзія Іванаўна Сямешка (з 1997 г. па 1999 г.), прафесар Арнольд Яфімавіч Міхневіч (з 2000 г. па 2001 г.). З 2002 г. кафедрай загадвае дацэнт Зінаіда Іванаўна Бадзевіч. У сваёй дзейнасці кафедра сучаснай беларускай мовы ад пачатку ўтварэння не адступае ад тых традацый і прынцыпаў, якія былі закладзены вялікімі Вучонымі і Настаўнікамі – прафесарамі Л.М. Шакуном, Л.І. Бураком, М.А. Жыдовіч, У.М. Лазоўскім, дацэнтамі М.І. Жыркевічам, Н.І. Гілевіч, Я.М. Камароўскім, Е.С. Мяцельскай і інш. І сёння кафедра, застаецца цэнтрам лінгвістычнай падрыхтоўкі ў сістэме нацыянальнай гуманітарнай адукацыі.

 

Калектыў кафедры складае 12 чалавек:

прафесар: Т.Р. Рамза;

дацэнты: З.І. Бадзевіч, І.І. Караткевіч, Ю.В. Назаранка, А.Л. Садоўская, Т.Л. Чахоўская, Г.К. Чахоўскі, С.М. Якуба;

старшыя выкладчыкі: С.М. Балотнікава, А.А. Радзевіч;

лабаранты Н.В. Еўчык, Н.Ч. Озакдаг.

 

Вучэбныя дысцыпліны, што выкладаюцца супрацоўнікамі кафедры:

  • «Сучасная беларуская мова» – спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (дзённая і завочная формы навучання), «Руская філалогія», «Славянская філалогія», «Рамана-германская філалогія»;
  • «Стылістыка і культура беларускага маўлення» – спецыяльнасць «Беларуская філалогія» (дзённая і завочныя формы навучання)»;
  • «Стылістычнае рэдагаванне і карэктура» – спецыяльнасць «Беларуская філалогія» (дзённая і завочная формы навучання)»;
  • «Лінгвістыка тэксту» – спецыяльнасць «Беларуская філалогія» (дзённая і завочныя формы навучання)»;
  • «Практыкум па беларускай мове» – спецыяльнасць «Беларуская філалогія». «Славянская філалогія» (дзённая форма навучання)»;
  • «Практыка беларускага маўлення» (для навучэнцаў і стажораў блізкага і далёкага замежжа);
  • «Параўнальная граматыка беларускіх і рускіх моў» – спецыяльнасць «Беларуская філалогія» (дзённая формы навучання)»;
  • «Уводзіны ў перакладазнаўства» – спецыяльнасць «Славянская філалогія - I» (дзённая форма навучання)»;
  • «Лінгвістычныя аспекты перакладу» – спецыяльнасць «Славянская філалогія - I» (дзённая форма навучання)»;
  • спецыялізацыя «Мовазнаўства» – на аддзяленні беларускай філалогіі дзённай і завочнай формы навучання;
  • «Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства» для магістрантаў спецыяльнасці «Мовазнаўства» 1 – 21 80 11;
  • «Беларуская мова» (уводны курс) – для студэнтаў краін СНД;
  • «Беларуская мова» (факультатыў) – для студэнтаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія»;
  • «Перакладчыцкая (азнаямляльная) практыка» – спецыяльнасць «Славянская філалогія - I» (дзённая форма навучання)»;
  • «Перакладчыцкая (пераддыпломная) практыка» – спецыяльнасць «Славянская філалогія - I» (дзённая форма навучання)».

 

Значная ўвага надаецца лінгвадыдактычнаму кірунку – выданню курсаў лекцый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі, лексікаграфічных даведнікаў, тыпавых і вучэбных праграм. Студэнты, якія займаюцца навукова-даследчай работай пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, штогод бяруць удзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых студэнцкіх прац, актыўна ўдзельнічаюць у навуковых канферэнцыях, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню, публікуюцца ў навуковых зборніках.

Навукова-даследчая дзейнасць членаў кафедры знайшла сваю непасрэдную рэалізацыю ў традыцыйным правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова – Літаратура – Культура» (2002 – 2016), у 15 выпусках «Зборніка навуковых прац кафедры сучаснай беларускай мовы» (2001 – 2015) і інш.

У 2012 годзе пры падтрымцы Міністэрства адукацыі на базе кафедры была праведзена Міжнародная летняя школа беларускай мовы, слухачамі якой былі 44 навучэнцы з Польшчы, Славакіі, Сербіі, Украіны. Рэгулярна на працягу вучэбнага года замежныя вучоныя-славісты, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты маюць магчымасць вывучаць беларускую мову, знаёміцца з Беларуссю і яе культурай. Частымі гасцямі бываюць навучэнцы з Японіі, Кітая, Германіі, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Славакіі і інш. Такое супрацоўніцтва вядзе да стварэння аўтарскіх калектываў і напісання навуковых прац. Напрыклад, «Беларуская мова за 20 заняткаў: Практыкаванні. Тэксты. Размовы: інтэнсіў-курс”(аўтары: Т.Р. Рамза, С. Тэш. – Альдэнбург, 2009), «Belarussische Grammatikin Tabellenund Ubungen = Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях” (аўтары: Т.Р. Рамза, Клаўдыя Гуртыг. – Мюнхен, 2003), « Weissrussische Sprachein 20 Lektionen: Intensivkurs” (аўтары: Т.Р. Рамза, С. Тэш. – Альдэнбург, 2012), «Спрабуйма! Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў» (аўтары: Т.Р. Рамза, С. Кіёсава, Т. Усуяма. – Цукубскі ўніверсітэт, 2016) і інш.

Значную ўвагу кафедра надае і выхаваўчай рабоце са студэнтамі. Пачынаючы з 2005 г. кафедра праводзіць Тыдзень беларускай мовы, у межах якога арганізуюцца сустрэчы з пісьменнікамі, вядомымі лінгвістамі, навукоўцамі, перакладчыкамі, дзеячамі мастацтва, экскурсіі ў музеі беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі і інш., Музей мастацтва, Вялікай Айчыннай вайны і інш., ладзяцца круглыя сталы па сучасных праблемных і спрэчных пытаннях у беларускай лінгвістыцы, праводзіцца інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і Я», Дзень беларускага перакладу, Дзень беларускай філалогіі і інш. Штогод праводзіцца рэкламная акцыя «Філфакалогія. Філкакаграфія», чытаюцца адкрытыя лекцыі вядучымі спецыялістамі (праф. В.І. Іўчанкаў, праф. А.А. Лукашанец, праф. Т.В. Валодзіна).

 

Члены кафедры актыўна супрацоўнічаюць з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальным інстытутам адукацыі ў напісанні падручнікаў, вучэбна-метадычных выданняў, праграм, узаемным рэцэнзаванні рукапісаў, праходжанні стажыровак па павышэнні кваліфікацыі і інш. На базе Інстытута мовы НАН Беларусі створаны філіял кафедры.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2013

 

 

Семестр 1– 9. Сучасная беларуская мова

Семестр 1–9. Сучасная беларуская мова (завочн.)

Семестр 1–2. Практыкум па беларускай арфаэпіі і арфаграфіі

Семестр 3. Практыкум па беларускай пунктуацыі

Семестр 6. Стылістыка і культура беларускага маўлення

Семестр 6-7. Стылістыка і культура беларускага маўлення (завочн.)

Семестр7. Беларуская мова як замежная

Семестр 8. Лінгвістыка тэксту

Семестр 8. Беларуская мова як замежная (завочн.)

Семестр 9–10. Сучасныя праблемы беларускай мовы (завочн.)

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2013 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2013

 

Семестр 1–3. Сучасная беларуская мова

Семестр 2–4. Сучасная беларуская мова (завочн.)

 

Специальность «Славянская филология»(славянская и русская)  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 1 – 7. Сучасная беларуская мова 

 

Специальность «Славянская филология»(славянская и белорусская)  код специальности 1-21 05 04

 

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 1 – 7. Сучасная беларуская мова  

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2013

 

Семестр 1– 3. Сучасная беларуская мова