Кафедра

Адрас:
ауд. 53
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 222-33-66

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Шамякіна Таццяна Іванаўна

Дата стварэння: 1994 г.

Колькасць выкладчыкаў: 9, з іх прафесараў – 2, дацэнтаў – 5, ст. выкладчыкаў - 2.

Навуковыя напрамкі: вывучэнне асаблівасцей паэтыкі мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці.

Спецыялізацыя: літаратуразнаўства, фалькларыстыка.

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

 
Кафедра тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачала функцыянаваць з 1 верасня 1994 года ў складзе дзевяці чалавек: аднаго доктара навук, прафесара, загадчыка кафедры – В.П.Рагойша, пяці дацэнтаў – А.М.Андрэеў, Р.М.Кавалёва, А.В.Карасёва, М.П.Кенька, Т.І.Шамякіна, аднаго старшага выкладчыка – П.П.Ткачова, двух выкладчыкаў – І.У.Ківель, В.В.Прыемка і аднага лабаранта 1-й катэгорыі з вышэйшай адукацыяй (з 1996 па 2005гг.) – С.І.Крылова.

Стварылася яна на базе кафедраў беларускай, рускай літаратуры і беларусістыкі. Адразу пачала забяспечваць выкладанне на ўсіх аддзяленнях філфака курсаў “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, “Тэорыя літаратуры”, “Фальклор”, “Міфалогія”, “Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры”. З 1995г. пры кафедры адкрыта аспірантура, з 1997г. – магістратура, у якія прымаюцца адзін-два выпускнікі філфака ў год.

Актыўны навуковы працэс на кафедры пачаўся з абароны ў канцы 1994г. кандыдацкай дысертацыі В.В.Прыемка “Вясельныя песні Піншчыны” (навук.кір. Р.М.Кавалёва). У 1998г. у Маскве доктарскую дысертацыю “Цэласны аналіз літаратурнага твора” па спецыяльнасці “тэорыя літаратуры” абараніў сённяшні прафесар кафедры А.М.Андрэеў. На кафедры падрыхтавана і рэкамендавана да абароны доктарская дысертацыя Т.І.Шамякінай “Беларуская літаратурная традыцыя і міфалогія” (навук.кансультант В.П. Рагойша; з 2000/2001 навучальнага года Т.І.Шамякіна стала загадваць кафедрай беларускай лінгвістыкі і міфалогіі). Вучоныя кафедры сталі грунтоўна асэнсоўваць тэарэтычныя аспекты развіцця беларускага прыгожага пісьменства, вывучаць асобныя пытанні тэорыі літаратуры (цэласнасць мастацкага твора, вершаванне, лтаратурная вобразатворчасць і г.д.), даследаваць усходнеславянскую міжлітаратурную супольнасць ХХ стагоддзя і інш.

На кафедры вядзецца навуковая праца як на ўзроўні выкладчыкаў, так і студэнтаў. Кожны год супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у розных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, публікуюць па некалькі дзесяткаў артыкулаў. З пачатку арганізацыі кафедры кожны раз на традыцыйных міжнародных канферэнцыях “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” пачалі працаваць асобныя секцыі па праблемах тэорыі літаратуры. На штогодніх студэнцкіх канферэнцыях пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ладзяцца абавязковыя секцыі фалькларыстыкі і тэорыі літаратуры. У 1997г. кафедра з’яўлялася асноўным арганізатарам канферэнцыі “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай”. На кафедры ў 1996г. сумесна з Інстытутам літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі быў праведзены “круглы стол” “Актуальныя праблемы літаратуразнаўства”. Штогод даклады студэнтаў, якія пішуцца пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, адзначаюцца рознымі рэпубліканскімі і універсітэцкімі ўзнагародамі. У 1998 годзе студэнт-пяцікурснік (пазней – аспірант кафедры) А.Дуброўскі за навуковую працу “Паэтыка Рыгора Барадуліна” атрымаў Дыплом імя У.І.Пічэты (навук. кір. В.П.Рагойша). Пры кафедры працуе (пад кіраўніцтвам спачатку Р.М.Кавалёвай, цяпер – Т.А.Марозавай) студэнцкая навуковая фальклорная лабараторыя, якая штогод заваёўвае гранты ў агульнауніверсітэцкіх навуковых конкурсах. Яе члены падрыхтавалі і выдалі сем выпускаў фальклорных матэрыялаў, зарыентаваных на вучэбную фальклорную практыку. Кафедра распрацавала рабочыя і тыпавыя планы па асобных прадметах (тэорыя літаратуры, міфалогія, гісторыя і тэорыя сусветнай культуры). З 2001 г. супрацоўнікі кафедры на спецыяльнасці “Беларуская філалогія” вядуць разлічаны на тры гады факультатыў “Прыкладное літаратуразнаўства”, забяспечыўшы яго спецыяльна распрацаванай і выдадзенай у 2003 г. праграмай.

За перыяд свайго адносна нядоўгага існавання кафедра тэорыі літаратуры распрацавала дзве калектыўныя навукова-даследчыя тэмы, у якіх былі задзейнічаны ўсе супрацоўнікі кафедры і некаторыя аспіранты: “Тэарэтычныя праблемы развіцця беларускага пісьменства і культуры” (1995-2000 г.г) і “Усходнеславянская міжлітаратурная супольнасць ХХ стагоддзя” (1998-2000г.г). У выніку распрацоўкі тэм паказана месца беларускай міфалогіі, фальклору, абрадавай паэзіі, усходнеславянскай міжлітаратурнай супольнасці ХХ стагоддзя, выяўлены агульнаўсходнеславянскія і некаторыя спецыфічныя рысы беларускага прыгожага пісьменства, прааналізаваны праблемы беларуска-іншанацыянальнага мастацкага ўзаемаперакладу.

З 2001 года кафедра пачала распрацоўку (разлічаную на 2001-2005 гг.) двух новых тэм – “Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры” і “Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу”. С 2006 года кафедра пачала распрацощку (разлічаную на 2006-2010 гг.) дзвюх новых тэм – “Тэорыя літаратуры, літаратурныя сувязі: школа, каледж, універсітэт” па ДПФД “Беларуская мова і літаратура” і «Класічныя і некласічныя мадэлі свету ў літаратуры і фальклоры».

Праводзяцца даследванні наступных тэарэтыка-літаратурных праблем: мастацкі свет літаратурнага твора, вершазнаўства, цэласны аналіз літаратурнага твора, славянскі фальклор у кантэксце сусветнай культуры, тэорыя і практыка мастацкага перакладу. Кафедра тэорыі літаратуры з’яўляецца сёння цэнтрам спецыяльнага вывучэння і выкладання тэарэтыка-літаратурных дысцыплін у сістэме навучальнага працэсу. Навуковыя накірункі дзейнасці: выкладанне дысцыплін “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, “Тэорыя літаратуры”, “Фалькларыстыка”.

Значную работу супрацоўніки кафедры праводзяць таксама ў галіне навукова-метадычнай і арганізацыйнай дзейнасці. Яны з'яўляюцца членамі розных навуковых і навукова-метадычных камісій, вучоных саветаў, саветаў па абароне дысертацый, членамі рэдкалегій навуковых і навукова-метадычных выданняў.

У адзінстве і разнастайнасці навуковых інтарэсаў кафедра тэорыі літаратуры працягвае плённыя традыцыі сваіх слынных папярэднікаў – прафесароў І.І.Замоціна, Я.І.Барычэўскага, А.М.Вазнясенскага, М.Р.Ларчанкі і інш.

Дысцыпліны

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 

Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 6. Текстология

Семестр 9. Теория литературы

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 6. Текстология

Семестр 6. Психология литературного творчества

Семестр 7. Теория литературы

Семестр 8. Основы литературно-художественной деятельности

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 9. Теория литературы

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 8. Теория литературы

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Восточная мифология

Семестр 8. Теория литературы

 

Специальность «Классическая  филология» код специальности 1-21 05 05

Типовой учебный план 1-21 05 05

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 9. Теория литературы