Лабараторыя

Адрас:

аўд. 38, 39
вул. К. Маркса, 31 Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 380-57-46

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сайтhttp://www.folkndl.bsu.by

Загадчык: Марозава Таццяна Анатольеўна

Дата стварэння: : красавік 2005 года

Колькасць супрацоўнікаў: 7.

Дзейнасць лабараторыі

  • вучэбная – арганізацыя і правядзенне фальклорнага практыкуму (заняткі і залік), студэнцкай фальклорнай практыкі ў архівах лабараторыі і выніковых мерапрыемстваў па практыцы (круглага стала “Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры” і Фальклорнага фэсту), падрыхтоўка да выдання вучэбна-метадычных дапаможнікаў і праграм па фальклорнай практыцы, забеспячэнне наглядным фальклорным матэрыялам заняткаў па фалькларыстыцы;
  • навуковая – распрацоўка актуальных напрамкаў і праблем сучаснай фалькларыстыкі (соцыядынаміка фальклору, фенаменалогія фальклорных жанраў, фальклор і фэнтэзі, індаеўрапейскія карані беларускага фальклору, сучасны гарадскі фальклор, інфармацыяйныя тэхналогіі ў захаванні матэрыялаў архіваў фальклорнай творчасці).

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Лабараторыя сёння.

 

Фалькларыстычная праца на моўных і літаратурных кафедрах філалагічнага факультэта падрыхтавала адкрыццё на філфаку БДУ ў студзені 1981 года Міністэрствам адукацыі Беларусі спачатку сектара беларускага фальклору і дыялекталогіі ў межах праблемнай НДЛ сацыялагічных даследаванняў філалагічнага факультэта БДУ, а ў 1985 годзе – уласна навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору як каардынацыйнага цэнтра па збіранні, вывучэнні і даследаванні фальклору ў ВНУ Беларусі. Асновай яе працы сталі створаныя на аснове кафедральных архіваў філфака БДУ, а пазней і архіваў філфакаў большасці іншых універсітэтаў і інстытутаў 5 фальклорных архіваў НДЛ: рэгіянальнага, жанравага, аўдыё- і відэаматэрыялаў, архіву іншых народаў свету.

Ініцыятарамі стварэння НДЛ, якія вызначылі не толькі асноўныя напрамкі даследавання, але і формы сучаснай мастацкай інтэрпрэтацыі музычнага фальклору, былі выдатныя беларускія фалькларысты ХХ ст. Рыгор Шырма і Генадзь Цітовіч (апошнія 2 гады свайго жыцця працаваў у лабараторыі на стадыі яе станаўлення). У 90-я гады у станаўленні лабараторыі ўдзельнічаў пераемнік Р.Шырмы як мастацкага кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы Уладзімір Раговіч, які стварыў на аснове запісаў НДЛ трохтомную фундаментальную працу “Песенны фальклор Палесся” (2001–2002), музыказнаўца Галіна Кутырова і вучань Г.Цітовіча, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Сірата.

Напачатку 90-х гадоў лабараторыя афіцыйна была пераведзена пад узначаленне кафедры беларусазнаўства, на якой тады працавалі выкладчыкі фальклору. А з 1994 г. і па сённяшні лабараторыя функцыянуе пры кафедры тэорыі літаратуры, якая забяспечвае выкладанне фальклору на філалагічным факультэце.

1 красавіка 2003 года вучоным саветам Навукова-даследчай часткіБДУ было прынята Палажэнне, у якім афіцыйна замацоўвалася новая назва лабараторыі як лабараторыя беларускага фальклору. Скасаванне ў назве “і дыялекталогіі” было абгрунтавана тым, што з 1996 года навуковыя даследаванні этналінгвістычнага характару ў лабараторыі не распрацоўваліся, а матэрыялы дыялекталагічных практык пачалі канцэнтравацца ў архіве новастворанай на філалагічным факультэце кафедры гісторыі беларускай мовы, якая пачала самастойна ажыццяўляць дыялекталагічную практыку з 1997 года.

У розныя гады ў лабараторыі працаваліЛіцьвінка Васіль, Кутырова Галіна, Астрэйка Вера, Антропаў Мікалай, Літвіновіч Анатоль, Сергун Ларыса, Марушкевіч Людміла, Котаў Мікола, Раговіч Уладзімір, Харчанка Марына, Дарашэнка Людміла, Трайкоўская Валянціна, Запрудскі Ігар, Кавалёва Рыма, Шырына Алена, Мячыкава Ірына, Сірата Мікалай, Выдронак Юрый, Каратай Віктар. Іх пачэсная праца знайшла сваё выражэнне ў збіральніцкай і выдавецкай дзейнасці, сярод якой -- зборнікі фальклорных твораў і метадычныя рэкамендацыі па збіранні фальклору.

1 красавіка 2005 года загадам па БДУ НДЛ беларускага фальклору была рэарганізавана ў вучэбна-навуковую лабараторыю (ВНЛ) беларускага фальклору на бюджэтнай аснове фінансавання (упершыню ў гісторыі) у складзе вучэбнай і навуковай  частак.

У лабараторыі сфарміраваны 5 архіваў:

1) рэгіянальны архіў змяшчае фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з усіх абласцей Беларусі. Тут вядзецца работа па сістэматызацыі і інвентарызацыі фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, стварэнні тапаграфічнага каталога праведзеных экспедыцый, каталога інфарматараў і выканаўцаў фальклорных твораў. На сённяшні дзень удакладняюцца складзеныя да 2005 года рэестры рэгіянальных архіваў усіх абласцей з мэтай паляпшэння зручнасці карыстання матэрыяламі.

2) жанравы архіў змяшчае тэксты фальклорных твораў пэўных відаў і жанраў. Тут вядзецца работа па навуковай унутрыжанравай класіфікацыі фальклорных адзінак, адрозніваюцца варыянты і інварыянты твораў, распачата работа па стварэнні камп’ютарнай базы дадзеных архіва з мэтай азнаямлення ўсіх жадаючых з архіўнымі фондамі лабараторыі ў сетцы Internet.

3) аўдыё- і 4) відэаархівы – змяшчаюць фона- і відэаматэрыялы: бабінны фонаархіў з запісамі 60–80-х гг. мінулага стагоддзя, відэакасеты, аналагавыя аўдыёкасеты. Тут вядзецца работа па расшыфроўцы твораў, іх пашпартызацыі, сістэматызацыі, спісанні няякасных запісаў. Распачата работа па перазапісу бабінных фонаматэрыялаў на сучасныя носьбіты інфармацыі з мэтай іх захавання ад разбурэння і далейшага актыўнага выкарыстання. У тэхнічных адносінах гэта патрабуе не толькі часу і фінансавых сродкаў, але і правядзення рэстаўрацыйных работ, для якіх патрабуецца спецыяліст-этнамузыказнавец. На сённяшні дзень такога спецыяліста лабараторыя не мае.

5) фальклорны архіў іншых народаў свету змяшчае фальклорна-этнаграфічныя запісы амаль з усіх рэспублік былога СССР і Усходняй Еўропы, а таксама з Кітая, Карэі, Індыі, Ірана. Тут праведзена работа па сістэматызацыі матэрыялаў і плануецца пачаць працу па іх класіфікацыі з падключэннем студэнтаў 1 курс, якія набываюць адпаведную спецыялізацыю або родам з названых краін. Стварэнне рэестра названага архіва – перспектыўны план лабараторыі.

Асноўны напрамак навуковай дзейнасці лабараторыі –праблематыка лакальна-рэгіянальнага вывучэння нацыянальнага фальклору. Гэта адлюстравана ў тэматыцы глабальных дзяржаўных пяцігадовых НДР, якія распрацоўваліся ў лабараторыі і вызначалі яе навуковае развіццё 15 гадоў запар:

1) «Исследование современных процессов в белорусском фольклоре, его места в духовной жизни народа и его роли в создании художественной культуры общества эпохи развитого социализма» (1981–1985 гг.; навуковыя кіраўнікі – Вера Захарава і Ніл Гілевіч);

2) «Фольклорное наследие и его значение для современности» (1986–1990 гг., навуковы кіраўнік Васіль Ліцьвінка);

3) «Региональная специфика белорусского фольклора и его место в современной культуре» (1991–1996 гг., навуковы кіраўнік Васіль Ліцьвінка).

Пасля 1995 г. у лабараторыі распрацоўваліся адна-, двух- і трохгадовыя навуковыя праекты, якія закраналі пытанні рэгіянальнай спецыфікі беларускага фальклору:

1) «Жанрава-рэгіянальнае адрозненне беларускага фальклору і яго месца ў сучасным адукацыйным і культурным працэсе» (1996–1998 гг., навуковы кіраўнік Васіль Ліцьвінка);

2) «Фальклор як сродак вучэбна-выхаваўчага працэсу» (1997 г.; навуковы кіраўнік Валянціна Трайкоўская);

3) «Фальклор запаведных і памежных з Расіяй, Польшчай і Літвой рэгіёнаў» (2000–2002 гг., навуковы кіраўнік Васіль Ліцьвінка);

4) «Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна» (2003–2005 гг., навуковы кіраўнік Васіль Ліцьвінка).

Тэматыка навуковых праектаў лабараторыі пасля яе рэарганізацыі закранула новыя напрамкі:

1) 2006—2008 гг. -- «Фальклор у сучаснай культуры беларускай моладзі» (перамога ў конкурсе грантаў БРФФД “Навука2006-М”, навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Таццяна Марозава);

2) 2008—2010 гг. – “Сучасны гарадскі фальклор Беларусі” (перамога ў конкурсе грантаў БРФФД “Навука2008-М”, навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Таццяна Марозава);

3) 2010—2012 гг. – “Фенаменалагічныя параметры жанраў фальклорнай няказкавай прозы” (перамога ў конкурсе грантаў БРФФД “Навука2010-М”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Таццяна Лук’янава);

4) 2010—2015 гг. – “Захаванне і папулярызацыя архіваў фальклорнай творчасці Беларусі: канцэптуальныя асновы і метадычнае забеспячэнне” (навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт Таццяна Марозава). Дадзеная тэма з’яўляецца заданнем, якое было ўключана ў Дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў на 2010—2015 гг.;

5) 2013—2015 гг. – “Беларускія і ведыйскія замовы: структура, вобразнасць, семантыка” (перамога ў конкурсе грантаў БРФФД “Навука2013-М”, навуковы кіраўнік – Вера Дзянісенка).

Дадзеныя тэмы не ўкладваюцца ў тыя вядомыя напрамкі навуковай дзейнасці лабараторыі, аб якіх размова ішла вышэй. Новы час дае жыццё новым навуковым арыенцірам. Здзяйсняць іх – задача маладога пакалення супрацоўнікаў лабараторыі, якое вырасла на трывалым падмурку мінулых дасягненняў. Ад іх залежыць, ці з’явяцца ў слаўным летапісе лабараторыі новыя стронкі.