Кафедра

Адрас:
ауд. 54
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 327-12-94

E-mailГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Бутырчык Ганна Міхайлаўна

Дата стварэння: 1944 г.

Колькасць выкладчыкаў: 14, з іх прафесараў – 1, дацэнтаў – 9.

Навуковыя напрамкі:

  • Кампаратыўныя даследванні заходнееўрапейскіх і славянскіх літаратур
  • Рэцэпцыя біблейскай традыцыі ў сусветнай літаратуры

  • Антычная спадчына і нацыянальныя літаратуры еўрапейскіх краін розных эпох

  • Культура Сярэднявечча і літаратурная традыцыя

  • Ідэйна-эстэтычныя напрамкі, школы і стылі заходнееўрапескіх літаратур XVII - XVIIIстст.

  • Рэалістычныя і нерэалістычныя плыні ў еўрапейскай літаратуры ХІХ - ХХ стст.

  • Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай літаратуры на сучасным этапе

Спецыялізацыі:

  • Філолаг, выкладчык англійскай мовы і літаратуры
  • Філолаг, выкладчык французскай мовы і літаратуры
  • Філолаг, выкладчык нямецкай мовы і літаратуры
  • Філолаг, выкладчык італьянскай мовы і літаратуры

 

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

 

Кафедра замежнай лiтаратуры мае багатую гісторыю. Адна з першых на філалагічным факультэце БДУ, у архiвах яна сустракаецца пад назвамi: "Кафедра рускай i ўсеагульнай лiтаратуры" (1939-1944), "Кафедра заходнееўрапейскай лiтаратуры" (1944), "Кафедра ўсеагульнай лiтаратуры" (1944-1950), "Кафедра рускай i ўсеагульнай лiтаратуры" (1950-1953), "Кафедра замежнай лiтаратуры" (з 1954 г.).

Першым загадчыкам кафедры быў Давiд Яўсеевiч Фактаровiч (23.09.1917, Саратаў - 1993, Масква), скончыў лiтаратурны факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага унiверсiтэта (1938), аспiрантуру пры кафедры ўсеагульнай лiтаратуры, абаранiў кандыдацкую дысертацыю па навэлах М. Сервантэса (1941), працаваў дацэнтам у Свярдлоўскiм педагагiчным iнстытуце, загадчыкам кафедры ўсеагульнай лiтаратуры Маскоўскага педiнстытута (1943-1944). У БДУ пачаў выкладаць замежную лiтаратуру з 1944 года, быў дэканам факультэта журналiстыкi (1945-1947), пасля выконваў абавязкi загадчыка кафедры ўсеагульнай лiтаратуры (1944-1950), дацэнта кафедры рускай i ўсеагульнай лiтаратуры, а з 1955 года быў абраны па конкурсе загадчыкам кафедры замежнай лiтаратуры. Д. Фактаровiч - аўтар шматлiкiх артыкулаў па праблемах замежнай лiтаратуры, прадмоў да выдання твораў Гейнэ, Бальзака, Беранжэ, займаўся пытаннямi ўзаемасувязяў беларускай i замежных лiтаратур.

У першыя пасляваенныя гады на кафедры ўсеагульнай лiтаратуры было тры штатныя адзiнкi. Разам з Д. Я. Фактаровiчам працавалi: дацэнт Навум Icакавiч Лапiдус (1914, Мiнск) і дацэнт Валянцiна Мiхайлаўна Цiмафеева (1921, Петразаводск - 1997, Мiнск). Навум Ісакавіч скончыў 2-е аддзяленне Маскоўскага iнстытута гiсторыi, фiласофii i лiтаратуры (1941), абаранiў кандыдацкую дысертацыю "Максiм Багдановiч - крытык i перакладчык". Ён працаваў у БДУ з 1949 па 1990 гады, чытаў антычную лiтаратуру, курс заходнееўрапейскiх лiтаратур ХIХ стагоддзя. Валянціна Міхайлаўна скончыла Карэла-Фiнскi педунiверсiтэт (1946), аспiрантуру пры кафедры славянскай фiлалогii ЛДУ (1950), абаранiла кандыдацкую дысертацыю "Мастацка-публiцыстычная i паэтычная творчысць П. Р. Славейкава" (1951), працавала ў БДУ з 1950 года, дацэнт кафедры замежнай лiтаратуры з 1955 г. Адна з першых славiстаў БДУ, чытала курсы лекцый па гiсторыi славянскiх лiтаратур i гiсторыi лiтаратур народаў СССР, гiсторыi лiтаратур краiн народнай дэмакратыi (сацыялiстычных краiн), гiсторыi замежнай лiтаратуры ХХ стагоддзя. Даследавала творчасць славянскiх пісьменнікаў, аўтар брашуры "Великий польский поэт Адам Мицкевич", вучэбнага дапаможнiка "Литература европейских социалистических стран" (1979), сааўтар вучэбнай лiтаратуры, выдадзенай кафедрай. В. М. Цiмафеева ўзнагароджана медалямi "За Перамогу над Германіяй", "Ветэран працы" (1986).

З 1966 па 1979 гады на чале кафедры стаў Барыс Паўлавiч Мiцкевiч (1925, в. Зяленыя Лукi Гомельскага р-на - 1983, Мiнск). Вучыўся ў аспiрантуры пры кафедры (1954-1957), абаранiў кандыдацкую дысертацыю "Шарль дэ Костэр i станаўленне рэалiзму ў бельгiйскай лiтаратуры" (1960), апублiкавана ў выглядзе манаграфii, даследчык французскай, бельгiйскай лiтаратур, праблем развiцця сусветнай лiтаратуры, аўтар прадмоў да зборнiкаў П. Верлена, М. Твена, У. Шэкспiра, Ё. В. Гётэ, Дж. Элiота, шматлiкiх артыкулаў.

З 1979 года па 2000 г. кафедру ўзначальвала прафесар Iрына Вiкенцеўна Шаблоўская (1939, Мiнск - 2004, Мiнск). Скончыла БДУ ў 1962 г., аспiрантуру ў 1969 г., абаранiла кандыдацкую дыссертацыю "Чешская литература периода второй мировой войны (1938/39 - 45 гг.)" (1971), доктарскую дысертацыю "Проза европейских социалистических стран 60-70-х годов о второй мировой войне: общее и особенное" (1988). Даследуе праблемы кампаратыўнага вывучэння славянскiх лiтаратур, развiцця чэшскай лiтаратуры, сусветнай лiтаратуры ХХ ст., гуманiтарнай адукацыi на Беларусi, узаемадзеяння беларускага прыгожага пiсьменства з лiтаратурамi народаў свету. У 2000-2001 выкладала славянскія літаратуры ў Іспаніi (Унiверсiтэт Гранады). Аўтар манаграфii, прысвечанай ваеннай прозе, вучэбных дапаможнiкаў па чэшскай i замежнай лiтаратуры. Перакладчык твораў чэшскiх пiсьменнiкаў.

Сёння кафедру ўзначальвае дацэнт Віктар Віктаравіч Халіпаў (1970, Miнск). Скончыў БДУ ў 1993 г., аспiрантуру ў 1996 г. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Постмодернистские деконструкции "Гамлета" Шекспира в драматургии Тома Стоппарда" (1997), апублікаваў манаграфію "Миноритарный театр Тома Стоппарда" (2001). Займаецца даследаваннем старажытнай англiйскай паэзii, тэорыi лiтаратурнага постмадэрнiзма.

 

Навукова-даследчая дзейнасць была ў цэнтры ўвагi кафедры з першых год яе iснавання. Асаблiвая ўвага надавалася падрыхтоўцы кадраў, выкладчыкаў i навукоўцаў праз аспiрантуру. Аспiрантамi кафедры абаронена каля 50 кандыдацкiх i тры доктарскiх дысертацыi. Сярод выпускнiкоў аспiрантуры доктар навук, прафесар Гродзенскага унiверсiтэта Святлана Пiлiпаўна Мусiенка, вядомая даследчыца польскай лiтаратуры, аўтар манаграфii па творчасцi З. Наклоўскай, шэрагу артыкулаў, падручнiкаў, узначальвае першую ў Беларусi кафедру паланiстыкi; доктар навук, прафесар, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратур Мінскага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя М. Танка Таццяна Яўгенаўна Камароўская, аўтар манаграфiй, артыкулаў па лiтаратуры ЗША.

Сёння на кафедры працуюць кандыдаты фiлалагiчных навук, дацэнты Т. У. Кавалева ("Тургенев и Жорж Санд: проблема идейно-художественного своеобразия", 1974), С. Дз. Малюковiч ("Становление реализма в прозе Юзефа Крашевского", 1984), Е. А. Лявонава ("Проза о второй мировой войне: вопросы жанра и стиля", 1985), Г. В. Сiнiла ("Традиция философской лирике Гельдерлина в поэзии ГДР", 1984), І. М. Ключановіч ("Богатство духовного мира героя и принципы его изображения в современном белорусском романе", 1975), Н. М. Шахназаран ("Философская лирика Колриджа", 1999), кандыдаты фiлалагiчных навук Г. М. Бутырчык ("Архетып Бацькаўшчыны ў творчасці Джона Стэйнбека і Кузьмы Чорнага", 2003), Н. С. Паваляева ("Полифоническая проза Вирджинии Вулф", 2003), М.А..Шакель ("Творчая эвалюцыя Жарыса-Карла Гюісманса", 2004). Дацэнт С.В.Логіш ("Импрессионизм в поэзии Поля Верлена", 1988) сёння ўзначальвае кафедру раманскай фiлалогii БДУ.

Кандыдаты навук па замежнай лiтаратуры (англiйскай, нямецкай, французскай, балгарскай, польскай, чэшскай) працуюць ва ўсiх вышэйшых навучальных установах Беларусi i за яе межамi.

Кафедра плённа працягвае традыцыю напiсання вучэбнай лiтаратуры, якая была закладзена першымi яе супрацоўнiкамi. Падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi па розных эпохах гiсторыi замежнай лiтаратуры, створаныя Д. Я. Фактаровiчам, Н. I. Лапiдусам, Б. П. Мiцкевiчам i В. М. Цiмафеевай, былi выдадзены ў 1959, 1963, 1964, 1969, 1970, 1979 гадах. Па iх вучылiся пакаленнi фiлолагаў.

У 80-90-е гады калектыў падрыхтаваў серыю вучэбных дапаможнiкаў па антычнай лiтаратуры (Н. I. Лапiдус), сярэднiм вякам i Адраджэнню (Т. У. Кавалева), XVII-XVIII ст. (Г. В. Сiнiла, 1989), XIX ст. (Н. I. Лапiдус, С. Дз. Малюковiч, 1992), к. XIX-ХХ ст. (Т. В. Кавалева, Е. А. Лявонава, Т. Д. Кiрылава), ХХ ст. (I. В Шаблоўская, 1998), "У свеце мiфаў" (С. Дз. Малюковiч, 1999), "Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе. Хрэстаматыя" (Е.А. Лявонава, 1998), "Біблія как памятнік культуры" (Г. В. Сініла, 1999), праграма курса "История французской литературы" (Т. У. Кавалёва, Ю. В. Парфіяновіч, К. М. Міхеяў, 1999).

У апошнія гады ўбачылі свет кнігі "Беларуская літаратура ХХ і еўрапейскі літаратурны вопыт" (Е.А. Лявонава, 2002), "Агульнае і адметнае: творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры" (Е.А. Лявонава, 2003), "Біблія як феномен культуры і літаратуры" (Г.В. Сініла, 2003), "Міфалогія: Старажытная Элада" (С.Дз. Малюковіч, Ч.Ι - 2000, Ч. ΙΙ - 2003) "История английской литературы XIX в. " (асобныя главы - Н.М. Шахназарян, Н.С. Паваляева, В.В. Халіпаў, 2004) і "Мифология романо-германских народов" (В. В. Халіпаў, Н. С. Паваляева, Г.М. Бутырчык, 2004), шэраг вучэбна-метадычных выданняў па англійскай літаратуры (Н. С. Паваляева, 2003-­2004).

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 1-21 05 02-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 02-03 2010 
Типовой учебный план 1-21 05 02-04 2010

 

Семестр 2-7. История зарубежной литературы.

Семестр 2-7. История зарубежной литературы(заочн.).

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план 1-21 05 01-01 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-02 2009 
Типовой учебный план 1-21 05 01-03 2010

 

Семестр 1. Античная литература.

Семестр 2-7. История зарубежной литературы.

Семестр 2-7. История зарубежной литературы(заочн.).

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2008

 

Семестр 3-4. История зарубежной литературы.

 

Cпециальность «Романо-германская филология» (английская) код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

 

Семестр 1. Античная литература.

Семестр 2-7 История зарубежной литературы

Семестр 9. История зарубежной критики.

 

Cпециальность «Романо-германская филология» (немецкая) код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Античная литература.

Семестр 2-7 История зарубежной литературы

Семестр 9. История зарубежной критики.

 

Cпециальность «Романо-германская филология» (французская) код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Античная литература.

Семестр 2-7 История зарубежной литературы

Семестр 9. История зарубежной критики.

 

Cпециальность «Романо-германская филология» (итальянская) код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2008

Семестр 1. Античная литература.

Семестр 2-7 История зарубежной литературы

Семестр 9. История зарубежной критики.