28.11.2018 ХV Шырмаўскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю вучня і паслядоўніка Рыгора Шырмы Уладзіміра Раговіча
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра тэорыі літаратуры
Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка”
Кансультацыйны цэнтр па праблемах фальклору
Дыскусійны клуб “Cogito”
Інфармацыйнае паведамленне
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у працы ХV Шырмаўскіх чытанняў, прысвечаных 80-годдзю вучня і паслядоўніка Рыгора Шырмы Уладзіміра Раговіча.
Чытанні адбудуцца на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31) 28 лістапада 2018 года
НА ПАРАДАКУ ДНЯ
- Прэзентацыя кніжнай выставы “Рыгор Шырма і Уладзімір Раговіч” (9.45).
- Семінар-дыскусія “Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху” (пачатак – 11.15).
- Секцыйныя пасяджэнні (пачатак – 13.30).
Праблемнае поле Чытанняў:
- Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэпрэтатар народнай песні.
- Уладзімір Раговіч: творчая, навуковая, папулярызатарская дзейнасць.
- Формы бытавання фальклору, дынаміка фальклорнага працэсу, роля творчай асобы ў фальклорным працэсе, грані фалькларызму і фалькларызацыі.
- Фальклор у сістэме мастацтва, традыцыйнай і сучаснай культуры.
- Міф – фальклор – літаратура: традыцыйныя і новыя падыходы да вывучэння ўзаемасувязей.
- Традыцыйныя і нетрадыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка, “пісьмо”, карціны свету, аспекты бытавання.
- Фальклор у рэчышчы міждысцыплінарных (інтэграцыйных) даследаванняў.
- Актуальныя праблемы фалькларыстыкі: тэорыя фальклору, метадалогія і сучасныя методыкі вывучэння фальклору, гістарычны вопыт беларускай фалькларыстыкі і сучаснасць.
- Філалагічная фалькларыстыка ў кантэксце гуманітарных навук і шырокай міждысцыплінарнай прасторы.
- Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры: праблемы аховы, трансфармацыя, спецыфіка бытавання.
- Беларускі фальклор у СМІ.
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца
студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі.
Рэгламент выступленняў
Даклад на семінар-дыскусіі – да 30 хвілін, даклады на секцыях – да 10 хвілін, каментарыі і выступленні ў дыскусіі – да 5 хвілін.
Праезд, харчаванне і пражыванне ажыццяўляецца за кошт камандзіруючай арганізацыі
Тэрміны падачы заявак на ўдзел у Чытаннях і матэрыялаў да друку
Заяўку на ўдзел у Чытаннях неабходна даслаць на адрас электроннай пошты вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
да 21 лістапада 2018 года.
Форма заяўкі для ўдзелу ў Чытаннях(калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
Імя, імя па бацьку, прозвішча |
|
Навуковая ступень, навуковае званне |
|
Пасада, месца працы для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт |
|
Тэма даклада |
|
Кантактны тэлефон, |
|
Кантактны адрас |
Па выніках працы Чытанняў плануецца выданне 15 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”. Аўтарамі зборніка могуць стаць не толькі ўдзельнікі Шырмаўскіх чытанняў, але і кожны жадаючы. Звяртаем вашу ўвагу, што патрабаванні да прадстаўлення артыкулаў ЗМЯНІЛІСЯ ў сувязі з рашэннем рэдкалегіі ўвесці ФД у лік перыядычных выданняў ВАК РБ. Адпаведна просім нашых аўтараў быць уважлівымі пры падрыхтоўцы неабходных дакументаў і афармленні артыкулаў.
Тэматыка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам – беларускім або іншанацыянальным.
Выданне ажыццяўляецца за кошт саміх удзельнікаў. Выдавецкі ўнёсак – 25 бел. рублёў за артыкул аб’ёмам да 10 старонак.
Артыкулы ў зборнік і дакументы да іх прымаюцца да 25 снежня 2018 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, п. 53 (кафедра тэорыі літаратуры) або п. 39 (Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору) у працоўны час па будніх днях. Электронны варыянт можна даслаць на адрас электроннай пошты ВНЛ БФ Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
ПАТРАБАВАННІ ДА ДРУКУ АРТЫКУЛАЎ
У ЗБОРНІКУ “ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ: КАНТЭКСТ, ТЫПАЛОГІЯ, СУВЯЗІ”
- Артыкулы і адсканаваныя дакументы да іх прымаюцца ў электронным выглядзе (інтэрвал 1,5; палі: злева – 2,5, справа – 1,5, астатнія – па 2 см., шрыфт – Times New Roman, кегль 14). Аб’ём не павінны перавышаць 10 старонак.
- Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).
- Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).
- Спіс інфармантаў падаваць напрыканцы артыкула перад спісам літаратуры з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, месца запісу праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй). Калі ў артыкуле ёсць і ЗАЎВАГІ, і СПІС ІНФАРМАНТАЎ, то апошні размяшчаецца праз дзве зорачкі і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).
- Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, (напрыклад, А. А. Патабня).
- Артыкул суправаджаецца рэзюмэ на рускай і англійскай мовах.
- Да артыкула павінны быць прыкладзены 2 завераныя адказнымі асобамі рэцэнзіі з пячаткамі адпаведнай установы.
- Спасылкі на цытуемыя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам, напрыклад: [1, 23]). Выкарыстанне зносак забараняецца.
- Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фарматах JPEG або TIF.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ
Таццяна Івахненка
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ
АДАМА МІЦКЕВІЧА «СВІЦЯЗЯНКА» І «РЫБКА»
Рэзюмэ на рускай мове.
Рэзюмэ на англійскай мове.
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
ІНФАРМАНТЫ
**1. Запісана ў в. Крэмнае Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ад Марты Гаўрылаўны Чарнушэвіч, 1915 г. н., у 1985 г.
ЛІТАРАТУРА
- Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1: Акапэла – Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2005. – 768 с.
- Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К. П.Кабашников (отв. ред.) и др.– Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII – XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. – Мінск : Беларус. навука, 2007. – 582 с.
- Лицкевич, С. Герой неизданного романа / С. Лицкевич // СБ Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.sb.by/post/56439/ – Дата доступу: 14. 02. 2010.
- Насовіч, Я. Пра сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты: праблемы двухмоўя / Ян Насовіч // Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2 / Рэд. А. Анціпенка і інш. – Мінск : Нац. нав.-асв. цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. – С. 384–387.
- Юрчук, О. О. Необарокові тенденції в українській літературі ХХ століття: автореф. дис. ...канд. філол. наук: 10.01.01 / О. О. Юрчук; Інс-т літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України.– Київ, 2007. – 20 с.