22.03.2019 V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Філалагічны факультэт

Савет маладых навукоўцаў

Інфармацыйны ліст

Шаноўныя калегі!

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у V Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.

Канферэнцыя адбудзецца 22 сакавіка 2019 г.

Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ВНУ, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік дакладаў маладых  навукоўцаў. Матэрыялы канферэнцыі таксама будуць размешчаныя  на сайце электроннай бібліятэкі БДУ.

 

Кірункі канферэнцыі:

  1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.
  2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету.
  3. Сацыяльная лінгвістыка.
  4. Мова і стыль мастацкай літаратуры.
  5. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.
  6. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.
  7. Тэорыя літаратуры. Гісторыя літаратуры. Сучасны літаратурны працэс.
  8. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Падчас правядзення канферэнцыі секцыі будуць фарміравацца адпаведна названым кірункам. У выпадку невялікай колькасці дакладаў пэўнага кірунку магчыма аб’яданне секцый.

Мовы дакладаў – беларуская і руская.

Заяўкі на ўдзел і кароткія анатацыі дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2019 г. у электронным выглядзе на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Завочны ўдзел у канферэнцыі не прадугледжаны.

Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у канферэнцыі – 10 беларускіх рублёў.

Калі ласка, звярніце ўвагу: аплата ўдзелу робіцца толькі пераводам грошай на разліковы рахунак ААТ «Белінвестбанк». Рэквізіты для плацяжу будуць дасылацца разам з пацвярджэннем таго, што даклад прыняты да ўдзелу ў канферэнцыі.

Электронны і друкаваны варыянты даклада здаюцца падчас рэгістрацыі.

Аб’ём даклада – да 4 друкаваных старонак (з улікам спіса літаратуры).

Даклад павінен быць выразна структураваны, змяшчаць ясную пастаноўку навуковай праблемы і канкрэтныя вынікі праведзенага даследавання.

Форма заяўкі на ўдзел прыводзіцца ў Дадатку 1.

Правілы афармлення даклада прыводзяцца ў Дадатку 2.

Узор-шаблон афармлення даклада прыводзіцца ў Дадатку 3.

 

Спасылка на правілы афармлення спіса літаратуры:

http://vak.org.by/bibliographicDescription

 

Калі ласка, звярніце ўвагу: аргкамітэт пакідае за сабой права не друкаваць даклад удзельніка пасля правядзення канферэнцыі ў тым выпадку, калі змест або стыль не адпавядае патрабаванням да гэтага жанру навуковага тэксту альбо калі даклад аформлены не па прапанаваных правілах.

Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефонах +375(29)720-59-96, +375(44)516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева), а таксама пішыце на электронную скрыню Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

З павагай,

аргкамітэт канферэнцыі

 

ДАДАТАК 1

 

Заяўка на ўдзел у канферэнцыі

 

1

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

(і навуковага кіраўніка – для студэнтаў)

 

2

Статус удзельніка (студэнт, магістрант, аспірант, выкладчык, навуковы супрацоўнік; навуковая ступень / званне)

 

3

Навучальная ці навуковая ўстанова

 

4

Горад

 

5

Назва даклада

 

6

Абраны кірунак

 

7

Хатні адрас

 

8

Тэлефон і e-mail

 

9

Патрэба ў тэхнічных сродках для выступлення

 

ДАДАТАК 2

Правілы афармлення даклада

  1. 1. Афармленне тэксту

Тэкст набіраецца ў рэдактары Microsoft Word для Windows.

Гарнітура Times New Roman, 14 pt, абзацны водступ 1 см, інтэрвал 1, усе палі па 2 см.

На першым радку прыводзяцца прозвішча і ініцыялы аўтара, у круглых дужках – горад (выраўноўванне па правым краі, паўтлустае вылучэнне). На другім радку прыводзіцца назва артыкула (выраўноўванне па цэнтры, паўтлустае вылучэнне). На трэцім радку пачынаецца асноўны тэкст (выраўноўванне па шырыні).

Спасылкі на літаратуру прыводзяцца ў тэксце ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы ў спісе літаратуры і нумара старонкі, напрыклад: [1, с. 10].

Спіс літаратуры размяшчаецца адразу пасля тэксту артыкула, пералік крыніц прыводзіцца па алфавіце, пералік не аўтаматычны, радкі без водступу.

NB: калі ласка, звярніце ўвагу на наступныя важныя дэталі афармлення!

Табліца 1

Важныя дэталі афармлення

Трэба так

Нельга так

«    » (асноўнае двукоссе)

“  ”

“  ” (цытата ў цытаце ці назва ў цытаце, гэта значыць двукоссе ўнутры асноўнага двукосся)

" "    «  »

‘  ’ (значэнне слова)

' '       ’ ’     «  »

В. У. Быкаў

В.У. Быкаў,  В.У.Быкаў

Мы даследавалі раннюю прозу
В. У. Быкава

Мы даследавалі раннюю прозу В. У. Быкава

Асноўная тэма творчасці В. Быкава – выбар чалавека

Асноўная тэма творчасці В. Быкава

– выбар чалавека

Нумары – для ўдзельнікаў

Нумары - для ўдзельнікаў

Нумары для ўдзельнікаў

5–10 единиц

5-10 единиц, 5 – 10 единиц

Прыметнікі вялікі, доўгі, малы

(знакі прыпынку паміж словамі – моўнымі прыкладамі набіраюцца роўным шрыфтам, не курсівам)

Прыметнікі вялікі, доўгі, малы

-ние, -ость, -ство, -ствие

(патрэбны кароткі дэфіс, і зноў  знакі прыпынку паміж словамі – моўнымі прыкладамі набіраюцца роўным шрыфтам, не курсівам)

-ние, -ость, -ство, -ствие

ние, –ость, –ство, –ствие

–ние, –ость, –ство, –ствие

XX в., XІX–ХХ вв.

XXв., XX век, 20в., 20 век

рэалізацыя/нерэалізацыя

рэалізацыя / нерэалізацыя

становиться фиолетовым / stawać się fioletowym

становиться фиолетовым/stawać się fioletowym

-ечк-/-очк-

-ечк- / -очк-

2 %

2%

будесник (будет + кудесник)

будесник (будет+кудесник)

Яна пабачыла яго

Яна пабачыла яго

применение методов поисково-исследовательской деятельности:

(знакі прыпынку не павінны мець паўтлустага вылучэння)

применение методов поисково-исследо­вательской деятельности:

Развитая речь предполагает, – считает Г. К. Лидман-Орлова, –

Развитая речь предполагает,– считает Г. К. Лидман-Орлова,–

і г. д., т. п.

і г.д., т.п.

…«лингвистической модели слова мир»

…синонимы (избиратели – электорат)

(будзьце ўважлівыя з курсівам)

…«лингвистической модели слова мир»

…синонимы (избиратели – электорат)

«лингвистической модели слов мир, свобода; земля, труд»

(будзьце ўважлівыя з курсівам)

«лингвистической модели слова мир, свобода; земля, труд»

…(посещение, разговор и др.)…

(будзьце ўважлівыя з курсівам)

…(посещение, разговор и др.)…

  1. Афармленне табліц

 

Гарнітура Times New Roman, 12 pt, інтэрвал 1, без водступу.

З правага боку размяшчаецца слова «Табліца», 12 pt, курсіў, з указаннем нумара табліцы. Кропка пасля лічбы-нумара не ставіцца.

На наступным радку прыводзіцца назва табліцы, па цэнтры, гарнітура Times New Roman, 12 pt, паўтлустае вылучэнне.

Назвы граф табліцы набіраюцца памерам 10 pt.

Змест табліц цэнтруецца па вертыкалі і гарызанталі.

Табліца не павінна выходзіць за палі асноўнага тэксту.

На табліцу абавязкова павінна быць спасылка ў тэксце.

ДАДАТАК 3

 

Узор-шаблон афармлення даклада

 

Беларусевіч А.Я. (Мiнск)

Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання

Тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст [3, с. 10]. Тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст [1, с. 100]. Тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст.

  1. Багдановіч М. Поўны збор твораў : у 3 т. Мінск : Беларус. навука, 2001. Т. 1 : Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. 751 с.
  2. Жыбуль В. Пераклады казак Карнея Чукоўскага на беларускую мову : адпаведнасць і запатрабаванасць [Электронны рэсурс] // Міфалогія – фальклор – літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац. Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2008. Вып. 6. С. 24–30. Рэжым доступу : http://elib.bsu.by/handle/123456789/26925. Дата доступу : 25.11.2016.
  3. Шакун Н. С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне : (да праблемы лакальных тыпаў старажытнаславянскай мовы) : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.03. Мінск : БДУ, 2005. 16 с.
  4. Якіменка Т. С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў // Беларуская музыка : гісторыя і традыцыі : зб. навук. арт. Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2003. С. 47–74.