Савет маладых вучоных

Склад Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ

Склад Савета маладых вучоных

філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта

на 2016–2017 навучальны год

 

  1. Зуева Вольга Уладзіміраўна – старшыня Савета, к.ф.н., дацэнт кафедры рускай мовы;
  2. Часнок Ірына Чаславаўна – аспірант кафедры беларускай літаратуры і культуры, сакратар Савета;
  3. Ваўчок Аксана Анатольеўна – выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі;
  4. Давыдава Анастасія Уладзіміраўна – выкладчык кафедры класічнай філалогіі;
  5. Занкавец Ала Аляксандраўна – ст. выкладчык кафедры рускай мовы;
  6. Лянкевіч Алена Уладзіміраўна – к.ф.н., ст. выкладчык кафедры гісторыі беларускай мовы;
  7. Малаткова Юлія Віктараўна – к.п.н., дацэнт кафедры кітайскай філалогіі;
  8. Самахвал Сяргей Іванавіч – выкладчык кафедры славянскіх літаратур;
  9. Тозік Аксана Віктараўна – ст. выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства;
  10. Шавель Алеся Аляксандраўна  – выкладчык кафедры рускай літаратуры.
 

Асноўныя кірункі дзейнасці Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ

 

1. Актывізацыя прафесійнага росту маладых вучоных.

2. Арганізацыя ініцыятыўных міждысцыплінарных даследчых праектаў.

3. Арганізацыя міждысцыплінарных канферэнцый маладых вучоных, студэнцкіх канферэнцый.

4. Садзейнічанне ініцыятыўным групам у арганізацыі навуковых мерапрыемстваў.

5. Інфармаванне студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных аб бягучых конкурсах і грантах на навуковыя даследаванні, паездкі і правядзенне мерапрыемстваў; дапамога ў афармленні конкурснай дакументацыі.

6. Навукова-адукацыйная праца са студэнтамі.

7. Арганізацыя навукова-адукацыйнай працы са старшакласнікамі.

8. Дзейнасць па сацыяльнай падтрымцы маладых вучоных.

9. Арганізацыя публікацыі зборнікаў студэнцкіх і аспіранцкіх работ, тэзісаў канферэнцый і да т.п.

План работы Савета маладых вучоных на 2016-2017 навучальны год

Мерапрыемства

Дата правядзення

Адказныя

Студэнцкі  гурток “Навуковы стыль”

На працягу года

В. У. Зуева

А. А. Занкавец

А. А. Ваўчок

Конкурс для студэнтаў, прысвечаны 95-годдзю БДУ

Кастрычнік

С. І. Самахвал

А. У. Давыдава

Метадычны семінар “Арганізаця сучаснага навучальнага працэса: замежны вопыт”

Лістапад

Ю. В. Малаткова

А. А. Занкавец

С. І. Самахвал

Лінгвістычны конкурс для школьнікаў г. Мінска «Гульня слоў»

Люты

А. А. Занкавец

Гурток па рашэнні лінгвістычных задач для школьнікаў

На працягу года

А. А. Ваўчок

Мінская алімпіяда па лінгвістыцы

Люты – сакавік

А. А. Ваўчок

IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных “Мова і літаратура ў XXІ ст.: актуальныя аспекты даследавання”

Сакавік

А. А. Занкавец

А. У. Лянкевіч

І. Ч. Часнок

Кінаклуб “Адкрыты прагляд”: абмеркаванне са студэнтамі мастацкіх і дакументальных фільмаў

На працягу года

А. А. Занкавец

В. У. Зуева

“Жыццё выдатных людзей”: творчыя сустрэчы, гутаркі, дыскусіі

На працягу года

І. Ч. Часнок

Размяшчэнне інфармацыі пра работу Савета маладых вучоных на сайце філалагічнага факультэта

На працягу года

В. У. Зуева

І. Ч. Часнок

 

 

Палажэнне аб Савеце маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (далей – Савет) – калегіяльны грамадскі орган, які аб'ядноўвае маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ, забяспечвае каардынацыю навукова-даследчай і прафесійнай дзейнасці маладых вучоных названага факультэта і прадстаўляе іх інтарэсы пры вырашэнні сацыяльных праблем.

2. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак фарміравання, арганізацыі дзейнасці і ўмовы функцыянавання Савета.

3. Дзейнасць Савета курыруе намеснік дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

4. Членамі Савета могуць з'яўляцца маладыя вучоныя – супрацоўнікі філалагічнага факультэта БДУ. Маладым вучоным лічыцца выкладчык (ці навуковый супрацоўнік) з навуковай ступенню кандыдата навук (ці без навуковай ступені) – да 35 гадоў, а таксама з навуковай ступенню доктара навук – да 45 гадоў.

5. Дзейнасць Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам БДУ, загадамі і распараджэннямі рэктара БДУ, Палажэннем аб філалагічным факультэце, Палажэннем аб Савеце маладых вучоных БДУ, а таксама дадзеным Палажэннем.

МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА

6. Мэтай стварэння і дзейнасці Савета з'яўляецца павышэнне ролі маладых вучоных у вырашэнні задач, якія стаяць перад філалагічным факультэтам БДУ ў навукова-даследчай і адукацыйнай сферах.

7. Для дасягнення пастаўленай мэты Савет сваёй дзейнасцю вырашае наступныя задачы:

7.1. Арганізуе навуковыя мерапрыемствы маладых вучоных: конкурсы, канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, выставы і  да т.п., а таксама прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні навуковых мерапрыемстваў філалагічнага факультэта БДУ.

7.2. Інфармуе маладых вучоных аб навуковых праграмах, фондах, конкурсах, канферэнцыях, школах-семінарах і да т.п. і аб умовах удзелу ў мерапрыемствах.

7.3. Прымае ўдзел у арганізацыі публікацыі вынікаў даследаванняў маладых вучоных.

7.4. Прымае ўдзел ва ўдасканаленні сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навуковай дзейнасці шляхам распрацоўкі і стварэння ўласных інфармацыйных рэсурсаў і садзейнічанні ў аптымізацыі наяўных.

7.5. Уключае студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў навукова-даследчую дзейнасць.

7.6. Праводзіць прафарыентацыйную работу сярод школьнікаў.

7.7. Асвятляе дзейнасць Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта і яго членаў у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і ў інфармацыйных сістэмах БДУ. Ажыццяўляе іншыя дзеянні, скіраваныя на павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці сярод моладзі.

7.8. Прымае ўдзел у вырашэнні пытанняў прафесійнага і сацыяльнага характару маладых навукоўцаў і выкладчыкаў.

7.9. Прадстаўляе інтарэсы маладых вучоных перад дэканатам філалагічнага факультэта і адміністрацыяй БДУ.

7.10. Узаемадзейнічае з Саветамі маладых вучоных іншых факультэтаў БДУ, Саветамі маладых вучоных і іншымі аб'яднаннямі маладых вучоных Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.

7.11. Вылучае свайго прадстаўніка – старшыню Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта – у Савет маладых вучоных БДУ.

7.12. Уносіць прапановы кіраўніцтву факультэта аб узнагародзе членаў Савета і маладых вучоных, якія дасягнулі значных вынікаў у навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці, у вырашэнні задач, якія стаяць перад Саветам.

 

АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРУКТУРА, ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ  І РАБОТЫ САВЕТА

8. Савет фарміруецца шляхам вылучэння прадстаўнікоў ад кафедраў і лабараторый. Колькасць прадстаўнікоў ад кожнай кафедры і лабараторыі вызначаецца колькасцю маладых навукоўцаў, якія працуюць на дадзенай кафедры і ў лабараторыі, але не больш двух чалавек.

Колькасць прадстаўнікоў вызначаецца  наступнымі прынцыпамі:

8.1. Кафедра або лабараторыя, на якой працуе максімальная колькасць маладых вучоных (абазначым гэта праз Мах), прадстаўляе ў Савет двух супрацоўнікаў.

8.2. Кафедра або лабараторыя, колькасць маладых вучоных на якой больш за Мах/2, дэлегуе ў Савет двух членаў. Кафедра або лабараторыя, колькасць маладых вучоных на якой менш за Мах/2, дэлегуе ў Савет аднаго члена.

8.3. Пасля таго як маладому вучонаму споўнілася 35 гадоў (доктару навук – 45 гадоў), ён застаецца членам Савета да канца каляндарнага года. У студзені наступнага года кафедра (лабараторыя) заменьвае гэтага свайго прадстаўніка ў Савеце на іншага, які задавальняе ўзроставым патрабаванням да члена Савета.

8.4. Персанальны склад Савета зацвярджаецца распараджэннем дэкана філалагічнага факультэта.

9. Савет мае права пачаць сваю работу, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за палову членаў Савета. Рашэнні Савета прымаюцца большасцю галасоў членаў Савета, прысутных на пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў голас старшыні або (у выпадку адсутнасці старшыні) яго намесніка з'яўляецца вырашальным. Рашэнні Савета афармляюцца пратаколам.

10. Для ажыццяўлення сваіх функцый Савет адкрытым галасаваннем абірае старшыню, намесніка старшыні і фарміруе сакратарыят. Колькасны склад сакратарыята вызначаецца Саветам. Тэрмін паўнамоцтваў старшыні, яго намесніка і сакратарыята – два гады.

11. Савет для выканання сваіх функцый можа ствараць розныя органы: працоўныя групы, камісіі, іншыя органы, а таксама даваць даручэнні членам Савета.

12. Савет і яго органы ажыццяўляюць сваю працу на аснове гадавога плана работы, прынятага на пасяджэнні Савета і зацверджанага дэканам.

13. Савет праводзіць свае пасяджэнні па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на квартал.

14. Па выніках працы за год сакратарыят рыхтуе справаздачу і прадстаўляе яе на пасяджэнні Савета. Савет дае ацэнку дзейнасці старшыні, яго намесніка і сакратарыята і ў выпадку неабходнасці праводзіць перавыбары.

15. Правы члена Савета: абіраць і быць абраным у органы Савета; прымаць удзел у пасяджэннях Савета, уносіць у парадак пасяджэння прапановы і ўдзельнічаць у абмеркаванні ўсіх разглядаемых пытанняў, атрымліваць падтрымку Савета ў рашэнні задач, пазначаных у п. 7.1.-7.12.

16. Абавязкі членаў Савета: выконваць дадзенае Палажэнне і выконваць рашэнні Савета, прынятыя ў межах яго паўнамоцтваў, вызначаных дадзеным Палажэннем; выконваць прынятыя на сябе абавязкі, кіравацца ў сваёй дзейнасці мэтамі і задачамі Савета; у сваёй дзейнасці, якая адносіцца да кампетэнцыі Савета, кіравацца рашэннямі Савета.

17. Савет мае права папрасіць кафедру або лабараторыю аб замене іх прадстаўніка ў Савеце.

18. Старшыня Савета арганізуе і кіруе працай Савета і сакратарыята і прадстаўляе Савет ў стасунках з іншымі арганізацыямі; прымае рашэнне аб скліканні і тэрмінах правядзення чарговага пасяджэння Савета; вырашае іншыя пытанні падрыхтоўкі і правядзенні пасяджэнняў і мерапрыемстваў Савета, старшынствуе на паседжаннях Савета; не радзей аднаго разу на год справаздачыцца перад членамі Савета аб праведзенай працы.

19. На час адсутнасці старшыні Савета яго абавязкі выконвае яго намеснік.

 

ФІНАНСАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА І ПАДТРЫМКА ЧЛЕНАЎ САВЕТА

20. Фінансаванне дзейнасці Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21. Прэміраванне членаў Савета ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў БДУ. Памер прэміяльнага фонду Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта ўстанаўліваецца рэктарам. Размеркаванне прэмій паміж членамі Савета ажыццяўляецца на падставе зацверджанага на пасяджэнні Савета рашэння.

22. Штогод па выніках працы Саветам могуць прадстаўляцца для ўзнагароджання граматамі БДУ маладыя вучоныя, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці і ў рашэнні задач, якія стаяць перад Саветам.

 

ПРАВЫ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ

23. Маладыя вучоныя філалагічнага факультэта БДУ маюць права: аператыўна атрымліваць усю наяўную ў распараджэнні Савета маладых вучоных інфармацыю; абіраць і быць абранымі ў Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта і ў Савет маладых вучоных БДУ; прапаноўваць для разгляду на паседжаннях Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта ідэі і праекты, што датычацца маладых вучоных.