Сустрэча з дэканам
У мінулую суботу, 11 лютага 2017 года, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда запрасіў у госці на чай пераможцаў Лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў», які адбыўся тыдзень таму. Нагадаем, што ў конкурсе перамаглі 10 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска:
1. Лізавета Кірыновіч (1 месца ў 9 класе, гімназія № 24).
2. Дар’я Рудзь (1 месца ў 9 класе, гімназія № 38).
3. Таццяна Кудравец (2 месца ў 9 класе, гімназія № 24).
4. Аляксандра Шумская (3 месца ў 9 класе, гімназія № 8).
5. Маргарыта Кабановіч (1 месца ў 10 класе, гімназія № 1).
6. Вікторыя Піліпенка (2 месца ў 10 класе, гімназія № 22).
7. Ганна Штанюк (3 месца ў 10 класе, гімназія № 27).
8. Анастасія Капцюг (1 месца ў 11 класе, гімназія № 1).
9. Дыяна Касцюкевіч (2 месца ў 11 класе, гімназія № 39).
10. Анастасія Бяроза (3 месца ў 11 класе, гімназія № 1).
Пераможцы пагутарылі з дэканам, пазнаёміліся з будынкам філалагічнага факультэта і некаторымі выкладчыкамі. Спадзяемся ў будучыні ўбачыць іх сярод нашых студэнтаў.
http://philology.bsu.by/by/news/applicants-news/1352-sustrecha-z-dekanam#sigProId1c4d1844e1