ПРАБЛЕМНА-МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР-ДЫЯЛОГ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ І ВУЧНЯЎ

Для выяўлення і падтрымкі адораных вучняў, стварэння спрыяльных умоў у самарэалізацыі асобы, развіцці творчага патэнцыялу моладзі супрацоўнікамі філалагічнага факультэта БДУ, кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры праводзяцца сумесныя семінары для настаўнікаў і вучняў на базе ўстаноў адукацыі. Так, 8 лістапада Саніковіч Ірына Міхайлаўна – кандыдат педагагічных навук, дацэнт філалагічнага факультэта – распавяла настаўнікам і навучэнцам-даследчыкам дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска” аб асноўных напрамках у напісанні даследчых работ па рускай і беларускай філалогіі. Удзел у арганізацыі мерапрыемства на названым філіяле разам з кафедрай прыняла кіраўніцтва гімназіі ў асобе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, магістра педагагічных навук Піскун Ірыны Сяргееўны.

Правядзенне такой працы, у інтэграцыі дзейнасці паміж універсітэтам і установай агульнай сярэдняй адукацыі, спрыяе развіццю навуковага, праблемна-пошукавага мыслення школьнікаў, пераемнаму засваенню вучнямі навукова-культурных каштоўнасцяў, прафесійнай арыентацыі і ўзмацненню цікавасці да філалогіі.