ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА

8 снежня 2018 г. загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка А.А.правяла майстар-клас «Педагагічнае майстэрства студэнтаў-італьяністаў у Школе юнага філолага». Аўтар праекта падзялілася вопытам падрыхтоўкі заняткаў па італьянскай мове для школьнікаў праз арганізацыю пазааўдыторнай работы студэнтаў. Фармат заняткаў уяўляў сабой спробу аб’яднаць тэхналогіі, распрацаваныя італьянскімі і айчыннымі педагогамі. Занятак можа быць цікавым для тых, хто займаецца праблемамі прафарыентацыйнай работы, павышэння прэстыжу ўніверсітэта сярод абітурыентаў. Падрабязней

15 снежня 2018 г. адбылося ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам праекту «Першая зімовая лабараторыя па італьянскай мове». Падрабязней