Праект «Першая зімовая лабараторыя па італьянскай мове»

15 снежня 2018 г. адбылося ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам праекту «Першая зімовая лабараторыя па італьянскай мове». Для рэалізацыі гэтага праекта ў межах Школы юнага філолага кафедра раманскага мовазнаўства арганізавала серыю сустрэч. У іх прынялі ўдзел больш за 40 навучэнцаў з устаноў сярэдняй адукацыі, 10 студэнтаў старэйшых курсаў рамана-германскай філалогіі, выкладчыкі кафедры раманскага мовазнаўства, прадстаўнік выдавецтва «Loesсher» на тэрыторыі СНД Пьерпаала Беттоні, а таксама начальнік аддзела Культуры і Друку Пасольства Італіі ў Мінску Крысціна Ск’явон. Мерапрыемства атрымала станоўчыя водгукі і мела поспех сярод аматараў і спецыялістаў у галіне італьянскай мовы, у сувязі з чым плануецца правядзенне дадзенага праекта на штогадовай аснове.