Сустрэча дэкана з пераможцамі конкурсу «Гульня слоў»

2 сакавіка 2019 года дэкан філалагічнага факультэта прафесар І. С. Роўда сустрэўся з пераможцамі лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў».

Сёлета перамаглі вучаніцы гімназіі № 24 Лізавета Паутава і Валерыя Белянкіна, вучаніца гімназіі № 39 Руслана Смірнова, вучаніца ліцэя № 2 Ганна Ровіна, вучаніцы гімназіі № 146 Уладзіслава Сталярова і Аляксандра Казлова, вучаніца сярэдняй школы № 154 Яна Капуста, вучаніца гімназіі № 31 Аляксандра Бедзіна і вучаніца гімназіі № 38 Дар’я Рудзь. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, а таксама пазнаёміліся з філалагічным факультэтам.