Заняткі па італьянскай мове для школьнікаў

Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае школьнікаў на бясплатныя заняткі па італьянскай мове ў межах школы юнага філолага. Кожную суботу да навагодніх святаў на працягу гадзіны студэнты творчага аб’яднання «Педагагічная майстэрня» будуць праводзіць майстар-класы ў гульнёвай форме. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты. Першыя заняткі адбудуцца 30 лістапада ў 11.15. Запіс па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/13G7mEVlIiCLcClvtCv_u8MfHElsiJPauBqbsWC5TEp4/edit?usp=sharing