4 красавіка на філалагічным факультэце быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй

4 красавіка на філалагічным факультэце быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце online трансляцыі. Дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар І.С. Роўда распавёў аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка на філалагічным факультэце БДУ, асаблівасцях паступлення на дадзеныя спецыяльнасці, а таксама адказаў на пытанні, зададзеныя абітурыентамі.