Філфак чакае цябе!

«Філфак чакае цябе!» – гэта праект, арганізаваны студэнтамі спецыяльна для абітурыентаў. Мы раскажам пра самае галоўнае і актуальнае ў парадку дня для кожнага выпускніка, якога сёлета чакае паступленне ва ўніверсітэт.

Выбіраць далейшы шлях пасля заканчэння школы – задача не з простых. Студэнты, у мінулым такія ж абітурыенты, як ніхто іншы здольныя гэта зразумець. Мы раскажам, што чакае вас ўнутры ўніверсітэта, падзелімся асабістым досведам і ўражаннямі ад навучання на філалагічным факультэце.

Кожнае відэа прысвечана асобнай філалогіі і распавядае пра яе асаблівасці. «Як праходзяць будні студэнта, які вывучае мову і літаратуру? Якія напрамкі існуюць унутры спецыяльнасці? Ці ёсць магчымасць стажыроўкі за мяжой?» – мы адкажам на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, а таксама згадаем самыя цікавыя прадметы і тыя, што даваліся з цяжкасцю, але дакладна не прайшлі для нас дарэмна! Відэа будуць выходзіць на канале філалагічнага факультэта ў YouTube. Таксама пасты з відэа будуць з'яўляцца ў суполцы філфака Вконтакте, дзе вы знойдзеце яшчэ больш інфармацыі, у тым ліку кантакты для зваротнай сувязі з героямі выпускаў.

Праект ад студэнтаў філфака дапаможа зрабіць правільны выбар!

vost bel

bel bel

rus bel

It bel

slav bel

en bel

fr bel

nem bel