Прафарыентацыйная анлайн-сустрэча са школьнікамі

28 студзеня старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі БДУ Дзмітрый Генадзьевіч Мінкевіч прыняў удзел у прафарыентацыйнай сустрэчы, арганізаванай для старшакласнікаў ДУА “СШ № 147 г. Мінска”. Падчас Zoom-канферэнцыі школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй і галоўнымі дасягненнямі кафедры, даведаліся пра навуковую работу і адукацыйныя праекты студэнтаў спецыяльнасці “Класічная філалогія”, пра магчымасці студэнцкай навукова-даследчай работы на філалагічным факультэце, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні адносна ўступнай кампаніі 2021 г.

Кафедра класічнай філалогіі выказвае падзяку за арганізацыю мерапрыемства адміністрацыі ДУА “СШ № 147 г. Мінска” і асабіста – настаўнікам англійскай мовы Анастасіі Вячаслававаўне Шылавай і Дзянісу Іванавічу Сакалоўскаму.