Сустрэча дэкана з пераможцамі конкурсу “Гульня слоў”

6 лютага 2016 года дэкан філалагічнага факультэта прафесар І. С. Роўда запрасіў да сябе пераможцаў лінгвістычнага конкурсу “Гульня слоў”. За кубкам чаю мінскія гімназісткі задалі Івану Сямёнавічу пытанні пра факультэт і працэс навучання ў БДУ, а таксама пазнаёміліся і паразмаўлялі адна з адной.  На прыканцы сустрэчы пераможцы атрымалі падарункі, прайшлі па факультэце і сфатаграфаваліся з дэканам.

Дзень Адчыненых дзвярэй

Дзень Адчыненых дзвярэй адбудзецца на філалагічным факультэце 28 сакавіка 2019 г. у 12.00 (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, актавая зала).

 

 

(спецвыпуск для абітурыентаў)

Сустрэча старшакласнікаў з выкладчыкам філалагічнага факультэта БДУ

У гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны г. Мінска (http://gymn1.minsk.edu.by) 4 лютага адбыліся сустрэчы вучняў, настаўнікаў і адміністрацыі з дацэнтам філалагічнага факультэта БДУ М. В. Супрунчуком. Школьнікі і выкладчыкі дэтальна пазнаёміліся са спецыяльнасцямі і студэнцкім жыццём філалагічнага факультэта, з магчымасцямі для літаратурнай, навуковай і мастацкай творчасці. Былі вызначаны асобныя шляхі для развіцця супрацоўніцтва БДУ  і гімназіі. Гімназія № 1 з'яўляецца адным з вядучых адукацыйных устаноў рэспублікі, чые вучні вывучаюць прадметы на павышаным узроўні, удзельнічаюць у алімпіядах і конкурсах.

Сустрэча старшакласнікаў з выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ

17 лістапада адбылася сустрэча старшакласнікаў сярэдняй школы №148 г. Мінска з выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ. Перад будучымі абітурыентамі з прэзентацыяй і падрабязным аповядам пра асаблівасці паступлення на філалагічны факультэт БДУ і пра перспектывы далейшага навучання і працаўладкавання выступілі намеснікі дэкана дацэнты М. М. Хмяльніцкі і П. І. Навойчык. Яны адзначылі, якія магчымасці выбару спецыяльнасці пры паступленні дае агульны конкурс, а таксама расказалі пра шырокія магчымасці студэнтаў павышаць свой прафесійны узровень не толькі на лекцыях і семінарах вядучых вучоных-філолагаў факультэта, але і ў замежных універсітэтах – партнёрах БДУ, а таксама па разнастайных міжнародных праграмах. З цікавасцю слухалі школьнікі аповяд і пра падзеі культурнага жыцця факультэта, пра магчымасці развіваць свае таленты, займацца творчай дзейнасцю ў вольны ад вучобы час.

Лінгвістычны конкурс “Гульня слоў” - ВЫНІКІ

30 студзеня 2016 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся лінгвістычны конкурс для вучняў старшых класаў “Гульня слоў”. У конкурсе ўзялі ўдзел 244 мінскія школьнікі. Лепшымі сталі наступныя навучэнцы:
Вераніка Шышпар (9 клас, гімназія №6),
Карына Лянькова (9 клас, гімназія №146),
Маргарыта Байчорава (9 клас, гімназія №13),
Вольга Клімко (10 клас, гімназія №39),  
Маргарыта Пятрухіна (10 клас, гімназія №31),
Дыяна Касцюкевіч (10 клас, гімназія №39),  
Ксенія Парфянюк (11 клас, гімназія №24),
Мікіта Пятроўскі (11 клас, гімназія №36),
Яна Чугай (11 клас, гімназія №8).
 
Віншуем пераможцаў і запрашаем іх у суботу 6 лютага на сустрэчу з дэканам факультэта прафесарам Іванам Сямёнавічам Роўдам (падрабязную інфармацыю яны атрымаюць у электронных лістах).
 
Вынікі іншых удзельнікаў можна паглядзець тут, а заданні з адказамі – тут

Cустрэча з вучнямі і адміністрацыяй гімназіі №22 г. Мінска

24 кастрычніка дэкан факультэта Роўда І. С. і яго намеснікі Навойчык П. І., Важнік С. А. правялі сустрэчу з вучнямі старшых класаў і адміністрацыяй гімназіі №22 г. Мінска.

III Мінская алімпіяда па лінгвістыцы

У студзені–сакавіку 2016 года на філалагічным факультэце БДУ пройдзе III Мінская алімпіяда па лінгвістыцы. Алімпіяда ладзіцца сінхронна з Маскоўскай традыцыйнай алімпіядай па лінгвістыцы і пры падтрымцы яе аргкамітэта (Аддзяленне тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі МДУ, Інстытут лінгвістыкі РДГУ, факультэт гуманітарных навук НДУ ВШЭ, Масква).
Мэта Алімпіяды – зацікавіць вучняў лінгвістыкай і стварыць умовы для развіцця іх інтэлектуальных здольнасцей. Да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца вучні 8–11 классаў. Своеасаблівасць Алімпіяды па лінгвістыцы ў тым, што, каб рашаць лінгвістычныя задачы, не трэба ніякіх спецыяльных ведаў (у тым ліку не патрабуецца веданне замежных моў), – дастаткова мець лагічнае мысленне. Удзел у Алімпіядзе бясплатны.
Алімпіяда пройдзе ў тры этапы:
    23–24 студзеня 2016 года – дыстанцыйны адборачны тур, для ўдзелу ў якім патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя на сайце http://minsklingolymp.by;
    14 лютага – I вочны тур (па выніках дыстанцыйнага адборачнага тура);
    6 сакавіка – II вочны тур.
Асноўнае месца правядзення вочных тураў – філалагічны факультэт БДУ (вул. К. Маркса, 31).
Падрабязную інфармацыю пра Алімпіяду можна знайсці на сайце (http://minsklingolymp.by), а таксама ў суполцы Алімпіяды (https://vk.com/minsklingolymp).
Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў Алімпіядзе можна звяртацца па тэлефонах:
    (+37529) 706-18-66 Уладзіслаў Валер'евіч Парыцкі
    (+37529) 852-63-89 Аксана Анатольеўна Ваўчок