Кніжная выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага і усходнеславянскага кнігадрукавання

16 лютага 2017 года на філалагічным факультэце БДУ, у кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага і усходнеславянскага кнігадрукавання.
Выставу адкрыла старшыня  Савета ГА "Саюз жанчын БДУ", прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук І.В. Казакова. Экскурсію па выставе правяла лабарант-экскурсавод кабінета-музея Г.В.Лахоўская.
Госці выставы ўбачылі цікавыя кнігі, прысвечаныя Ф.Скарыне і яго эпохе, змаглі дакрануцца да скарынавай Бібліі, пазнаёміцца з манаграфіямі і вучэбнымі дапаможнікамі, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць знакамітага сына зямлі беларускай.