Музычны вечар

5 красавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі прайшоў музычны вечар. Вось ужо некалькі гадоў запар спявак і кампазітар Сяргей Антонаў і выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства Дзмітрый Каралёў выступаюць перад аматарамі музыкі ў бібліятэцы. У гэтым годзе вырашылі праводзіць вечар у вялікай зале: выканаўцам вельмі спадабалася акустыка. Тыя, хто хоць раз быў на такіх вечарах, абавязкова прыходзяць зноў, каб паслухаць «жывую» музыку, выкананую ад душы. Кожны раз спевакі рыхтуюць новую праграму: развучваюць новыя песні, складаюць музыку. Разам з вядомымі песнямі Дзмітрый Каралёў і Сяргей Антонаў выконваюць і эксклюзіўныя нумары. На вечары гучалі народныя песні, балады, рамансы на рускай, беларускай, іспанскай, англійскай, нямецкай мовах.  Многія госці падыходзілі да музыкаў і дзякавалі за цудоўна праведзены час.

Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу пад назвай «Саюз чароўных гукаў, пачуццяў і дум», дзе можна было азнаёміцца з кнігамі, пра ролю музыкі ў жыцці знакамітых пісьменнікаў, а таксама з мастацкімі творамі, галоўнымі героямі якіх з'яўляецца музыка і музыкі.