Віншуем!

3 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства на вялікай сцэне ў Полацку адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Як вядома, дыплом, сімвал прэміі і грашовая прэмія штогод уручаюцца ў сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

У намінацыі «Лепшы дэбют» перамагла выпускніца, а зараз – супрацоўніца філалагічнага факультэта БДУ Маргарыта Латышкевіч з яе зборнікам апавяданняў «Яблыкі». Заўважым, што першая прэзентацыя кнігі адбылася менавіта на філфаку.

Шчыра віншуем Маргарыту з гэтай перамогай і зычым ёй новых творчых поспехаў!