Конкурс чытальнікаў, прысвечаны 87-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

23 лістапада на філалагічным факультэце БДУ прайшоў конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 87-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. У гэтым годзе прынялі ўдзел 27 удзельнікаў з БДУ, юрыдычнага каледжа, каледжа паліграфіі, гімназіі №16 і СШ №21. Канкурсанты спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях.

1. У намінацыі «Лепшае чытанне твора У. Караткевіча» перамаглі: Касцючэнка Арсень (СШ №21); Грыбовіч Юлія (юрыдычны каледж); Яўген Чарнышоў (філфак).

 
2. У намінацыі «Лепшае выступленне з аўтарскім творам, прысвечаным В. Караткевічу» перамогу атрымала Саевіч Елізавета (СШ№21).
3. Лепшы пераклад твораў У. Караткевіча здзейснілі і творча прадставілі студэнткі філалагічнага факультэта Гун Лі Мэн і Ван Цяньцзяо.
4. Лепшую ілюстрацыя да твораў У. Караткевіча выбіралі прысутныя ў зале гледачы. Яны вызначылі пераможцам Дзмітрыя Лапцэвіча (гістфак).

Гледачы вызначалі пераможцу і ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Лепшай у гэтай катэгорыі апынулася Маргарыта Кудрова (каледж паліграфіі).