Калядныя сустрэчы на філфаку “Традыцыі святкавання Новага года ў розных краінах свету”

20 снежня на філалагічным факультэце ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося святочнае мерапрыемства "Калядныя сустрэчы на філфаку», арганізаванае ГА "Саюз жанчын БДУ», ​​у рамках работы клуба «Ефрасіння», і першаснай арганізацыяй БДУ РГА «Белая Русь».
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года ў розных краінах. Аб беларускіх традыцыях распавяла доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры Ірына Валер'еўна Казакова. Фальклорна-этнаграфічны студэнцкі калектыў

 «Багач», якім вось ужо больш за 10 гадоў кіруе Ірына Валер'еўна, прадставіў беларускі традыцыйны абрад "Каляды".
Аб традыцыях святкавання Новага года ў Кітаі распавёў выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Чжан Хуншань. З англійскімі традыцыямі гасцей свята пазнаёміла старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Мар'яна Рыгораўна Груздзіловіч. А пра чэшскія традыцыі расп

авяла старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Таццяна Віктараўна Бельская.