Першы фестываль кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі”

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ праводзяць І фестываль кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі”. Мэта дадзенага мерапрыемства – паказаць, як прадстаўлены культура і традыцыі Кітая ў Беларусі, развіццё беларуска-кітайскага культурнага дыялогу. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе жадаючыя аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў іншых краінах свету. Тэрміны правядзення фестывалю і патрабаванні да конкурсных работ можна знайсці па наступнай спасылцы: https://drive.google.com/file/d/1Rp_Iv2U7QU97nLo6z5bIImD0vMFyNetj/view?usp=sharing.

Аргкамітэт чакае конкурсныя работы і жадае поспехаў усім удзельнікам фестывалю!