Візіт Рэктара Вышэйшай школы падрыхтоўкі кадраў Дзяржавы і Урады Рэспублікі Куба ў кабінет-музей беларускай культуры

21 сакавіка, у межах візіту ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кабінет-музей беларускай культуры на філалагічным факультэце наведала Рэктар Вышэйшай школы падрыхтоўкі кадраў Дзяржавы і Урады Рэспублікі Куба прафесар Мэрсэдэс Дэльгада Фернандэс.

Пра традыцыі беларускай культуры высокай госці распавяла старшыня Рады ГА "Саюз жанчын БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Ірына Валер'еўна Казакова. Кубінскую госцю сустракалі, па традыцыі, хлебам-соллю і беларускімі народнымі песнямі ўдзельнікі фальклорна-этнаграфічнага студэнцкага калектыву "Багач" (мастацкі кіраўнік - І.В. Казакова). На памяць спадарыня Мэрсэдэс Дэльгада Фернандэс павязе з сабою саламяную "папараць-кветку" (выраб сучасных беларускіх майстроў), падараваную ёй ГА "Саюз жанчын БДУ".