Выстава "Захоўваюць нас ад бяды анёлы..."

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць у БДУ выставы, прымеркаваныя да Вялікіх хрысціянскіх свят. У гэтым годзе галоўнай фігурай экспазіцыі стала фігура анёла. Цэнтральная частка экспазіцыі - анёлы з кнігамі або чытаючыя анёлы. Ёсць на выставе анёлы-музыкі, анёлы кахання, дзеці-гарэзы, а таксама калядныя і велікодныя анёлы. Вельмі прыгожая і кранальная экспазіцыя - анёлы, якія моляцца. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 50 фігурак анёлаў з 12 краін.