АЎСТРЫЙСКА-БЕЛАРУСКІ МУЗЫЧНЫ ВЕЧАР

25 красавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў з вялікім поспехам прайшоў аўстрыйска-беларускі музычны вечар.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра нямецкага мовазнаўства і Фундаментальная бібліятэка БДУ. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Беларусь-Аўстрыя: новыя грані супрацоўніцтва».

Вядучыя канцэрта – старшыя выкладчыкі Д.М. Каралеў і С.Э. Бабок – аб'яўлялі нумары адначасова на нямецкай і беларускай мовах. Сярод выступоўцаў былі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін: М. Груздзіловіч, В. Янковіч, Я. Тарэлка,  В. Касьянаў, А. Багдановіч, Д. Сенькевіч, В. Грак, У. Тычыніна, М. Палюховіч і іншыя.

Са сваімі кампазіцыямі перад публікай выступілі вядомыя мінскія барды: С. Антонаў, В. Мязецкі, І. Вінцкевіч.

Асаблівую цікавасць выклікала выступленне групы студэнтаў філалагічнага факультэта ў складзе: А. Веракшы, Х. Баеравай, Э. Танаян, К.Сітнікавай.

Гучалі песні на вершы Я. Купалы, Р. Барадуліна, П. Панчанкі, беларускія і аўстрыйскія народныя песні, балады. Студэнтам спадабаліся песні ў стылі рамантычнага рока і «Austropop».

Вечар завяршыла музычная група «DACH». Бурнымі апладысментамі прысутныя, сярод якіх быў  і прадстаўнік Аўстрыі,  падзякавалі ўсіх тых, хто выступаў на канцэрце.