Творчая сустрэча з маладой мастачкай Беларусі Ірынай Андрэевай (Airin Mey)

2 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца творчая сустрэча з маладой мастачкай Беларусі Ірынай Андрэевай (Airin Mey), а таксама прэзентацыя яе кнігі «Бестыярый».

Кніга ўяўляе сабою спалучэнне невялікіх «энцыклапедычных» артыкулаў пра звышнатуральных істот з легендарыумаў усяго свету, а таксама графічных ілюстрацый, кожная з якіх – мастацкае пераасэнсаванне міфалагічных вобразаў.

Імпрэза пачнецца а 16-й гадзіне ў медыятэцы філалагічнага факультэта (4 паверх, аўд. 71). Гасцей чакае знаёмства з творчасцю мастачкі і нязмушаная размова пра кнігу.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.