Выстава «Аўтэнтычная спадчына ўсходняй Беларусі»

30 кастрычніка 2018 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры  філалагічнага факультэта  БДУ адбылася выстава «Аўтэнтычная спадчына ўсходняй Беларусі».

Арганізатар ˗ прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук Ірына Валер’еўна Казакова’еўна Казакова ˗ азнаёміла наведвальнікаў з адметнасцямі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Гасцям былі прадстаўлены прадметы побыту ўсходніх беларусаў, узоры вышыўкі, ткацтва, саломапляцення дадзенай мясцовасці. Студэнтам была прадстаўлена магчымасць самастойна збіць масла, пакарыстацца калаўротам, ткацкім станком, папрасаваць бялізну без сучаснага праса. Вялікую цікавасць выклікалі таксама рэцэпты нацыянальнай кухні, асабліва выпечка хатняга хлеба.