Аўтарскі вечар Максіма Замшава

23 лістапада студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» наведалі аўтарскі вечар паэта, празаіка, літаратурнага крытыка, шэф-рэдактара «Літаратурнай газеты» Максіма Замшава.

Сустрэча пачалася з чытання вершаў на розныя тэмы самім аўтарам, што дазволіла слухачам належным чынам ацаніць творчасць паэта. Далей у нефармальнай абстаноўцы студэнты змаглі задаць свае пытанні. Студэнты-філолагі і Максім Замшаў дыскутавалі на тэму развіцця літаратуры дваццаць першага стагоддзя, пагаварылі пра ўклад аўтара ў плыні сучаснай паэзіі.

Напрыканцы вечара адміністрацыя «Белкнігі» падзякавала Максіму Замшаву за сустрэчу і падаравала памятныя сувеніры. Студэнты засталіся пад вялікім уражаннем ад сустрэчы і з задавальненнем наведаюць падобную імпрэзу яшчэ.